Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2021, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча Перамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча Перамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Плошча Перамогі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча Перамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лёкса таропка запіхваў у сябе бульбу, радуючыся, што ёсьць яшчэ і грыбочкі. Палясоўшчык чамусьці не наліваў – і Лёкса наліў сабе сам. Выпіў і ўсьміхнуўся.

«Вы чаго смурныя такія? Ня радыя каралеўскага вестуна вітаць? Што вы як мёртвыя? Раскажыце, як тут у нас справы. Што ў сталіцы чуваць? Бываюць жа ў вас госьці…»

«Нам расказваць няма чаго, – сказала жонка палясоўшчыка. – Жывем як жывецца. Сына чакаем, Міху. Як пайшоў ён у паход, дык і не было ад яго вестак».

«Пра Міху нічога ня ведаю. А пра Цыцыка я вам расказаў».

«Ты нам лепш пра іншае раскажы, вястун, – паволі прамовіў палясоўшчык. – Пра самае важнае. Якую вестку нясеш?»

«Я думаў, і так усё ясна, – сказаў Лёкса Шпуль і наліў сабе яшчэ. – Смачная ў вас сьлівовічка, дзядзька. Але больш ня буду. Інакш ногі заплятуцца. Прасралі мы вайну. Разьбілі нас ушчэнт каля Чорнае Скалы».

Палясоўшчык пераглянуўся з жонкай.

«Што, не такой весткі чакалі? – Лёксу раптам раззлавалі іхныя простыя, мірныя твары. – Верылі ў перамогу? Думалі, усё будзе як у песьні? Кароль сабраўся на вайну, ля-ля, ля-ля, ля-ля… А яно вось як выйшла! Добра песенька пачалася, ды блага скончылася! Бяз ног з прагнілай галавой!»

Палясоўшчык паглядзеў на яго з пагардай. Але Лёксу было ўжо ўсё роўна.

«Так, дзядзька! – грымнуў ён па стале кулаком, але атрымалася неяк ціха, толькі відэлец у талерцы дзьвякнуў. – Усіх паклалі. І Станю-пекара, і Жардзіну Людвіга, і Ганса-драчылу. І Жабу, і Рудога, і Віскарыка… Гэта толькі з тых, з кім я затаварышаваўся. А я – жывы! І ні ў чым не вінаваты! У чым мая віна? Што мяне кароль паслаў вестуном? Дык гэта ня я прасіўся! Гэта Яго Вялікасьць у мяне пальцам тыцнулі! Давай на каня, Лёкса! Ты цяпер вястун! Гані дамоў і раскажы, як я, Вялікасьць, па-вялікаму абасраўся!»

Жалейка за акном сьціхла. Лёкса рукамі выграб грыбочкі, набіў імі рот, выцер аб мундзір пальцы, наваліўся на стол грудзьмі. Сям’я палясоўшчыка глядзела на яго, не міргаючы.

«Хутка… Хутка… – спадылба паглядзеў на іх Лёкса. – Хутка пацягнуцца па дарогах вазы зь мерцьвякамі… Марудныя, рыпучыя, жалобныя вазы… Каралю трэба тыдзень, каб дабрацца дамоў… А за вазамі – сьлед у пыле… Бо з вазоў вада капае… Капае і ня сохне! Добра прыдумана, а? Мерцьвякоў лёдам абкласьці, як рыбу! Чакаюць ужо маткі сыноў ды мужоў! Зваляць іх на плошчы ў кучу – тры дні будзе енк і плач стаяць на ўвесь горад! А хто ня з гораду – дык на такіх і лёду шкада! Дазволілі басурманы палову нашых забраць. А палова там засталася. Будзем цяпер плаціць даніну, ня будзе на сталах ні мяса, ні хлеба, ні піва! Так што ежце, пакуль кароль не вярнуўся! І прыпасы рабіць не забывайцеся!»

Лёкса зарагатаў.

«Вось я жару – і мне ня сорамна! Бо я жывы! І ня трэба на мяне так глядзець! Радавацца трэба! Чаго ня радуецеся? Што, думаеце, Міху свайго дачакацца? Дачакаецеся! Вось толькі ці пазнаеце! Як бы з Цыцыкам не пераблытаць!»

Лёкса наткнуўся позіркам на Вераніку і ўмомант працьверазеў.

«Добра, дзядзька… – сказаў ён. – Добра, цётка. Дзякую вам за абед. І вам, паненка. Нешта стукнула ў галаву… Пайду я. Мяне ў палацы чакаюць…»

Ён падняўся – і толькі тады зразумеў, што забыўся стрэльбу ў двары. Кінуўся туды – але было ўжо позна. Грымнуў стрэл. Ён выскачыў у двор, усё сямейства за ім. Малы стаяў пасярод двара і рагатаў, паказваючы пальцам на бочку. З адтуліны ў яе круглым дубовым боку цурчэла вада. У паветры пахла порахам.

«Ах ты паскуда малая! – зароў Лёкса і вырваў стрэльбу з рук малога. – Каб твае мазгі так выцеклі! Знайшоў цацку!»

Малы адпусьціў прыклад – і, скарыстаўшыся тым, што рукі ў Лёксы былі занятыя, прыпусьціў у поле. Сеў там, дастаў жалейку і зноў завёў:

«Кароль сабраўся на вайну,
Абразы не сьцярпеў!»

Даганяць яго было бессэнсоўна. Лёкса закінуў стрэльбу на плячо, сунуў у кішэнь кавалак шынкі, прычапіў біклажку.

«Ладна, – махнуў ён рукой. – Я і сам вінаваты. Кінуў зброю дзе папала. Усё, дзядзька, пайду я… Бывайце здаровы… Мо пабачымся калі. Але чакайце. Ці ня ведаеце, дзядзька, як там у песьні далей?

Бо прывязуць мяне вясной
Бяз ног з прагнілай галавой!
І сто таварышаў са мной!

А вось далей як? Не магу ўспомніць. Гэта ж старая салдацкая песьня. Дык мо чулі?»

«Ня чуў, – хутка прамовіў палясоўшчык. – Ты ідзі ўжо, вястун. Ідзі».

«Ясна. Дзе тут самая блізкая дарога?»

Палясоўшчык паказаў яму на шырокі луг, які сьцяліўся проста за хатай і спускаўся да лесу.

«А там празь лес як ні пойдзеш, на дарогу выйдзеш. Направа ня збочваючы – і ўвечары пабачыш прадмесьце… Ідзі, вястун».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча Перамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча Перамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Плошча Перамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча Перамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x