• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: roman / Советская классическая проза / prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Кар'ер

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Кар'ер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусім без якіх-небудзь подступаў да галоўнага, сон пачаўся з таго, што ён, Агееў, мяркуючы па ўсім, аднекуль незнарок выпаў, з якога іншага свету ці іншага часу, і апынуўся адзін у вялізнай, страхавітай, пустой прасторы. Цяжка было зразумець характар тае прасторы і нават здагадацца, што ёю з'яўляецца — мора, зямля ці, можа быць, космас. Зрэшты, усё ляжала па-за зрокавым вобразам, хутчэй адносілася да сферы пачуццяў і ўвасаблялася адчуваннем абсалютнай, гнятлівай адзіноты. Па меры таго, як доўжыўся сон, тое адчуванне ўсё большала, а прастора шырэла, запаўнялася трывогай, бояззю, страхам. Ён дужа пакутаваў, і тыя яго пакуты былі хутчэй за ўсё душэўныя, таму што цялесны Агееў сам па сабе быццам адсутнічаў, у гэтым загадкавым асяроддзі было толькі яго абстрактнае Я, пазбаўленае плоці і тым не менш надта балючае. Падобна, аднак, гэтае яго бясплотнае Я між тым увесь час сціскалася, меншаючы ў аб'ёме па меры разрастання загадкавай прасторы. І вось нарэшце настаў такі момант, калі Я зусім знікла, растварылася, пакінуўшы толькі ўяўленне пра сябе, успамін ці невыразны адбітак свае прысутнасці дзесьці, што ўжо не было ні асяроддзем, ні вобразам. Засталіся хіба што яго пакуты, у якія ён пераўвасобіўся ўвесь, без рэшты, і за якімі нічога больш не было.

Дзіўна, але гэты сон нейкім аддаленым пачуццём напомніў яму тую, даўно перажытую ім пагібель, калі ён у непрытомнасці, з вінтовачнай куляй у грудзях падаў у кар'ер. Тады выпадак ці круты, недастаткова навіслы над вадой схіл не далі яму зваліцца ў лужыну, у якой апынуліся толькі ягоныя ногі, і праз гадзіну ці больш ён апрытомнеў. Навокал было ціха, паліцаі вярнуліся ў мястэчка, з цёмнага неба сыпаў густаваты сняжок. Ён пачаў выбірацца з вады на сухое, доўга поўз па адхоне ля лужыны, пакуль не выбраўся з кар'ера на выездзе. Тут ён зноў страціў прытомнасць, доўга ляжаў у стылай гразі, папоўз зноў. На дарогу ён выпаўз перад світаннем, і яму там пашэнціла. Выпадак узнагародзіў яго сваёй нячастай міласцю: першы ж яздок з мястэчка аказаўся чалавекам добрым, ён моўчкі ўсцягнуў скрываўленага Агеева ў фурманку, і ранкам яны былі ўжо далёка. Зіму ён пластом праляжаў у нямогласці, поўнай безнадзейнасці, пасля захварэў на тыф, двойчы яго перахоўвалі на хутарах. Але вясной, на ўласнае здзіўленне, падняўся на ногі. Усё тое было даўно і, здаецца, перастала хваляваць яго — быццам было не перажыта ім, а ўбачана ў кіно ці прыснілася. І цяпер вось сённяшні, падобны па сэнсу і адчуваннях сон, які ўсё вярнуў з забыцця, усхваляваў яго знясіленыя пачуцці.

Цяжка было ўявіць, колькі часу ён доўжыўся, гэты пакутны сон, і нават чым скончыўся — проста Агееў кудысьці знік з яго, магчыма, прачнуўся або заснуў іначай — без сноў. Гэтыя начныя пакуты, аднак, падзейнічалі на яго гнятліва, і Агееў думаў, што ўдзень абавязкова штось здарыцца. Што менавіта можа здарыцца, ён ніяк не мог здагадацца, колькі не прыкідваў па сваіх колішніх снах — такі бязвобразны, пакутны сон ён бачыў упершыню. І ён сядзеў ля цяпельца, нават не папіўшы чаю, растрывожаны і нямыты, зусім выбіты са сваёй звыклай працоўнай каляіны — не ведаў, за што ўзяцца. У гэтым стане поўнай разгубленасці ён убачыў двух сябрукоў, якія пралезлі да яго цераз праломіну ў сцяне агароджы. Моўчкі, не павітаўшыся, быццам яны толькі што адсюль адлучыліся, хлопцы сталі над цяпельцам, паўзіраліся ў кволы смярдзючы агеньчык — сарамяжлівы, маўклівы Артур і болей гаваркі Шурка.

— Ну, што, рабяты? — разгублена запытаў Агееў, болей каб парушыць свой невясёлы стан. Калупаючы дубчыкам у касцярку, вяртлявы Шурка адразу ж выпаліў тое, што іх зараз цікавіла:

— А тут бульдозеры прыйдуць. Глядзець будзем.

— Якія бульдозеры?

— А будуць кар'ер закопваць. Птушкафабрыку будаваць.

— Во як!

Пра птушкафабрыку ён ужо некалі чуў — хадзіў у пасёлак па хлеб і падслухаў, як мужыкі, што перакурвалі ля магазіна, вялі гаворку пра нейкую птушкафабрыку, на будаўніцтва якой набіралі падсобнікаў. Але ён не стаў прыслухоўвацца да той размовы і, заняты сваімі думкамі, пайшоў далей.

— А хто вам сказаў, хлопцы?

— Мікола сказаў. Во, Артураў брат. Пайшоў заводзіць бульдозер, хутка прыедзе.

Агееў памаўчаў. Мяркуючы па ўсім, справа яго набывала новы кірунак, і ён уявіў сабе, як прыйдуць бульдозеры і што яны зробяць з гэтым кар'ерам. Напэўна, трэба было, пакуль яшчэ заставаўся час, хоць бы ў адзін штык перакапаць гэты зарослы быльнягом куток, каб канчаткова пераканацца, што там нічога няма. Хоць бы для ачысткі сумлення. І пасля ўжо няхай усё закопваюць ці раскопваюць, як там запланавана ў іх. Гэта было самае разумнае з усіх магчымых рашэнняў, трэба было ўставаць, браць рыдлёўку. Але ён сядзеў, глядзеў, як хлопцы, прысеўшы над касцярком, пачалі падкладваць у яго сухія, апалыя з дрэў галінкі, пучкі сухога быльнягу. Атрымаўшы харч, касцярок спярша густа задыміў на ветры, пасля каснічкі полымя жвава прабіліся праз слаі дыму, з трэскам ахапілі быльнёг. Агееў сядзеў, амаль напэўна ўжо ведаючы, што не паднімецца і той не перакапаны ім закутак так і застанецца не крануты, таму што… Таму што ён не хацеў яго кратаць. Ён ужо звыкся з, можа быць, самім выпешчанай у сабе думкай, што ў гэтам кар'еры нікога болей няма і не было ніколі. Ягонымі ўчынкамі ўжо стала кіраваць надзея, выхаваная ім за два летнія месяцы, і ён не меў рашучасці рызыкаваць ёю, бо рызыка вельмі проста магла яе знішчыць. Не, ён ужо не хацеў ні да чаго дакопвацца, яго даследчы азарт увесь скончыўся, ён гатовы быў уцячы ад праўды, калі б гэтая праўда раптам яму адкрылася. Вымучанае ім за час гэтых раскопак спадзяванне, нібы птушка шчасця, так наблізілася да яго, што гатова была вось-вось апусціцца на яго натруджаную руку, і ён баяўся паварушыцца, каб не спалохаць яе назаўжды. Зусім можа быць, што ён памыляўся, што гэта было звычайнае боязнае жаданне, прыступ слабасці. Але ўся справа ў тым, што ён ужо не знаходзіў у сабе сілы, каб адолець тую сваю слабасць, ды і не хацеў таго.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Знак бяды
Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Яго батальён
Яго батальён
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.