Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2021, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча Перамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча Перамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Плошча Перамогі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча Перамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лёкса моўчкі кіўнуў. Насунуў на галаву пакамечаную трывуголку. І тут жа паненка Вераніка падбегла да яго і сунула яму ў нагрудную кішэнь дзьве жоўтыя краскі. Ён адчуў, як чырванее. Што робіцца зусім, як яна. Зірнуў на яе грудзі пад сукенкай, нахабна, пажадна, каб схаваць няёмкасьць. І рушыў да лугу, ступіў на сатканы з былінак і красак дыван, пайшоў, колючы ногі, грудзьмі рассоўваючы траву, што рабілася ўсё вышэйшай. Азірнуўся. Уся сям’я стаяла на ўзгорку ля хаты і глядзела на яго. Ніхто не махаў рукой – і ён вырашыў, што абышоўся зь імі занадта жорстка.

«Злы ты стаў, Лёкса, – падумаў вястун. – Не, праўду казаў Станя-пекар. Ты яшчэ сам сябе не пазнаеш…»

Ён разьвярнуўся і ў нейкім дзіўным парываньні памахаў ім сам.

«Мо і вернецца ваш Міха! Хай вернецца!»

Яны ня сталі махаць яму ў адказ. Пэўне, не пачулі, што ён крыкнуў.

Над лугам гуляў моцны вецер, прычэсваў лагчыну, далятаў да лесу – і адразу вяртаўся, нібы трапіў у клетку. Лёкса павярнуўся і пайшоў праз высокую траву, прытрымліваючы стрэльбу і паглядваючы на краскі ў нагруднай кішэні. Дзьве жоўтыя краскі. Яму ўсё падавалася, што нехта ідзе за ім сьледам. Але ён не абарочваўся. Выклікаў перад сабой твар Веранікі. І гнаў ад сябе, гнаў – і зноў клікаў. Уяўляў сабе яе вострыя локці, голую сьпіну, выраз сіняй сукенкі. І як яна вусны аблізвала… Нібы рыхтавалася да чагосьці. Чагосьці важнага. Чагосьці, пра што ведалі толькі яны двое. Чамусьці ў яго зьявілася адчуваньне, што ён яшчэ вернецца сюды, у гэтую хату.

«Пане вястун! – пачуў ён раптам яе голас, прынесены ветрам. – Лёкса!»

Ён не абярнуўся. Ведаў, што гэта насланьнё. А яшчэ змора і сьлівовічка.

«Лёкса Шпуль!»

Тады ён абярнуўся. Яна ішла проста на яго праз траву, нібы па вадзе.

«Вы што гэта… – сказаў ён з радасьцю. – Вы дамоў ідзіце… Вам гэта… Вы….»

Луг, падавалася, падымаўся ўсё вышэй. Засланяў іх ад сьвету. Наўмысна цягнуўся да паўдзённага сонца, каб напоўніцца іхным шэптам. Ён быў гатовы. Ён, Лёкса Шпуль, каралеўскі вястун. Паваліць яе ў траву, аблізаць яе сухія вусны сваімі, гэткімі ж сухімі… Ды хто б яна ні была, назваць каралевай. Захапіць, скрасьці, прывезьці з сабой у горад, як здабычу. Мець хоць нешта, што будзе ня страшна, ня жудасна, што асьветліць змрок…

Ён пайшоў на яе – і спыніўся. У яе вачах не было таго, што ён чакаў. Яна доўга бегла за ім – і ў яе па шчацэ каціліся кроплі поту. Такія самыя, як у яго – і ўсё ж не такія.

«Вам ніхто не сказаў, – прамовіла яна, стоячы між травы, нібы дрэўца. – Вам нельга ісьці ў горад».

«Як гэта?» – усьміхнуўся ён. І ўмольна паглядзеў ёй у вочы: сюды, сюды. Ідзі ж да мяне, дай мне знак. Але знаку не было.

«Нельга! Паверце мне!»

«Як гэта? – паўтарыў ён. – Вераніка, вы забыліся. Я каралеўскі вястун. А яшчэ ў мяне ў горадзе хворая маці. Я пакінуў хворую маці. І брата зь сястрой! Бо кожны, хто мае годнасьць і веру, мусіў адгукнуцца на загад караля. І я вельмі хачу спадзявацца, што маці яшчэ жывая. І пабачыць жывога сына. Я мушу быць у горадзе як мага хутчэй. Такі загад. І такі мой доўг салдата і вернага слугі Яго Вялікасьці!»

«Пакуль кароль з войскам быў у паходзе, – загаварыла яна таропка, – у сталіцы быў абвешчаны новы закон…»

«Кім? – спытаў ён. – Хто можа абвяшчаць законы, апрача караля?»

«Тымі, хто застаўся ў палацы, – сказала яна, амаль задыхаючыся. – Пакуль караля не было, усё перамянілася. У сталіцы вырашылі, што кароль забыўся пра старыя традыцыі! Што яго занадта доўга няма, што ён даўно памёр! І што самы час адрадзіць стары закон!»

«Што за лухта? – сказаў Лёкса Шпуль. – Адкуль вам гэта ведаць? Тут? У лесе?»

«Закон быў абвешчаны герольдамі, – яна паглядзела яму проста ў вочы, не міргаючы. – Яны пабывалі паўсюль, на кожнай дарозе! А закон такі. Калі вястун прынясе добрую вестку, вестку аб перамозе – яго раскошна ўзнагародзяць. А калі вестка будзе благая… Калі гэта будзе вестка пра разгром каралеўскага войска – вестуна загадана…»

Яна працягнула руку і сьціснула Лёксава запясьце.

«Што загадана? Што?» – ён вырваўся і адышоў на крок, узіраючыся ў яе вочы. Ці ня хлусіць яна. Дзяўчына, дачка палясоўшчыка, адкуль ёй ведаць, што яна разумее…. Ды ці не жартуе яна? Дзеўкі ў такім узросьце…

«…павесіць», – сказала яна і зноў аблізнула вусны. Тое, як яна рабіла гэта, прымушала яго скаланацца.

«Як гэта павесяць? За што?»

«За дрэнныя навіны… – прашаптала яна з шырока расплюшчанымі вачыма. – За дрэнныя весткі…»

«Гэта я чуў! – сказаў ён. – Чуў! Але пры чым тут вястун?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча Перамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча Перамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Плошча Перамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча Перамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x