Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скупа перагаворваючыся, хлапчукі поркаліся ў цяпельцы. Шурка прынёс трохі сухога вецця, сабранага пад сцяной могілак. Артур пачаў соваць яго ў змарнелы агонь, а заглыблены ў сябе Агееў пакутліва згадваў, што трэба зрабіць. Але, мабыць, ён проста не здольны быў што-небудзь рабіць і, напэўна, доўга прасядзеў бы так у задуменнай нерашучасці, калі б халапчукі не закрычалі раптам:

— Едуць, едуць!..

Агееў скалануўся, прыслухаўся. Артур з Шуркам пабеглі ўніз на дарогу, і вецер данёс ледзь чутны грукат цяжкіх машын на дарозе за могілкамі. Грукат гэты, аднак, хутка мацнеў, запаўняў сабой ускраінную прастору пасёлка, пачуўся пералівісты лязгат гусеніц, і вось яны выпхнуліся з-за вугла каменнай агароджы — два нязграбныя, закапцелыя трактары з прыўзнятымі над дарогай шырокімі нажамі бульдозераў. Ля кар'ера абодва спыніліся, але рухавікі працавалі, пыхкаючы ўгару сінім дымам; з кабіны пярэдняга на дарогу вываліліся два чалавекі, пайшлі да кар'ера. Пасля да іх далучыўся бульдазерыст другой машыны. Хуткім крокам яны абышлі яму кар'ера, агледзелі наваколле, нядоўга пастаялі на самай выспе каля кустоўя. Што яны там гаварылі, Агееву не было чуваць, дужа грукацелі дызелі на дарозе, дзе ўжо круціліся Шурка з Артурам.

Агееў нібы ў прастрацыі сядзеў ля палаткі, і толькі калі бульдазерысты занялі свае месцы ў кабінах і магутна зараўлі рухавікамі, ён падняўся. Стараючыся не даць сабе завагацца ці перадумаць, нібы адразаючы ўсе шляхі да адступлення, хутка павыдзіраў дзюралевыя калкі адцяжак — палатка зморшчылася і абвяла, і ён ліхаманкава пачаў выбіраць адтуль рэчы, выкідваючы іх з прарэхі палаткі, запіхваючы ўсё ў рукзак. Добра, што рэчаў было няшмат, галоўнае месца займала палатка, якую ён таропка, абы-як скамячыў і, прыціскаючы каленам, таксама запіхаў у рукзак. На яго наседжаным за лета месцы болей нічога не засталося, апроч кволага касцярка побач ды пластмасавага вядзерца на прытаптаным, з бляклай травой квадраце пад дном палаткі. Небагатае смецце ён нібы прадбачліва спаліў ранкам, месца ўвогуле засталося прыбраным. Закінуў за плячо цяжкаваты рукзак і пайшоў па адхоне ўніз. Перад тым як на дарозе павярнуць за могілкі, не стрымаўшыся, азірнуўся — магутна равучы маторам, першы бульдозер ужо піхаў на абрыў вялізную кучу зямлі, за ім, трохі адстаўшы, упіраўся ў зямлю другі бульдозер. Вось-вось з абрыву ў кар'ер павінна была абрушыцца гара рыхлага грунту, і Агееў, амаль фізічна адчуваючы цяжар яе імклівага падзення, наддаў кроку.

Грувасткі рукзак, аднак, балюча намуляў плячо, пакуль ён дашкандыбаў да аўтастанцыі, што была ў сілікатным павільёнчыку каля цэнтральнай плошчы. Там перад фанерным стэндам раскладу з палёгкай скінуў на асфальт сваю ношу, хвіліну вывучаў тэрміны прыбыцця аўтобусаў, хаця ўжо з самага пачатку было зразумела, што ён спазніўся. Аўтобус на Мінск ішоў у шэсць раніцы, наступны павінен прыйсці праз суткі. Праўда, быў яшчэ адзін, заезджы, які прыбываў увечары, але білеты на яго прадаваліся пасля прыбыцця. Агееў зморана прысеў на рукзак, адпачываючы, думаў, як быць, і, нічога іншага не надумаўшы, пайшоў прасіць месца ў гасцініцы.

Гасцініца была недалёка, на бакавой вулічцы за пыльным, з маладымі дрэўцамі скверыкам, праз які вяла добра ўтаптаная пасялкоўцамі сцежка. Каля гасцінічнага ганка, чакаючы пасажыраў, стаяў пусты экскурсіўны «Ікарус», і Агееў падумаў, што месца для яго наўрад ці тут знойдзецца. Усё ж ён праціснуўся са сваёй ношай у цеснаваты вестыбюльчык, скінуў рукзак. Знаёмая па мінулым яго тут пражыванні бландзіністая дзяжурная, што снедала з паперкі, мабыць, таксама пазнала яго і, калі ён павітаўся, без лішніх слоў паклала на бар'ер маленькі аркушык анкеты. Гэта была ўдача, на якую Агееў ужо не разлічваў, ён таропка запоўніў анкету і хутка атрымаў ключ з фанернаю біркай ад адзіночнага нумара на другім паверсе. Улезшы туды са сваім рукзаком, адчуў, што на большае сёння не здольны. Пасля ўсіх перагрузак сэрца зусім збілася з рытму, ён праглынуў адразу аж дзве таблеткі хінідзіну, запіў іх цёплай вадой з графіна і, не распранаючыся, упаў на засланы ложак. Цела цалкам і з удзячнасцю аддалося дабратворнай уладзе спакою, металічная сетка паслухмяна гнулася пад яго рухамі. Увогуле тут было зручна і добра, калі б не арытмія, і ён, можа ўпершыню за лета, падумаў: ці не дарма ён усчаў усё гэта? Здаецца, ён ушчэнт падбіўся, падарваў здароўе, а чаго дамогся? Ці не лепш было б жыць, як жывецца: адпачываць, рыбаліць, як тысячы пенсіянераў, не тузаючы сябе надуманымі праблемамі, не грызці мараллю, як казаў сын Аркадзь, імкнуцца да прастаты там, дзе пануе складанасць; можа б, так ён прыдбаў магчымасць пражыць лішні год на гэтым няласкавым свеце. А то нагарадзіў барыкаду праблем і вось зараз не мог сціхамірыць сэрца, якое соты раз напамінала яму пра ўзрост і тое, што яно не жалезнае… Самае кепскае, аднак, было ў тым, што ён нічога не дазнаўся за лета, праведзенае з рыдлёўкай у кар'еры, перакапаў кубаметры зямлі, але ні на крок не наблізіўся да рашэння сваёй загадкі, нічога не давёў да канца. Часам яму здавалася, што так яно, можа, і лепш — ён нічога не знайшоў і тым пакідаў для сябе надзею. Часам жа ў ягонай памяці паўставаў адзіны, не крануты рыдлёўкай закутак у кар'еры, які мог падмацаваць тую надзею, хаця мог і панішчыць яе. Было падобна, аднак, што яго ўсё ж палохала ісціна і шматзначны туман спадзявання быў яму болей мілы. Ён даваў яму магчымасць жыць спакайней. Без дэпрэсій і стрэсаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x