Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во, ведаеце, ні за што ўзялі, нічога я не зрабіў, а цяпер — расстрэл. Дзіўна ў іх неяк… Заб'юць, а за што? — скардзіўся ў цемры чалавек, і Агееў падумаў, што ўвогуле гэта зразумела. Напэўна, тут кожны лічыць, што пакутуе без віны. Можа, і ён павёў бы сябе гэтак жа, калі б быў выпадак каму паскардзіцца.

— А вы хто? З мястэчка? — запытаўся Агееў.

— Ды я са станцыі, знаеце. Зыль, счэпшчык. І во трэба ж, пайшоў у мястэчка солі купіць, а на пераездзе гэтая дзяўчына з кашолкай. Ёй паліцай: стой! Давай правяраць, і я тут. Ну, абаіх і ўзялі.

Агееў, падобна было, нібы кудысь праваліўся ад здзіўлення, пачуўшы такое, і зноў вынырнуў, уражаны сэнсам сказанага.

— Якая дзяўчына? — прахрыпеў ён.

— А хто ж яе ведае? Незнаёмая. Я яе ў вочы ніколі не бачыў, а яны кажуць: звязаны. Ды ні з кім я не звязаны.

«Марыя! Гэта Марыя!» — пранеслася ў свядомасці Агеева. Во як яна папалася! Бедная, няшчасная дзяўчынка!.. Ён быў збянтэжаны ад тых слоў счэпшчыка, які, мабыць, не падазраваў нават, як растрывожыў яго сваім паведамленнем. Але Агееў маўчаў, не ведаючы, як трэба паводзіць сябе перад гэтым Зылем. Ды і хто ён такі, ці не падсаджаны сюды паліцай? І ў той жа час вельмі хацелася дапытацца ў яго падрабязней, можа б, ён болей расказаў пра Марыю.

— Піць… Дзядзька, папрасі ў іх вады, — прастагнаў другі ў доле, і ў яго кволых словах Агееву зноў пачуліся знаёмыя інтанацыі. Хутка пра штось здагадаўшыся, ён запытаўся амаль спалохана:

— А гэта хто з вамі?

— Гэта Пеця, старэйшы Кіслякова сынок. Плямяш мой. Яны ж яго тожа… Два тыдні тут во мутузяць…

«Божа мой, дык гэта ж Кіслякоў! Ну во, а я столькі часу дабіваўся з ім сувязі, чакаў яго кожную ноч. А Кіслякоў во дзе! І ўжо два тыдні…»

Прыўстаўшы на локці, Агееў бокам падаўся туды, цягнучы за сабой нягнуткую левую нагу, рукамі намацаў на саломе нерухомае цела.

— Кіслякоў, ты?.. Гэта я, Агееў, што ў Бараноўскай…

— Я ведаю… Толькі… Кепска мне дужа, — ледзь чутна прастагнаў Кіслякоў.

І Зыль растлумачыў:

— Яны яго так знявечылі… Жывога месцейка не пакінулі.

— Паліцыя ці немцы?

— Спярша паліцыя. Пасля немцы, — прастагнаў Кіслякоў. — Усё дабіваліся…

— Чаго дабіваліся? — насцярожыўся Агееў.

— Рознага. І пра вас…

— Ну, а ты ж стрываў? Не сказаў?

— Як стрываеш? Калі б адразу памёр, а то… — прастагнаў Кіслякоў і сціх.

— Да-а, — выдыхнуў з сябе Агееў.

Штосьці ў іх справах прымала іншы, яшчэ больш кепскі характар. Хаця, здавалася б, што магло быць горш для іх, асуджаных на хуткую пагібель, калі ўжо не мілы стаў увесь белы свет і сваё знявечанае цела, і ўсё іх няўдалае жыццё. Але ж во і яшчэ рабілася горш. Агееў ведаў, што сам стрывае ўсё, не запэцкаўшы нічыйго сумлення, але бяда ў тым, што ён адпраўляўся на той свет не адзін, а з іншымі, і гэтым іншым, можа так здарыцца, перапала болей. Во Кіслякоў і не вытрымаў, штось выдаў паліцыі або немцам, і на душы ў Агеева зусім спахмурнела. Ад чаго толькі не залежыць яна, гэтая тонкая і далікатная штуковіна — сумленне, як яе цяжка зберагчы, каб не збэсціць. Ды яшчэ на гэткай вайне.

— Яны яго катавалі, бы звяры, — сказаў Зыль. — Пальцы ў дзвярах раструшчвалі. А пасля, знаеце, калі ён упаў… Ну, палавы орган абцасам раструшчылі. Начальнік іх… Бедны пляменнічак! — бядотным голасам скончыў Зыль.

«Чорт вазьмі! — бязрадасна, аднак, падумаў Агееў. — Значыцца, мне шчэ пашэнціла. Можа, таму, што нядаўна ўзялі? Ці што хутка перадалі ў СД? Ці Драздзенка сцяміў, што не на таго напаў? Ці мае ўлікі былі ўсе ў наяўнасці і яму іх хапіла, каб падвесці мяне пад расстрэл? А Кіслякоў?..»

— Зыль, а вы пасля тую дзяўчыну не бачылі? — запытаўся Агееў і сцяўся, чакаючы адказу.

— Бачыў. Вочную стаўку рабілі з ёй. Але што я скажу? Я першы раз убачуў на пераездзе. Яна мяне тожа.

— Ну, а пасля? Што з ёй?

— Дык невядома. Можа, перадалі немцам? А можа, застрэлілі…

— А вас што — не білі? — раптам падумаўшы пра іншае, запытаўся Агееў, і Зыль з гатоўнасцю адказаў:

— Білі! І, ведаеце, знаёмыя паліцаі. Але што я скажу? Я ж нічога не ведаю.

Хвалюючыся, Агееў не мог сцяміць, як яму паводзіць сябе з гэтым гаваркім Зылем, ці варта давяраць яму. Шчырасць яго падабалася, але… Яна магла быць і фальшывай, гэтая яго шчырасць. Вельмі карцела пагутарыць з Кісляковам, каб хоць даведацца, за што яго ўзялі. Але прысутнасць гэтага Зыля ўвесь час стрымлівала яго. Абапёршыся на руку, Агееў сядзеў каля распластанага на саломе Кіслякова і не ведаў, як загаварыць з ім. І ці можна было з ім загаварыць наогул? Хлопец быў у гарачцы, гэта адчувалася нават у цемры, ліхаманкавае дыханне яго часам зусім знікала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x