Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Закон захавання кахання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.
Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.

Закон захавання кахання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А раптам з табою што здарыцца? На каго мне разлічваць? – пытала Ада.

– Ты маёй смерці жадаеш! – крычаў раз’юшана ён у адказ і знаходзіў яшчэ тысячу прыдзірак, каб зняважыць і пакрыўдзіць яе.

Гады ляцелі хутка. Ездзячы ў Мінск для здачы курсавых работ і на сесіі, Ада наведвала часопіс «Маладосць», газету для моладзі «Чырвоная змена», дзе і пачала змяшчаць свае вершы. Як толькі скончыла вучобу, сабрала і выдала першы зборнічак паэзіі, неўзабаве – другі. Яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў, пачалі запрашаць на семінары творчай моладзі. Кожная паездка даводзіла мужа да істэрыкі, але Аду, якая так і не наважылася займець дзяцей з гэтым чалавекам, нішто не магло затрымаць. Нарэшце ў яе з’явілася магчымасць павучыцца ў Маскве, у Літаратурным інстытуце, пра які яна марыла яшчэ ў школьныя гады, ды так і не адважылася паехаць, бо маці сказала, што не здолее вучыць яе на стацыянары, няма чаго замахвацца невядома на што, маўляў, выйдзеш замуж – нікому твая навука не трэба будзе. Займей які-небудзь дыплом аб вышэйшай адукацыі – і дастаткова для дзяўчыны.

Ада была паслухмянай з маленства, але калі зразумела, што трапіла ў нерат, вырашыла паўстаць супраць мужа і маці – і дамаглася свайго. Праўда, з матуляю яна не сварылася, а разжаліла яе слязамі, упала на канапу і доўга плакала наўзрыд, не прыкідваючыся, па-сапраўднаму, бо занадта горка было з-за таго, што ніхто яе не разумее.

– Чым тут румзаць ды глупствам галаву забіваць, лепш бы дзіця нарадзіла, – сказала маці.

Дачка нічога не адказвала. Як яна магла растлумачыць, што не толькі душа, але і цела не прымае Мечыслава. Хіба можна нараджаць дзяцей без кахання? Якія ж гэта будуць дзеці? Душу можна ўгаварыць, упрасіць, пераканаць, яна патрывае. А цела ўпартае. Яно пратэстуе, адгукаецца болем на кожную нашу ману і няпраўду. Усе мітрэнгі, перажытыя перад ад’ездам, яшчэ скабкамі сядзелі ў душы, але над усім панавала радасць ад тых новых падзей, якія чакалі яе наперадзе.

Яна пайшла ўніз з горкі па бульвары, убачыла прыгожы дом у садзе і яшчэ нейкія пабудовы за каванай агароджай, завярнула ў вароты. Злева на будынку згледзела патрэбную шыльду, паднялася на другі паверх, пастукала ў дзверы загадчыцы навучальнай часткі. У маленькім кабінеце пад вялізнаю пальмаю, што стаяла ў куце і ахоўна, з любоўю растапырвала лісце над гаспадыняю, Аду ветліва сустрэла Наіна Андрыянаўна, пра якую дзяўчына чула ад іншых пісьменнікаў. Гэта была ўжо не маладая жанчына, але твар яшчэ захоўваў адбітак колішняга хараства, хоць не маладзілася і не падфарбоўвала ні вусны, ні вейкі, ні пышныя цёмныя валасы, у якіх не было відаць сівізны. Загадчыца распытала курсантку пра яе хатнія справы, пра мужа і сям’ю наогул. Ада не стала расказваць, з якім скандалам з’ехла на вучобу. Не варта перакладваць свае праблемы на чужыя плечы, няхай думаюць, што ў яе ўсё добра, а штамп у пашпарце сам за сябе гаворыць. У гэты час зноў нехта пастукаў у дзверы. У пакой увайшла невысокая прывабная маладзіца, старэйшая за Аду, але дагледжаная і з густам апранутая. Валасы, падстрыжаныя да плячэй, падтрымліваў бліскучы абручык пад колер бэзавай сукенкі. Яна адразу заўсміхалася. Было відно, што ўжо не раз наведвалася сюды.

– Заходзьце, заходзьце Эмілія Міхайлаўна, – запрасіла загадчыца. – Гэта ваша аднакурсніца з Беларусі – Ада Ліцвінка, знаёмцеся.

– Вельмі прыемна, – гулліва адказала маладзіца. – Завіце мяне проста Эма.

– Ну, дзяўчаткі, у калідоры вісіць расклад, запасайцеся сшыткамі, асадкамі – і ў добры час. Вучыцца ў нас не надта цяжка, але прапускаць заняткі не раю, таму што, як бы мы лаяльна не ставіліся да сваіх курсантаў, усё ж вам давядзецца здаваць залікі і экзамены, каб урэшце атрымаць дыплом.

– Мы будзем вельмі дысцыплінаванымі, – паабяцала Эма. – Не ведаю, як у Ады, а мой сын ужо дарослы і самастойны, ніхто маёй вучобе замінаць не будзе.

– Ды калі ж вы паспелі? – здзівілася Наіна Андрыянаўна.

– Само сабою атрымалася, – усміхнулася Эма, у яе паставе адчувалася задаволенасць сабою і лёсам, быццам яна дасягнула ўсяго, да чаго імкнулася, а вучоба для яе будзе прыемным баўленнем часу.

– А ў мяне дзяцей пакуль няма, – адказала Ада. – Муж застаўся дома. Так што мяне таксама ніхто не будзе адрываць ад заняткаў.

– Вось і выдатна, будзем лічыць што я займела дзвюх прыкладных курсантак.

– Скажыце, калі ласка, як тут вучыўся наш славуты пісьменнік Уладзімір Караткевіч? – спытала Ада.

– Выдатна вучыўся. Вельмі здольны быў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x