Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2021, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча Перамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча Перамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Плошча Перамогі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча Перамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Скажы…» – прычапіўся да вестуна нехта стары, сьляпы, паўголы, прычапіўся, як дзядоўнік, і не адставаў. Ішоў за імі па вуліцы і енчыў: «Якую вестку нясеш? Вястун! Мы іх – ці яны нас?»

«Вястун! – асьмялела нейкая кабета. – А ці ня ведаў ты такога Піжмака?»

«А Рагульку?»

«А Веню-завіхрэню? Ці жывы?»

«Вястун! Ці перамаглі мы?»

Ён не азіраўся. Ён зь нянавісьцю глядзеў перад сабой. Усе яны ведалі новыя законы – і ніхто не зьбіраўся яго папярэдзіць. Усе яны думалі адно пра сябе, усім ім было пляваць, што зь ім станецца. Ён быў весткай, а не чалавекам. Нікога зь іх не абурала тое, што ён, па-геройску дабраўшыся да сталіцы з важным данясеньнем, мусіў боўтацца за гэта на вяроўцы. Яны думалі толькі пра сябе і сваіх блізкіх. А хто быў ён? Толькі адказ. Чалавек-адказ. Чалавек-ліст. Ягонае жыцьцё вісела на валаску паміж «мы іх» і «яны нас».

Ад Паўднёвабрамскай вуліцы адыходзіла іншая. Вуліца Пекараў. Павярнуўшы на яе, ён апынуўся б на Старым Раўчуку, а там і да дому якіх пару крокаў ступіць. Але нельга. Лёкса Шпуль нават не паглядзеў у бок вуліцы Пекараў. Ён пайшоў наперад, як і належала вестуну.

«Я нікому не скажу! – кінуўся яму наперарэз нейкі маладзён у капелюшы зь пяром, падобны да студэнта. – Мы іх? Ці яны нас? Я ня проста так пытаюся, пане вястун! Мне для навукі! Ад гэтага залежыць больш, чым вы думаеце!»

Мы іх?

Яны нас?

Так мармытаў горад. Вястун чуў, як за сьпінай узрушана дыхае Вераніка. Цяпер ён адчуваў дзіўную залежнасьць ад яе, і яму гэта не падабалася. І каб нічога больш ня чуць, ні яе дыханьня, ні гэтых абыякавых да яго лёсу пытаньняў, ён напаўголасу завёў:

«Кароль сабраўся на вайну,
Абразы не сьцярпеў…
Давай, цясьляр,
Рыхтуй труну,
Каб да вясны пасьпеў!»

Што ён там мармыча? – шапталіся яны. Што ён кажа? Ён сказаў нешта, але што?

Мы іх? Ці яны нас?

Ён пяе!

Не насьпяваўся! Пакуль мы тут… Пакуль мы тут мучыліся…

Паглядзіце, ён усьміхаецца! Значыць, усё ж: мы? Мы іх?
Але якой горкай усьмешкай! Значыць, яны – нас?
Ён глядзіць на нас зь нянавісьцю! Няўжо нешта ведае?
Не, гэта нянавісьць да ворагаў! А нас ён любіць!
Ён адзін з нас!
Няўжо яны – нас?
Не! Мы – іх!

На галоўнай плошчы стаяла шыбеніца. Вястун запаволіў крок, каб разгледзець павешанага. Гэта быў чалавек высакародны – на ім была брудная, але яшчэ нядаўна беласьнежная кашуля да каленяў з манжэтамі, пазногці ягоныя былі пастрыжаныя, як на руках, так і на нагах, дый фрызуру труп меў такую, што сумневаў не заставалася: яшчэ нядаўна ён камандаваў слугамі і абмяркоўваў рашэньні дзяржаўнай важнасьці… Відаць, павесілі яго зусім нядаўна – твар ягоны яшчэ ня быў зьнявечаны жахлівай сьмерцю, хоць і перакошаны і скажоны ад удушэньня. Як ні ўзіраўся вястун у гэты твар – ён больш ня мог яго пазнаць. Пакараны злачынца толькі пачаў гніць – і лепш было б прыбраць яго адсюль як мага хутчэй, бо сьпёка рабіла сваю справу хутка… Ад шыбеніцы ўжо ішоў смурод. Салодкі, знаёмы, ванітоўны… Вакол шыбеніцы брук быў у чорных плямах ад семкавага шалупіньня, там валяліся курыныя косткі і абсмактаныя кукурузіны. Відаць, на павешаньне прыйшоў увесь горад. Магчыма, і брат зь сястрой былі тут.

У палацы Лёксу ўжо чакалі. Навіна пра ягонае зьяўленьне ў горадзе даляцела сюды хутчэй за самога вестуна – і таму, як толькі ён спыніўся перад вартай і прамовіў:

«Я каралеўскі вястун Лёкса Шпуль…»

– яны расступіліся і прапусьцілі яго і Вераніку ў прахалоду двара. Маўклівы афіцэр павёў іх праз доўгія калідоры на другі паверх. Ніхто не спытаў вестуна, што гэта за дзяўчына ідзе за ім, нібы цень, ніхто так і не загаварыў зь ім, ніхто не прапанаваў вады. Варта расступалася перад імі, і цяжкія дзьверы адчыняліся нібы самі сабой.

Урэшце яны трапілі ў прасторную залю, поўную важных паноў. Лёкса спыніўся там, дзе, па ягоным меркаваньні, і мусіў спыніцца просты салдат, і без усялякага страху агледзеўся. Але спачатку ён нарэшце кінуў позірк на Вераніку – і яна ўся заружавела, падалася наперад, нібы хацела падтрымаць яго. Але ён і праўда не баяўся. Ён памятаў, што мусіць сказаць.

«Я каралеўскі вястун Лёкса Шпуль…»

Ля супрацьлеглай сьцяны, падзеленай сонцам на некалькі квадратаў, сядзеў сам рэгент. Зусім яшчэ не стары чалавек у вайсковым мундзіры, але без трывуголкі. Ягоныя доўгія валасы былі акуратна раскладзеныя па плячах, нібы ён доўга прычэсваўся, рыхтуючыся да зьяўленьня Лёксы. Рэгент не міргаючы глядзеў на Лёксу, склаўшы свае пульхныя, капрызьлівыя вусны, і гладзіў котку, што спала ў яго на каленях. Вакол рэгента паўколам стаялі міністры, якія дагэтуль пра нешта перагаворваліся, нібыта не заўважалі вестуна. За сьпінай у рэгента стаяў слуга, а воддаль, кідаючы пагардлівыя позіркі на міністраў і трымаючыся за эфэс шаблі, пагойдваўся ў паўзмроку неспакойны малады чалавек, Лёксавага ўзросту, у форме палацавай гвардыі. Гэтага маладзёна Лёкса ўжо некалі бачыў – у той дзень, калі пачаўся паход. Здаецца, ён быў камандзірам гвардзейцаў, якія заставаліся ў горадзе. Недалёка ад акна ў высокім фатэлі сядзела сьляпая каралева-маці, акружаная служкамі, а каля падваконьня сноўдаўся сюды-туды нейкі невысокі мужычок у раскошных строях, пальцы якога былі ўвешаныя золатам так густа, нібы яму іх адарвалі і ўставілі залатыя. Гэта быў амбасадар суседняй дзяржавы – ня той, супраць якой кароль выправіўся на вайну, не сьцярпеўшы чарговай абразы, а іншай, якая яшчэ ня вырашыла, чый бок яна мусіць заняць. Над амбасадарам паслужліва схіліўся перакладчык і штосьці прашаптаў таму на вуха, а амбасадар спрабаваў трымаць вуха як мага далей, бо яму было козытна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча Перамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча Перамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Плошча Перамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча Перамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x