Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.

Закон захавання кахання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Цяпер у Бабруйску габрэя днём з агнём не знойдзеш. Ці яны дурні сядзець у правінцыі?

Масква святкавала Дзень горада, спяшала ў будучыню, а Гоша, Сеня і Ада таўкліся на яе мінулым, якое прыгнятала настрой. Гід нарэшце адчуў гэта сам і сказаў:

– Нешта мы ходзім, як пахавальная каманда.

– Я таксама падумаў, каб дзе піва папіць, – азваўся Сеня, які да гэтага ўвесь час маўчаў.

– Паедзем да маіх знаёмых у наша прадстаўніцтва. Я пазнаёмлю вас з сапраўднымі хахламі, хоць сам я напалову рускі, але Украіна мая радзіма, якую я вельмі люблю, – сказаў Гоша і рынуўся ўперад, Ада з Сенем ледзь паспявалі за ім.

«Усе мы нешта і некага яўна ці ўпотай любім, але далёка не ў кожнага хапае смеласці адкрыта пра гэта сказаць, прынамсі, я мо толькі ў вершах даю сабе волю, – падумала Ада. – А ці трэба раскрывацца, выказвацца, разнасцежваць душу, калі твае прызнанні і лепшыя пачуцці пасля могуць абярнуцца супраць цябе, калі ператворацца ў брыдкія плёткі? Са мною было гэта ўжо не раз. Хоць бы ўзяць лепшую сяброўку Ларысу, якая пісала вершы, хадзіла на пасяджэнні літаб’яднання, адначасова распаўсюджвала розныя небыліцы пра мяне ад зайздрасці, бо яе творы адмаўляліся друкаваць у мінскіх выданнях. Ёй здавалася, што я знарок не дацягваю яе вершы да пэўнага ўзроўню. Якія могуць быць вершы, калі твая душа заплыла брудам, калі ты робіш паскудства іншым? Зрэшты, такіх асоб мо і не варта цягнуць за вушы ў літаратуру, дзе ім няма чаго рабіць? Вершы пішуцца найперш не для друку, а для таго каб вызваліць душу ад пачуццяў, што просяць выйсця, ліюцца рыфмаванымі радкамі, струменяць крынічкаю. Нельга іх стрымліваць. Здаецца, калі не дасі ім волю, то захлынешся і загінеш. А друкаванне – справа другарадная. Можна выбраць нешта і надрукаваць, калі твор мае мастацкую каштоўнасць. Для мяне напісанне вершаў – гэта лад жыцця…»

Разважаючы, Ада нават трохі адстала ад хлопцаў, але Гоша своечасова спыніўся і пачакаў яе, каб не згубіць у вірлівым натоўпе. Нарэшце яны прыйшлі ў нейкае памяшканне, дзе было чалавек сем, маладых мужчын, якія весела і хутка перамаўляліся паміж сабою па-ўкраінску, потым аднекуль узнікла пляшка гарэлкі. Разлілі ў маленькія кілішкі, выпілі за Украіну, стоячы і не закусваючы. Ада таксама мусіла прыгубіць пітво, каб не абразіць нацыянальныя пачуцці прысутных. Міжвольна падумала: «Ці хто п’е калі за Беларусь? Мала ў нас выхоўваюць патрыятызм не напускны, а сапраўдны, каб глыбокія карэнні пускаў у душу. Беларусаў ці сілком высялялі, ці заклікалі-заваблівалі ехаць у Сібір, на цаліну – у Казахстан, у Карэлію – на лесанарыхтоўкі, за свет, каб толькі яны не трымаліся за свае балоты ды лясы. Для чаго? А мусіць, для таго, каб развучыліся шанаваць і любіць роднае, каб размываліся як народ, як нацыя ў чужародным асяроддзі».

Увогуле Ада трымалася сціпла, хавалася за спінамі Гошы і Сені, у размовы не кідалася, каб лішні раз не звяртаць на сябе ўвагу. Ёй было няўтульна ў гэтым мужчынскім гурце, і яна міжвольна падумала, што можа і самастойна аглядаць Маскву, не абавязкова ўвязвацца ў нечыю кампанію.

Нарэшце Гоша развітаўся са сваімі землякамі і прапанаваў яшчэ наведаць знакаміты Арбат. Ада і Сеня пагадзіліся. Метро зноў за лічаныя хвіліны даімчала іх да мэты, што ні кажы, вельмі зручны транспарт. На Арбаце гэтым святочным днём было шматлюдна, як на кірмашы. Гандляры прадавалі карціны і матрунак, размаляваных пад Сталіна, Брэжнева, Гарбачова і Ельцына. Мастакі пісалі эцюды на мальбертах. Музыкі ігралі на гітарах, саксафонах, скрыпках. Нейкі хлопец у вышыванцы нешта далікатна выцінаў на дудачцы. У расчыненыя футаралы зрэдзь-калі сыпаліся манеты. Людзі сядзелі за столікамі, пілі ды елі. Усё тут было дарэчы, усім хапала месца.

Сеня зноў захацеў піва, Гоша падтрымаў яго, Ада згадзілася папіць кавы. З кубачкам яна падышла да гітарыста, які віртуозна выконваў нейкую класічную рэч, і падумала, што Касьян тут таксама мог бы знайсці магчымасць для выяўлення ўласных музычных здольнасцей. Але ён, мабыць, так і не сабраўся напісаць заяву на курсы, прынамсі, нічога пэўнага не адказаў на яе прапанову паехаць разам на вучобу. А раптам усё ж прыедзе!

Дамоў вярталіся пад вечар. Убачылі ў небе вялізныя рознакаляровыя паветраныя шары, якія з-за ціхага надвор’я доўга віселі без руху на адным месцы. Паназіралі трохі за імі, пасля толькі спусціліся ў падземны пераход. Там было тлумна і шумна. Ішлі галерэяй да метро. Гоша з Сенем пачалі пераморгвацца, аглядаючы дзяўчат, якія стаялі ўдоўж сцен. Ада не адразу зразумела, што яны маюць на ўвазе, мо проста ацэньваюць масквічак з мужчынскага пункта гледжання. Хлопцы ёсць хлопцы, яны не могуць абыякава праходзіць міма хараства ў спадніцах. Аднак Гоша патлумачыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x