Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.

Закон захавання кахання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Знаёмцеся, гэта Сеня Хмурноў, – сказаў Гоша.

– Вельмі прыемна. Нядобра знаёміцца праз парог. Зайдзіце на хвілінку ў пакой.

– Ну, паглядзім, як вы тут уладкаваліся, – Гоша смела пераступіў парог доўгімі нагамі. – Выдатна! Так могуць прыхарошыць звычайны інтэрнацкі пакой толькі жанчыны.

– А вы хлопцы хто, паэты ці празаікі? – спытала гаспадыня.

– Па нас не відно? – іранічна спытаў кіеўлянін.

– Гоша падобны на паэта, узнёслы, парывісты, а наконт Сені не ведаю… – адказала Ада.

– Так, я пішу вершы, – сказаў Гоша, – але на курсах мы абодва лічымся перакладчыкамі. Будзем нешта ці некага перакладаць з боку на бок.

– Жадаю поспеху, – засмяялася Ада, пачаставала хлопцаў яблыкамі, і разам яны рушылі аглядаць горад.

Прайшліся па праспекце Руставелі да прыпынка метро, спусціліся пад зямлю і паімчалі з грукатам па цёмным тунэлі, куды задумаў Гоша. Па ўсім было відаць, што ён меў пэўны план. Як толькі вынырнулі з падземнага перахода, апынуліся перад піўным кіёскам. Сеня вінавата зірнуў на Гошу і прапанаваў:

– Мо зробім па піву?

– Безумоўна, – падтрымаў ідэю Гоша. – Ада, як вы?

– Дзякую, піва не люблю. Ад піва ходзяць крыва…

– Мо якой газіроўкі ці соку? – спытаў Гоша.

– Ні ў якім разе. Для мяне гэта дрэнная прыкмета. Як пачну з ранку салодкую ваду піць, дык да вечара гэта не скончыцца, – засмяялася Ада.

Хлопцы купілі па бляшанцы піва, стаялі і з задавальненнем пацягвалі яго.

– Куды гэта мы прыехалі? – спытала жанчына.

– Пойдзем, я пакажу вам тое месца, дзе стаяў храм Хрыста Выратавальніка, потым яго ўзарвалі і зрабілі адкрыты басейн.

Яны падняліся на ўзгорак і ўбачылі вялізнае пустое бетоннае карыта, якое нагадвала падмурак пад будучы пампезны будынак. Каб Гоша не сказаў, што гэта басейн, сама Ада ніколі не здагадалася б, для чаго гэтае збудаванне прызначалася.

– А чаму ён пусты? – спытала жанчына.

– Нікому непатрэбны. Мы не ў лепшы час прыехалі ў Маскву. Бязладдзе вакол. Брудныя вокны, вуліцы, людзі з мяшкамі… Зрэшты, самі бачыце… Пагаворваюць, быццам збіраюцца храм аднаўляць.

– Калі ходзяць чуткі, ды так яно і будзе, – выказала меркаванне Ада.

– А ці трэба? – засумняваўся Сеня.

– Храм аднавіць не цяжка, а мільёны людзей, знішчаных у гулагах, не ўваскрасіць, – сказаў Гоша.

Яны пастаялі яшчэ трохі, паўзіраліся ў шэры бетон і зноў рушылі да метро. Наступным пунктам экскурсіі аказалася Лубянка. Гоша падвёў спадарожнікаў да пустога пастамента і сказаў:

– Тут стаяў помнік Дзяржынскаму. Ідалы адлятаюць у вырай.

– Дзе іх вырай? – насмешліва спытала Ада і сама адказала: – Дзе ходзіць прывід камунізму.

– Кожны народ здатны сам сабе ствараць ідалаў. Савецкія, думаю, пойдуць на пераплаўку, – выказаў меркаванне Гоша. – З іх зробяць новых, не менш экзатычных балванаў. Вось яна, знакамітая Лубянка, дзе перамолвалі лепшых людзей Расіі, Украіны, Беларусі, Чувашыі…

Яны глядзелі на доўгі будынак, дзе праём кожнага акна абрысамі нагадваў жаўнера, які гатовы быў бараніць існуючую ўладу і караць усіх, хто не адпавядаў пэўным патрабаванням палітычнай сістэмы. Гэты механізм семдзесят гадоў дзейнічаў зладжана, але раптам нейкая дэталь у ім зламалася, і ён пачаў рабіць збоі, што і вылілася ў падзеі лета 1991 года, калі ўзнікла пагроза дзяржаўнага перавароту і часова ўладу захапіў так званы Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы. Пра абарону Белага дома ў Маскве было вядома з трансляцый па тэлебачанні, але потым усё супакоілася, і Ада без трывогі выехала ў сталіцу СССР, тым больш што яе наогул не цікавіла палітыка.

– Цяпер паедзем на Старую плошчу, – сказаў Гоша і рушыў да станцыі метро.

Ада з маўклівым Сенем паспяшалі ўслед за ім. Зноў з грукатам пранесліся некалькі станцый метро, падняліся наверх і апынуліся перад высокім шматпавярховым будынкам з вялікімі вокнамі.

– Тут засядаў Цэнтральны камітэт кампартыі СССР! А цяпер яго няма! Камуністы таўкуцца з плакатамі на Чырвонай плошчы, ніяк не могуць паверыць, што іхняя ўлада скончылася, – сказаў самазваны гід.

Ад будынка, да якога прывёў Гоша, веяла тым прыгнечаным і цяжкім пачуццём, якое звычайна людзі адчуваюць на могілках. Хаця, зрэшты, так яно і павінна быць. Арганізацыя, не здатная стварыць прыстойныя ўмовы існавання для людзей, заўсёды патыхае мярцвячынай.

– Раскажу анекдот, праўда, стараваты. – сказала Ада. – Славу Метравелі ведаю, Славу Старшынава ведаю, а Славу КПСС не ведаю.

– Гэта, мусіць, бабруйскія габрэі такі прыдумалі? – спытаў Гоша.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x