Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2021, Жанр: foreign_contemporary, foreign_children, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэатр шчасьлівых дзяцей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэатр шчасьлівых дзяцей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.

Тэатр шчасьлівых дзяцей — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэатр шчасьлівых дзяцей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я паставіў Анціка на сядзеньне, залез яму на плечы і, трымаючыся за поручань, падцягнуўся да адчыненага люка і высунуў галаву.

Мая галава апынулася ў такім густым тумане, што я папросту асьлеп. Нібы я засунуў галаву ў птушынае малако. Анцік нешта крычаў мне зьнізу, але я ня чуў. Туман ахутаў маю галаву, быццам шапка. Але мінула мо якая хвіліна, і я звыкся – і мне нават падалося, што ў гэтым ёсьць нешта прыемнае. Туман надаў мне бадзёрасьці, і я паднатужыўся і вылез на дах. Я быў на свабодзе – і гэта адразу ўзьняла настрой. Выцягнуць з аўтобуса Анціка аказалася не такой лёгкай справай. Але вось мы ўжо абодва стаялі на даху і ўдыхалі пах ранішняга лесу. Лес быў зусім блізка, лес цямнеў між туману – дрэвы, як нейкія волаты ў чорнай форме, абступілі наш аўтобус і чакалі, што мы будзем рабіць далей.

Мы пераглянуліся і асьцярожна палезьлі ўніз. Саскочылі на зямлю і толькі тады выдыхнулі.

«Юля! – крыкнуў я. – Юля!»

«Юля-а-а!» – залямантаваў Анцік такім голасам, нібы яму рвалі зубы без замарозкі.

«Добрай раніцы, – пачулі мы зусім блізка яе насьмешлівы голас. – Ня трэба так крычаць. Вы яе напужалі».

Мы з Анцікам кінуліся на яе голас, проста ў гушчу туману – і не паверылі сваім вачам. Варта нам было зрабіць крокаў дзесяць – як мы выйшлі з нашага туманнага палону на бераг ракі, а там…

Над ракой туману не было. Толькі шызая празрыстая смуга і шэрае неба. Смуга, неба і цішыня. Непралазны туман клубіўся абапал ракі, як дзьве белыя сьцяны, але на берагах, што на гэтым, што на тым, было чыста. Юля сядзела на кукішках каля самай вады і глядзела на яе так уважліва, быццам рыбу ў ёй лавіла. Мне нават падалося, што мы неяк не ў пару тут зьявіліся. Перашкодзілі мы ёй, ці што?

«Не хацела вас будзіць, – сказала Юля. – Але калі вы ўжо ўсталі, не крычыце, ня румзайце і паводзьцеся прыстойна».

«Гэта яшчэ чаму? – засоп Анцік. – Калі я крычу ці румзаю, мне, напрыклад, робіцца лягчэй».

«Напрыклад… – перадражніла яго Юля. – Слухайце, вы можаце трошкі памаўчаць?»

«Хопіць крыўляцца, Юля, – сказаў я. – І гаварыць загадкамі. Каго мы можам тут напужаць?»

«Яе, – сказала Юля і паказала пальцам на ваду. – Рэчку».

Мы з Анцікам падышлі да вады і ўтаропіліся на яе, як два дурні. Вада была цёмная, брудная, дна не відаць, каля берага ляжала, падрыгваючы зеленаватая пена. Я хацеў зачарпнуць трохі, каб умыцца, але не наважыўся. Пабаяўся: раптам на твары балячкі зьявяцца. Ці наогул скура зьлезе. Нахіліўся над вадой, каб паглядзець на свой твар – але вада задрыжэла ад раптоўнага ветру, і я так нічога і не пабачыў.

«Ну яе! Мы ў гэтай рэчцы ледзь не патанулі, – сказаў Анцік. – І ніякая гэта ня рэчка. А проста нейкая мёртвая лужына, глыбокая, небясьпечная і брудная».

«Але да берага даплыць было можна, – сказаў я. – Калі б некаторыя ўмелі плаваць…»

«Вось бы зараз ванну, – уздыхнуў Анцік. – Цёплую… А ня гэтую канаву».

«Можа, табе яшчэ і качачку гумовую хочацца? – раззлавалася Юля. – Маленечкі ты наш. Перастань яе крыўдзіць!»

«Каго? Раку? – крыкнуў Анцік. – Рэкі не крыўдуюць! Вось зараз вазьму і плюну ў яе!»

«Я табе плюну, – сказала Юля, і вочы ў яе ўспыхнулі ад злосьці. – Глядзі, каб яна ня плюнула ў адказ!»

«Ну і цалуйся са сваёй рэчачкай!» – махнуў рукой Анцік і вусны яго задрыжалі.

«Ціха вы, – сказаў я. – Нам нельга сварыцца, як вы не разумееце?»

«Рака нас уратавала, – ціха сказала Юля. – Памятаеш, уначы, калі наш аўтобус тануў? Нехта быццам бы прыўзьняў аўтобус над вадой. Р-раз – і мы паплылі, як на караблі».

«Памятаю, – змрочна кіўнуў я. – Але, можа, гэта проста…»

«Што проста?»

«Ня ведаю».

«Ты ж бачыш, Лявон, што загадак усё больш! Давай падумаем, што рабіць. А дзе Анцік?»

Вакол нас былі толькі туман і рака, такая ціхая, нібы прыслухоўвалася да нашай размовы. Мы зь Юляй пераглянуліся і кінуліся ў розныя бакі, проста ў гэтыя белыя клубы, што нерухома навісалі ў нас над галовамі. «Анцік!» – крычалі мы ўсё больш гучна. А потым я ўжо ня ведаў, у якім баку Юля, у якім аўтобус, у якім рака – вакол мяне былі толькі белыя сьцены з завітушкамі, і я праходзіў скрозь іх, як у казцы, і натыкаўся на ўсё новыя і новыя…

Туман. У горадзе ён быў зусім не такі. Там, дома, на вуліцы, дзе я жыў, хадзіць у тумане было нават забаўна. Дый сам туман там быў бяскрыўдны, празрысты, лёгкі і хутка сплываў – хіба што пераходзіць дарогу трэба было асьцярожней, чым звычайна. Але ў гэтым дзіўным месцы, куды мы трапілі, туман валадарыў, туман зьбіваў з тропу і блытаў усе сьляды. Я ішоў, сам ня ведаў, куды, выставіўшы наперад рукі, як нейкі туманоід, і адчуваў, што ў мяне пачынаецца паніка. Што калі я заблудзіў і застаўся зусім адзін?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэатр шчасьлівых дзяцей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэатр шчасьлівых дзяцей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Тэатр шчасьлівых дзяцей»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэатр шчасьлівых дзяцей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x