Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.

Закон захавання кахання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аўтобус імчаў наперад, курсанты аціхлі, стомленыя мільганнем за вокнамі. Гадзіны праз паўтары вандроўка скончылася. Наіна Андрыянаўна сказала, што ў іх яшчэ будуць экскурсіі ў іншыя гарады і цікавыя мясціны. А пакуль усе вольныя. Пажадала добра падрыхтавацца, каб заўтра ўзяцца за вучобу.

Ада яшчэ ў аўтобусе вырашыла, што пойдзе сама, без спадарожнікаў, на Чырвоную плошчу і ўсё разгледзіць як след. Выйшла на вуліцу Горкага і рушыла ў бок Крамля міма мноства крам, кафэ, музейчыкаў, рухалася з людскою ракою, якая няспынна плыла гэтаю шырокаю і прыгожаю вуліцаю, востра адчуваючы адзіноту ў гаманлівай гурме. Нават і не падумала, а проста выдыхнула: «Касьян, Касьян, як жа я цябе кахаю! Але табе няма справы да маіх пачуццяў!» І адразу адпрэчыла гэтую думку, таму што трэба было пачынаць новае жыццё без уздыхаў, згрызот і смутку. Перад паездкаю на вучобу яна рыхтавалася, шукала і занатоўвала звесткі пра тыя мясціны, дзе ў розныя гады жылі беларусы ў Маскве. Тут выхоўваў і далучаў да навукі царскіх дзяцей святар, паэт і драматург Сімяон Полацкі. Хадзіў праз Чырвоную плошчу (тады гэта быў галоўны маскоўскі базар) у друкарню, дзе выдаваў кніжкі, а пазней узначальваў манастыр. Недзе Ада чытала, што быў ён астролагам і здолеў дакладна прадказаць момант зачацця Пятра Аляксеевіча, будучага цара Пятра Першага.

У больш позні час у Пасольскім прыказе, які знаходзіўся на тэрыторыі Крамля насупраць Спаскай вежы, працаваў перакладчыкам беларускі асветнік Ілья Капіевіч. Падрабязнасцей іх дзейнасці Ада не памятала. Трэба было вярнуцца да гістарычных крыніц, каб удакладніць звесткі пра гэтых выдатных асоб, а можа, напісаць цыкл артыкулаў пад агульнай назвай «Масква беларуская» для сваёй раёнкі. Не варта адкладваць надоўга, потым пачнуцца экзамены і залікі, не будзе часу, а пакуль светла і цёпла, самы час заняцца гістарычнымі росшукамі.

У Ады захоўваліся запісы назваў вуліц, на якіх у свой час жылі Янка Купала і Канстанцыя Буйло. Усе гэтыя мясціны яна яшчэ збіралася наведаць. А пакуль выйшла на Чырвоную плошчу. Маўзалей наведвала раней, калі прыязджала ў Маскву на экскурсію. Тады яе асабліва ўразіў твар Леніна, падобны на лялечны. Ахова не дазваляла затрымлівацца і разглядаць правадыра пралетарыяту. Засталося непрыемнае ўражанне, якое павялічылася пасля таго, як уявіла, што гэта толькі абалонка чалавека, з якога дасталі мозг і вантробы. Такое відовішча, пры знешняй прыстойнасці, патыхае здзекам над чалавечым трупам. А сюды ж і дзяцей вадзілі! Страшны прыклад! Увогуле нормы чалавечае маралі вельмі адносныя. Герояў могуць абвясціць злачынцамі, а забойцаў – героямі. У дзяржавы свой пункт гледжання, свая ідэалогія, якою яна кіруецца і навязвае грамадзянам. Самае паскуднае, што дзяржава – гэта толькі купка людзей, якой падпарадкуецца войска, а гэта азначае, што яна валодае сілаю, супраць якой асобны чалавек паўстаць не можа.

Ада павярнула налева, яе позірк прыцягнула прыгожая царква, вельмі яскрава размаляваная, яна пайшла да яе і раптам позіркам утаропілася ў круглую каменную калоду. Спынілася, здзіўлена разглядаючы круглае ўзвышэнне, падобнае на калоду, і нарэшце здагадалася: гэта ж Лобнае месца! Храмы рушыліся, Масква перабудоўвалася, а калода, на якой секлі галовы, працягвала стаяць! Мабыць, тут спальвалі кнігі Скарыны, прывезеныя ў Маскву купцамі, каб далучыць тутэйшых уладароў да еўрапейскай цывілізацыі. Далёка сіганула сталіца Расіі ад сярэдневяковага цемрашальства. Калі палітычная эліта пачынае рупіцца пра сваю культуру і навуку, дык атрымлівае добры вынік. Цяпер вось і Ада прыехала сюды вучыцца. Наогул з розных краін свету едзе моладзь у Маскву па вышэйшую адукацыю, і, па ўсім відаць, што дыпломы, атрыманыя тут, каціруюцца ў іх на радзіме. Ада, стоячы каля Лобнага месца ды ўзіраючыся ў круглую калоду, міжвольна пачала складаць верш:

На плошчы пукатай,
Што тайнаў шмат месціць,
Ля царскіх палатаў
Ёсць Лобнае месца,
Дзяржаўнаахоўнае,
Любасць турыстаў,
Стаіць, быццам новае,
Год, можа, трыста…

Дастала нататнік, паспешліва запісала першыя радкі, што прыйшлі самі сабою, дапісаць верш вырашыла пазней у інтэрнаце. Згадаліся падзеі Смутнага часу, калі ў Маскве загінула шмат ліцвінаў. І падумала, ці не ў гэтым храме вянчаўся Ілжэдзімітрый з Марынай Мнішак, калі яна была прызнана расійскаю царыцаю. Праўда, праз некалькі дзён успыхнула змова на чале з Шуйскім і ўсё змянілася на працягу нейкай гадзіны. Труп забітага Дзімітрыя пакінулі на Чырвонай плошчы для здзекаў, можа, недзе тут і ляжаў, а Марына апынулася ў палоне. Ёй яшчэ пашанцавала, што здолела схавацца ў першыя хвіліны дзяржаўнага перавароту пад спадніцу сваёй ахмістрыні, калі раз’ятраны натоўп уварваўся ў царскія палаты. Таму і выжыла. А потым стала паланянкаю разам з бацькамі і мноствам іншых ліцвінаў і палякаў, якія ацалелі ў той жудаснай бойні, калі Васіль Шуйскі расчышчаў месца для ўласнага царавання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x