Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2021, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча Перамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча Перамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Плошча Перамогі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча Перамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«А пры чым тут мы? – сказала яна з крыўдай, бо ён больш не глядзеў на яе. – Тым, хто папярэдзіць вестуна, таксама прапісаная кара! Тых, хто папярэдзіць вестуна, загадана павесіць разам зь ім! Разумееш, Лёкса?»

«А ты ня хлусіш? А? – затанцаваў ён раптам вакол яе, нібы звар’яцеўшы, бо нейкі бог лугу прымушаў яго рабіць гэта, падскокваць, махаць рукамі, скінуць з пляча стрэльбу, шчэрыць зубы і круціць вачыма, як бажаволак. – Ня хлусіш? Ня маніш? Не жартуеш са мной? А? Ты, дзеўка? Дачка палясоўшчыка? Можа, табе гэта прысьнілася? Можа, ты дурыш мне галаву? Можа, ты проста хочаш, каб я ўкусіў цябе? Каб аблізаў табе вусны? Вераніка! Хто даў табе імя? Д’ябал? Ну ня бацька ж табе яго даў?»

«Бацька! – закрычала яна, таксама пачаўшы свой танец. Танец вакол яго, каралеўскага вестуна. – Бацька мне даў яго! А хто мой бацька, мой сапраўдны бацька, я й сама ня ведаю! Мо і д’ябал! Мо і д’ябал! А тых, хто раскажа вестуну, што яго чакае, павесяць разам зь ім! Такі закон!»

«Такі закон! – закрычаў ён, набліжаючыся, адчуваючы, як яна пахне. – Такі закон! Значыць, ты – шыбенічка! Значыць, хочаш са мной на эшафот! Ах, якая дзеўка! Ты самагубца? Ты дурнічка? Дурнічка лясная? Ты маніш! Маніш!»

«Не! – крыкнула яна, і трава была ўжо вышэйшая за яе. – Гэта праўда! Цябе павесяць! Заўтра ж, на галоўнай плошчы!»

«Гэта цябе павесяць!» – крыкнуў ён у адказ і паваліў яе ў траву.

Празь некалькі хвілін яны сядзелі, глядзелі адно на аднога і не пазнавалі. А можа, і дзень прайшоў. А можа, і ноч.

«Што ж мне рабіць?» – адкрыў рот Лёкса. Крывы, пакусаны рот, які так соладка балеў, нібы яго пасыпалі сольлю.

Яна маўчала, гледзячы на яго ва ўсе вочы. Трава расступалася, апускалася, краскі хілілі галоўкі, сонца зайшло за лес. А можа, уставала па-над лесам.

«Я не хачу паміраць», – сказаў Лёкса Шпуль.

Яна ўсьміхнулася і пагладзіла яго па грудзях. Абвяла пальцам смочку. Вырвала волас.

«Ты што робіш, – ён падскочыў. – Я яшчэ жывы….»

«Такі мужны вястун, а баіцца пазбавіцца воласа, – сказала яна задуменна. – Ведаеш, усё проста…»

«Што проста? Што мяне павесяць? Так, гэта проста. Самая простая навука ў сьвеце».

Ён паваліўся ў траву і заплюшчыў вочы.

«Можна пайсьці ў лес, – сказаў ён глуха. – Пайсьці і схавацца. Але жыць ваўком? Забыць пра маці? Апынуцца па-за законам? Я не хачу. Я не заслужыў. Я проста быў вестуном! Я ваяваў за майго караля! І я застаўся жывы!»

«Гэта і праўда проста… – сказала яна. – Паслухай і зрабі, як я скажу».

«Як? Што ты можаш сказаць? Што ты можаш ведаць? Ты проста вельмі прыгожая ведзьма. Але хто ў здаровым розуме будзе слухаць ведзьму?»

«Слухай, – сказала яна і легла да яго, паклала галаву яму на грудзі. – Ты можаш памерці. Ні за што. Проста паводле дурнога закону. Бо прынясеш ім благую вестку. Яны павесяць цябе. Так?»

«Ну, – сказаў ён. – Гэта я і сам ведаю».

«І ты лічыш гэта ня надта справядлівым».

«А ты? Ясная рэч, я лічу гэта проста… проста жудасна несправядлівым. Сьвінствам я лічу гэта. Ясна? Я ордэн заслужыў! А яны мне шыбеніцу!»

«Тады што табе замінае… – яна прыўзьнялася на локці і паглядзела яму ў вочы. – Што табе замінае прынесьці ім добрую вестку? Проста прыйдзі да іх і скажы, што кароль перамог».

«Як гэта?»

«Проста скажы ім, што кароль разграміў ворагаў і вяртаецца з багатай здабычай. Ты казаў, што Яго Вялікасьць вернуцца толькі праз тыдзень?»

«Ну…»

«За тыдзень ты прыдумаеш, што рабіць. Як уратавацца. Ты зможаш, вястун Лёкса Шпуль. Ведаеш, я думаю, ты вельмі разумны. І можа быць… Я думаю… Я мяркую… Што гэта ты мусіў бы жыць у палацы».

«Я?»

«Так, ты. Чалавек, які прайшоў праз агонь і ваду, які ацалеў і вярнуўся на радзіму, які пазьбегнуў шыбеніцы дзякуючы свайму розуму. Такі чалавек мае права на павагу і на месца каля стырна. Праўда, Лёкса?»

«Лухта, – сказаў ён. – Лухта… А калі… А як? Не… Я не магу».

«Цэлы тыдзень, Лёкса, – сказала яна. – Цэлы тыдзень жыцьця. Хіба ён бывае лішні? Але я маўчу. Рабі, як хочаш».

«Але яны пачнуць распытваць…»

«Мы прыдумаем, што ім расказаць», – сказала яна.

«Мы?»

«А ты думаеш, што кінеш мяне тут? Не, Лёкса. Я хачу стаяць на шыбеніцы побач з табой. Або цэлы тыдзень глядзець на галоўную плошчу з акна цудоўнага дома і назіраць, як вешаюць тых сапраўдных злачынцаў. Але з табой, Лёкса. Каралеўскі вястун, які нясе ў сталіцу такія прыўкрасныя, такія радасныя, такія доўгачаканыя навіны…»

«Што за трызьненьне, – ён ускочыў. – Я не змагу!»

«Я хачу ўратаваць цябе, – сказала яна і легла ў траву. – Проста раскажы мне, што гэта такое – бітва. Раскажы – і пабачыш сам, як лёгка параза робіцца перамогай. Калі ты ведаеш таямніцу словаў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча Перамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча Перамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Плошча Перамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча Перамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x