Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Добра. У вас ёсць дзе спыніцца ў Шарашове?

– Я меркаваў завітаць у карчму, генерал. – адказаў госць.

– Не трэба, – Серакоўскі патрос званочкам, хутка ўвайшоў сакратар. – Язэп, пакліч пані Мацільду, хай знойдзе пакой для генерал-лейтэнанта. У карчме зараз вы наўрад ці знойдзеце месца. Нас тут, як-ніяк, дывізія… – генерал узяў другі ліст. – Цыцыянаў [5] Аддайце кесару кесарава, а Богу божае (лац.). сышоў са Слоніма… Дрэнна і добра адначасова. У вас, пан Грабоўскі, ёсць меркаванні, куды ён можа ісці?

– Мы ўзялі некалькі палонных ля Дзятлава. Хутчэй за ўсё, расейцы ідуць на Вільню.

– Значыць, хутка ў нас забяруць людзей… – працягнуў чытаць генерал. – Як наогул справы ў дывізіі? У лісце ёсць «вайсковая падрыхтоўка жаўнераў не выклікае пытанняў, мясцовае насельніцтва дапамагае хлебам і віном». Апошняе слова мяне бянтэжыць… Ці ёсць вопыт у войскаў? Колькі маршу вытрымаюць?

– Асноўныя палкі дывізіі раней былі ў баях, прайшлі апошнюю канфедэрацыю, – зацвердзіў Грабоўскі.

– На чыім баку?

– Яны жаўнеры, – адвёў вочы Грабоўскі. – Яны былі і там, і там. Тады… тады ім ніхто не казаў, што ад краіны адкусяць кавалак, як ад хлеба, ды яшчэ і пальцы зачэпяць. Зараз людзі рвуцца ў бой, яны адданыя Рэчы Паспалітай.

– Адданыя… А што пра афіцэраў? – скрыжаваў рукі на грудзях генерал-маёр Серакоўскі.

– Я вас не разумею, генерал. Яны служаць Рэчы…

– Глядзіце, пан Грабоўскі, – перапыніў яго генерал, – у канфедэрацыю абодва бакі былі за нашу Радзіму. Але адны жадалі змен і велічы, другія – старых парадкаў і волі. Адны гатовыя былі пакласці сваю маёмасць, грошы, імя і жыццё, каб краіна ізноў была моцнай. Іншыя ж бачылі моц у самаўпраўстве, у шанцы аднаго чалавека змяніць кола гісторыі.

Змянілі вось… Нас падтрымлівае Францыя, мы адпускаем сялян, даём больш правоў не каталікам, падымаем падаткі на войска. Я ведаю, што і ў мяне пад бокам ёсць людзі, якія не жадалі пушчаць мяшчан да зямлі, якія ледзь за шаблю не хапаюцца, пачуўшы пра скартабэлят [6] Цыцыянаў Павел Дзмітрыевіч (1754–1806) – расейскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр. . Але без іх нам не перамагчы… Я ведаю, што сам Хлявінскі не вельмі добра казаў пра Найвышэйшага камандуючага [7] Скартабэлят – наданне шляхецтва прадстаўніку нешляхецкага паходжання. , быў супраць гэтай вайны. Можаце казаць адкрыта – адсюль нічога не сыдзе.

– Прабачце, генерал, не маю звестак. Усе ў дывізіі адданыя Рэчы Паспалітай і гатовыя…

У дзверы пагрукалі.

– А гэта, мабыць, пані Мацільда. Яна адвядзе вас у пакой. Пра сваіх людзей спытайце таксама ў яе – пані ведае суседзяў, зможа прыстроіць тут яшчэ паўдывізіі. А праз гадзіну запрашаю вас на вячэру – будзе амаль увесь афіцэрскі склад. Пасля паразмаўляем аб справах. І паразважайце над маім пытаннем.

24 ліпеня 1794 года

Першы полк уланаў надворных рушыў на Новы Двор. Дзве гадзіны таму вярнуўся атрад з-пад Бездзежа. Па дарозе яны разбілі невялікую хеўру, прайшліся па вёсках і мястэчках, паспелі зазірнуць да картэзіянцаў, але ніякіх расейцаў не сустрэлі. Каля Хомска жаўнеры напаткалі гандляра, што ехаў з Пінска да Бярозы, і даведаліся ад яго шмат карыснага. Расейскія войскі стаялі ў Янове-Палескім, што ў паўдня пешшу адсюль, і не збіраліся рухацца ў бліжэйшы час. Тамашні брыгадзір набыў у габрэя некалькі бочак піва і намякнуў, што на адваротным шляху не адмовіўся б ад яблычнага віна.

Асноўная частка рэгулярнага войска, якая змагла хутка затушыць вогнішчы, сабраць лагер і стаць на марш, рушыла праз пушчу да Рудні ўвечары. Валанцёры, якія былі не так добра падрыхтаваныя і не вельмі хацелі начнога пераходу, выходзілі на наступны дзень зраніцы. Кобрынская конная міліцыя і ўланы атрымалі загад на разведку ўсходняй мясцовасці, што ляжала ля балот. Палкоўнік Рушчыц, узяўшы кобрынцаў, раней за ўсіх адправіўся на Сялец, каб не прыйшлося ноччу ісці праз палескую дрыгву. А шостай вечара ўланы выйшлі з Шарашова.

– Пан харунжы, а чаму мы ідзём баявым строем? – спытаў Базыль.

– Табе нешта не падабаецца, Войцек? – харунжы Сыракомля ўсміхнуўся. – Думаеш, калі дарога вядомая, калі тут праходзілі патрулі сёння – не трэба быць пільнымі? Гэй, Ліпініч, падскоч сюды. Твой сябра пытаецца, навошта мы ідзём у ар’ергардзе, калі ні ззаду, не наперадзе няма варожых войскаў. Як лічыш?

– Мабыць, пан палкоўнік, каб не наткнуцца раптоўна на бандытаў ці расейскі патруль. Учора не было, а сёння могуць з’явіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x