Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.

Закон захавання кахання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Путаны выйшлі на паляванне…

– Калі ёсць попыт, дык будзе і прапанова, – адказала Ада. – Патрыярхальны свет нарадзіў шмат заганных з’яў у грамадстве. Я нікога не хачу пакрыўдзіць.

– Згодны, – пацвердзіў Гоша. – У нашым свеце шмат недасканалага, але нам гэтага не паправіць.

– А мяне ўсё задавальняе, – прамовіў Сеня. – Я гатовы любіць путан і сваю жонку, Маскву і сталіцу маёй Чувашыі, Чэбаксары, і ўвесь свет наогул!

– Каб дазваляла каліта! – засмяяўся Гоша.

– Гэта ты трапна прыкмеціў.

Ада і не заўважыла, як хутка праляцеў дзень, толькі зараз успомніла, што яны не абедалі, а пара ўжо і павячэраць. Таму запрасіла хлопцаў:

– Прыходзьце да мяне праз гадзінку, я бульбу звару.

Яны ўзрадаваліся і паабяцалі з’явіцца абавязкова. У бедным абшарпаным літінстытутаўскім інтэрнаце не было лядоўні. Таму харчы, якія хутка псуюцца, тут купляліся ў такой колькасці, каб іх адразу можна было з’есці. Калі што і заставалася няз’едзенае, дык ставілася ў халодную пару года паміж двайнымі рамамі акна ці вешалася за фортку.

Ада наабірала бульбы, пакінула на малым агні варыцца, а сама пайшла ў гастраном, які быў побач, цераз дарогу, купіла сасісак, памідораў, смятаны і булачак. Вячэра атрымалася не надта багатая, але па-студэнцку добрая. Хлопцы ахвотна паелі бульбы з салатаю і сасіскамі, папілі чаю з булачкамі і варэннем і, мусіць, не пашкадавалі, што на цэлы дзень прынялі ў сваю кампанію жанчыну.

Пасля таго, як госці пайшлі, Адзе засталося памыць посуд і хутчэй легчы спаць, бо хоць і ездзіла цэлы дзень, але нахадзілася так, што ногі ажно гулі. Яна колькі разоў павярнулася з боку на бок, выбіраючы найбольш зручную позу для сну, згадала Касьяна, мусіць, успаміны пра яго ніколі не пакінуць яе, як бы яна не адгаворвала сябе забыць мінулае. Аднак усё ж заснула, стомленая доўгаю вандроўкаю па Маскве, у шчаслівым прадчуванні першага дня заняткаў.

3

Ада ехала ў метро на лекцыі і яшчэ мела ў душы слабую надзею: а раптам і Касьян прыехаў на вучобу – гэта было б вялікім шчасцем. Яму таксама карысна пажыць у Маскве, паспяваць на Арбаце, займець мноства новых знаёмых, мо нават і вельмі карысных.

У аўдыторыі сабрала ўся група. Людзі былі прыкладна ва ўзросце да сарака гадоў, толькі некалькі мужчын мелі сіваватыя галовы і было відно, што ім, мусіць, пераваліла за пяцьдзясят. Касьяна не было. Курсанты няспешна рассаджваліся, выбіралі сабе месцы і напарнікаў. Ада з Эмай занялі першы стол у радзе каля дзвярэй, адразу за імі селі верныя рыцары – Гоша з Сенем. Празвінеў званок. Праз некалькі хвілін увайшла Наіна Андрыянаўна, павіншавала прысутных з пачаткам навучальнага года, праверыла наяўнасць курсантаў па спісе і засталася задаволеная, бо ўсе аказаліся на месцы. Выявілася, што ў групе будуць вучыцца людзі з далёкага замежжа: францужанка Наталі, югаслаўка Мірыям і афганец Латыф. Іхнія прозвішчы Ада не запомніла, а імёны адразу ўрэзаліся ў памяць. Было даволі курсантаў з саюзных рэспублік: Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Кіргізіі, Карэліі і яшчэ Бог ведае скуль.

Наіна Андрыянаўна ўрачыста абвясціла, што сёння заняткаў не будзе, а курсантаў правязуць на аўтобусе і пакажуць Маскву, каб палюбілі яе, як родны горад, які з радасцю прымае ўсіх годных людзей, здатных ствараць і працаваць на яе гонар і славу. Аўтобус чакае ля варот, можна ісці і займаць месцы.

Шумлівай гурмой, чыста дзеці, хлопцы і дзяўчаты расселіся ў аўтобусе. Іх павезлі па вуліцах даволі хутка, так што разгледзець нешта магчымасці не было. Мільгалі будынкі, вежы і сцены Крамля. Наіна Андрыянаўна весці экскурсію не ўзялася, яе новыя выхаванцы пазіралі за вокны і нічога адметнага не бачылі. Масква як Масква. Раптам ззаду пачуўся ўзрушаны голас Гошы:

– Глядзіце, Белы дом!

Усе павярнуліся і ўбачылі высокі будынак. Масква яшчэ жыла нядаўнімі падзеямі, калі Вярхоўны Савет мусіў бараніць сябе і ўладу ад іншых людзей, якім таксама хацелася займець самыя высокія пасады ў дзяржаве. Але змова не ўдалася, на шчасце, не здарылася грамадзянская вайна, а жыццё працягвалася ва ўсіх разнастайных ягоных праявах. І гэта было цудоўна!

Эма не паехала на экскурсію. Яна ведала Маскву ўдоўж і ўпоперак. Побач з Адай месца пуставала, і яна міжвольна падумала: «Як шкада, што Касьян не выправіўся са мною на вучобу. А мог бы! Піша выдатныя вершы. Сядзеў бы зараз побач! Якое было б шчасце!» І адразу абарвала гэтую думку, каб не тузаць сэрца горкімі згадкамі, жыць тым, што ёсць! Няма на што наракаць! Здзяйсняецца мара! Усё выдатна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x