Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2021, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча Перамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча Перамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Плошча Перамогі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча Перамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Даруй, дружа! – замітусіўся Драхман, круцячы іржавае жалезнае кола, з дапамогай якога адчынялася брама. – Не пазнаў! Не падобны ты на вестуна, вось і даў я маху! Давай, давай сюды, заходзь!»

«А да каго ж я падобны? – злавесна засьмяяўся Лёкса Шпуль. – Вельмі цікава!»

«Ну… – разьвёў рукамі Драхман, прапускаючы вестуна і дзяўчыну. – Ходзяць тут усялякія. Кажуць, што ў горад могуць прабрацца шпіёны!»

«Шпіёны? – зарагатаў Лёкса Шпуль, ды толькі вочы ягоныя зусім не сьмяяліся. – Шпіёны зусім інакш выглядаюць, дурачыла. Шпіёну б ты адразу браму адчыніў, ды яшчэ пакланіўся б. Бо шпіёны з выгляду – самыя сапраўдныя паны. Шпіён бы на карэце прыехаў, з тройкай белых коней, ды ў золаце ўвесь. Ды з падробленым пашпартам. Шпіёны босыя ня ходзяць, запомні гэта, служака!»

«Дык што там? – спытаў успацелы Драхман, ад нецярплівасьці аж пачырванеўшы. – Мы іх? Скажы, ня муч! Ці яны нас? Не… Па вачах бачу, што – мы іх!»

І ён уважліва паглядзеў на Лёксу – нібы правяраў. Вястун зноў засьмяяўся.

«Ну ясна, што мы іх, – паблажліва зірнуў на вартаўніка Лёкса. – Перамога! Поўная! Як кавалерыя з флянгу ўдарыла – пабеглі гэтыя сабакі, падціснуўшы хвасты! Слава нашаму каралю! Нялёгка было, нічога не скажу. Але кароль слаўна прыдумаў! Розумам іх узялі. Дый сіла на нашым баку была. Пакрышылі мы іх, як капусту! Яшчэ тыдзень-два, і вернуцца нашы, і Яго Вялікасьць на чале! Вось зажывем тады!»

«Ну нарэшце! – расьцьвіў Драхман. – Ну вы малойцы! Слава нашаму каралю! Значыць, пакрышылі? Як капусту? Эх, вось бы зараз дамоў, ды ўсім на нашай вуліцы расказаць! А гэта хто з табой, што за дзеўка?»

І ён паказаў тоўстым пальцам на дзяўчыну ў сіняй сукенцы, якая стаяла за сьпінай у вестуна і так ні разу не ўсьміхнулася.

«Ты чаму перамозе не радуешся? – падміргнуў ёй Драхман. – А, паненка?»

«А гэта адтуль, – сказаў важна Лёкса Шпуль. – Мая здабыча! Што ж ты, думаеш, я з пустымі рукамі дамоў вярнуся? Толькі таму, што кароль мяне вестуном прызначыў? Не, няма дурных. Усе з сабой здабычу цягнуць, дык хай і мне штосьці дастанецца».

«Ты б яе вяроўкай прывязаў, ці што, – азіраючы дзяўчыну з усіх бакоў, сказаў Драхман. – Уцячэ яшчэ. Па ёй відаць – уцячэ! Дзікая!»

«Не ўцячэ. Ад такіх, як я, не ўцякаюць. Яна мяне палюбіла. Ну ўсё, таўстун, мне ў палац трэба! Хопіць балбатаць! І не забудзь, пакуль у палацы мяне ня прымуць, каб пра перамогу нікому! Статут ёсьць статут!»

«Статут, ага, – неахвотна кіўнуў Драхман. – Слухай… А ці ня ведаў ты там такога Ганса? Прыгожага такога… Мо чуў штосьці, што там зь ім?»

«Ганса? – стомлена паўтарыў Лёкса. – Гм… Чакай, чакай… Можа, Ганса-драчылу?»

«Яго! – узрадавана віскнуў Драхман. – Сябручок гэта мой даўні. Як ён, жывы?»

«Ды яшчэ які жывы, – крыва пасьміхнуўся Лёкса. – Ні драпіны. Герой! Сам кароль яго адзначыў. Хоць і драчыла ты, сказаў, а біўся як леў. Я на свае вочы бачыў, як Ганс трох басурманаў паклаў. Адным махам. Шмальнуў у аднаго – ды другога шабляй, а трэцяга проста нагой у лоб. Той і сканаў на месцы. Так што і завуць твайго сябрука цяпер не Драчыла, а Ганс-забойца. Вернецца, пачастуе цябе віном. Такім, што табе і ня сьнілася. Будзеце піць з басурманскіх чарапоў за здароўе караля! І за маё вып’еце!»

«Вось жа, – прамармытаў Драхман. – Хто б мог падумаць. Ніколі нічога такога ў ім не заўважаў. Віно… Чарапы… Ах… Значыць, жывы…»

Вочы Драхмана напоўніліся сьлязьмі, і ён адвярнуўся, каб ніхто не заўважыў такой слабасьці. Але вястун са сваёй дзеўкай ужо ішлі наперад па Паўднёвабрамскай вуліцы. Ён наперадзе, цяжка і рашуча ступаючы па нагрэтым сонцам бруку, прытрымліваючы стрэльбу на плячы, гледзячы проста перад сабой, не зьвяртаючы ўвагі на мінакоў, якія азіраліся ім усьлед, на заклапочаныя твары, якія мільгалі ў вокнах, на дзяцей, якія забягалі перад ім, спрабуючы злавіць позірк вестуна. А дзяўчына ззаду, зьняўшы свае драўляныя чаравікі, ступаючы па яго сьлядах, баязьліва абводзіла вачыма мураваныя дамы, стараючыся трымацца ў доўгім цені ягонай постаці.

«Вястун», – раптам сказаў нехта паўшэптам. Але варта было прагучаць гэтаму слову, як яно апанавала ўсе навакольныя вуліцы, нібы над горадам разьбілі бутэльку з каляровага шкла, і цяпер шкельцы ўспыхвалі то сям, то там. Вястун! Вястун… Вястун ад караля! Вястун адтуль, дзе нашых сыноў сустрэлі шалёныя басурманы! Нясе вестку! Вястун! Са стрэльбай на плячы, босы, зь дзяўчынай за сьпінай, з навінамі пра тое, што ўжо здарылася і што здарыцца з намі заўтра! З намі, жывымі. Шчасьлівымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча Перамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча Перамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Плошча Перамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча Перамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x