Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Куды яны нас? — ціха запытаўся Агееў, калі фурманка з'ехала з плошчы.

— Мабыць, на могілкі, — цепнуў плячмі Зыль. — А можа, у кар'ер.

У кар'ер, гэта хутчэй за ўсё, падумаў Агееў, яны ж не любяць капаць, закопваць… Хаця капаць магілу можна прымусіць і арыштаваных, але ж закопваць трэба самім. А гэта ўжо работа. Значыць, у кар'ер. Пра што ён думаў яшчэ ў гэтым сваім апошнім шляху на зямлі, з чым хацеў развітацца? Мабыць, ні пра што болей не думаў і ні з чым не развітваўся — усе яго сілы траціліся цяпер на адоленне сцюжы, на тое, каб не ўзарвацца, хоць знешне захаваць спакой. Ззаду і па баках тупалі па гразі іх канваіры, і сярод іх — ужо знаёмыя з учарашняга паліцаі: Пахом, Стасевіч, Равуноў, Сутчык. Яны былі насцярожаныя, трымалі вінтоўкі пад пахамі, але, падобна, усё ж баяліся. Навокал ляжала непагодная восеньская ноч, абапал вуліцы чарнеліся дахі, платы, парканы местачковых дамоў, голае голле дрэў у садках; неперадзе на пагорку тоўпілася шырокая купа старых высокіх дрэў на могілках, і яшчэ здалёку чуваць быў трывожны варанячы вэрхал. У небе не бліснула ніводнае зорачкі, усё там было непраглядна і змрочна, дробны дожджык то сыпаў, то пераставаў часам. Вецер дзьмуў няспынна, выдзьмуваў рэшткі цяпла з іх кволых спакутаваных целаў. Калі іх працэсія спусцілася да мастка цераз ручэй, Драздзенка выйшаў на ўзбочыну і счакаў фурманку, абабег паліцаяў, кожнаму штосьці наказваючы. Ці, можа, ён падбадзёрваў. Параўняўшыся з Агеевым, злосна прамычаў праз зубы:

— Ну, дабіўся, чаго хацеў?

— Даб'ешся і ты. Таго ж, — у тон яму адказаў Агееў. — Падлюга!

— Ну, ну, не вельмі! Ці забыўся, што ў мяне? У блакноціку…

Агееў хацеў крыкнуць штось бруднае і зняважлівае, каб прынізіць гэтага начальніка хоць бы перад немцам, які стаяў на ўзбочыне і чуйна прыслухоўваўся да іх сваркі. Але не крыкнуў. Сапраўды, даў д'яблу распіску, цяпер той ёю распарадзіцца. Да самай магілы. А то і пасля магілы. Сволач прадажная…

Марудна, нібы на пахаванні, яны пераехалі роў, мінулі могілкі. Вараннё ўсё крычала — ад свайго беспрытульнага мноства, неўладкаванасці, сварліва змагаючыся за кожнае месца на дрэве, і гэты варанячы вэрхал замест пахавальнай музыкі доўга суправаджаў іх уначы. Зрэшты, Агееву было ўсё роўна, ён думаў толькі: ну, што яму гэтая дурная распіска цяпер, на апошнім хляху туды, адкуль ніхто не вяртаецца? Але ж во стрымлівала. Адбірала волю. Паралізавала бяздзеянем. Ашаламляла і нейтралізавала…

За могілкамі яны спыніліся і пастаялі нядоўга, чакаючы, пакуль Драздзенка з немцам кудысь хадзілі — уздоўж каменнай агароджы, вышэй, на пагорак. Агееў ужо ўвесь здранцвеў, унутры ў яго ўсё балела — ад катаванняў і сцюжы; шчаку і ніжнюю частку твару ён зусім перастаў адчуваць. Валасы зліпліся пад дажджом, і сцюдзёныя кроплі сцякалі за вушы, па шыі, па халоднай, здранцвелай спіне між лапатак.

— Так і захварэць можна, — са слязьмі ў голасе пажартаваў гаваркі Зыль.

— Ага, прастудзіцца, — з'едліва пагадзіўся Малаковіч, які ўвесь час ішоў ззаду, здаецца, знарок пазбягаючы суседства Агеева. І Агееў падумаў: хай! Можа, так яно і лепш для абодвух. Злосці на лейтэнанта ён ніякай не меў, той жа чагось не мог дараваць яму нават у такую хвіліну.

Фурманка збочыла з дарогі і па гразкай траве павалаклася ля могілак на пагорак. Іх пагналі следам. Дзесь там наперадзе маячылі постаці Драздзенкі і немца ў даўгім плашчы. Калі яны ўсе наблізіліся, іхняму позірку адкрыўся край высокага абрыву і шырокі кар'ерны правал унізе, добрую палову якога займала лужына. «Значыць, так — у лужыну», — здагадаўся Агееў. А ён думаў… Яму хацелася думаць, што ў зямлі будзе зацішней. І цяплей. У лужыне цяплей не будзе…

Неразумныя гэтыя думкі, аднак, устрывожылі Агеева, які зусім ужо задубеў на сцюжы, і ён не мог пазбавіцца ад іх, пакуль фурманка не спынілася на пагорку. Драздзенка падаў каманду стаць усім у рад, тварам да абрыву. Агееў стаў паслухмяна, амаль з гатоўнасцю, як гэта рабіў мноства разоў у арміі, — каб толькі хутчэй усё скончыць. Побач настырчыўся зусім знявечаны сцюжай Малаковіч — плоскі, бы дошка, з запалым пад майкаю жыватом. Зыль замарудзіў выканаць каманду, і адзін з паліцэйскіх нагадаў яму аб тым, пхнуўшы ў спіну прыкладам. Той жа паліцай затым ціха гукнуў штось Драздзенку, які спярша злосна вызверыўся, а затым падабрэў і дазволіў:

— Ладна! Давай па-быстраму…

Паліцай падскочыў да Агеева — гэта быў усё той жа крутаплечы старанны Пахом.

— Скідывай боты!

Агееў памарудзіў, напаўняючыся гатовым прарвацца гневам, пасля, нібы баючыся не стрымацца, наском аднаго таропка падчапіў заднік другога, лёгка прасунуў ступню ў халяву і, не выцягваючы яе зусім, нагой шпурлянуў бот да абрыву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x