Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сустракаліся?

— Аднойчы рамантавала туфлі. Во гэтыя, — Марыя варухнула запэцканымі ў гразь наскамі яму добра знаёмых лодачак.

— Ну, ці мала каму я рамантаваў! Усіх не прыпомню. Можа, і ёй рамантаваў, — з робленай лёгкасцю сказаў Агееў.

— Рамантаваў і завербаваў! Вот гэтую дуру! — вызверыўся на абаіх Драздзенка. — Толу ёй нагрузіў! Нясі на станцыю. Падумаў, куды пасылаў? На смерць пасылаў!..

— Я нікуды не пасылаў, — спрабаваў пакрыўдзіцца Агееў.

— А хто пасылаў? Хто?

— Я ж вам сказала, — хуценька ўставіла Марыя. — Дзядзька адзін папрасіў на базары аднесці, сказаў — мыла, што я ведала…

— Маўчаць! — зароў Драздзенка.

Але было позна. Агееў ужо зразумеў, да каго былі звернуты гэтыя словы Марыі, і радасна адзначыў сабе ў думках: малайчына, значыць, не выдала!.. Значыць, Марыя не выдала, цяпер гэта для яго было важней за ўсё іншае. Драздзенка тым часам падскочыў да Марыі, дужым вялікім кулаком памахаў перад разбітым тварам дзяўчыны.

— Ты мне памаўчы! З табой мы яшчэ разбярэмся, блядзюшка!

— А са мной няма чаго разбірацца! Будзеце біць, я вам не скажу нічога! — крыкнула яна з нянавісцю і такім гневам у вачах, што Агееў спалохаўся: будзе і горш.

— Скажаш! — проста паабяцаў Драздзенка. — Скажаш!

— Падонак! — толькі і крыкнула яна ў адказ.

— Чарамісін! — роўным голасам паклікаў Драздзенка. — Вядзі!

З дзвярэй выскачыў Чарамісін і ўхапіў Марыю за руку. Агееў бачыў, як яна пахіснулася і, ступіўшы два крокі, схавалася ў калідоры — назаўжды знікла з яго жыцця і, магчыма, з жыцця наогул. Агееў марудна, пакрысе ачуньваў, галоўнае ён ужо зразумеў: Марыя яго не выдала, сталася нешта іншае. Ці выдаў хтось іншы.

— Ну, прадоўжым размову, — нібы нічога не здарылася, спакойна сказаў Драздзенка і зайшоў за стол. — Як салдат з салдатам. Без нерваў і істэрыкі. Скажы, чаму ты мяне вадзіў за нос? Я ж хацеў для цябе дабра. Ці ты, дурная твая башка, не сцяміў! Ці ты прывык за Саветамі адказваць подласцю на дабро? Што маўчыш, гавары!

Агееў маўчаў. Для таго, каб прадаўжаць гэтую размову, трэба было супакоіцца, а ўнутры ў яго ўсё хваравіта трымцела, яго душылі крыўда і гнеў — ад сваёй бездапаможнасці, ад немагчымасці абараніць Марыю. Яны яе білі, калечылі, зневажалі і ганьбілі амаль на яго вачах, а ён павінен быў напускаць на сябе абыякавасць, нічым не могучы памагчы ёй. Усё тое зневажала яго і было падобна на подласць. А гэты канавал яшчэ клікаў на дурную размову пра няўдзячнасць за ўсё добрае.

Драздзенка зноў закурыў сваю цыгарэту, плюхнуўся ў крэсла за сталом.

— Ты ўлічы, у мяне няшмат часу. У нас наогул мала часу. Пакуль у гэтую справу не ўмяшалася СД, мы яшчэ можам штось згладзіць. Але пры ўмове поўнага прызнання з вашага боку. А калі ўмяшаецца СД, дык ваша песня цю-цю! Будзе скончана. Тады вас ніхто не ўратуе.

«Панятна, — падумаў Агееў. — Закідвае кручок з надзеяй».

Не, мабыць, спадзявацца ўжо не было на што, з гэтай кніжкай яны яго злавілі грунтоўна. Тут ён спудлаваў грандыёзна і, здаецца, заплоціць за тое жыццём. Але і Марыя таксама. Хоць бы ўдалося як-небудзь працягнуць час…

— Такая справа… Ці нельга сесці? У мяне ж нага…

— Сядай. Вунь бяры стул і сядай.

Агееў прысеў на адно з двух крэслаў, што стаялі ля шафы збоч ад стала начальніка.

— Тут такая справа, — напружана згадваючы, пачаў ён. — У мяне аднаго разу начаваў чалавек. Я ж жыў у застаронку, мабыць жа, вы бачылі — на тапчане. А ён палез на гарышча. Сказаў, што знаёмы гаспадыні…

— Так, так… Ну? — прыспешыў яго Драздзенка. — Які чалавек? Як прозвішча?

— Не назваўся. Сказаў, што з вёскі.

— З якой вёскі?

— Не сказаў. Я не пытаўся.

— Не пытаўся, а пусціў! Ды ты ведаеш, што ёсць загад палявога каменданта? За прадстаўленне начлегу без ведама ўлады — расстрэл!

— Не ведаю. Я ж нідзе не бываю. Загадаў не чытаў.

— Ну, а далей?

— Ну што далей… Ён раніцай пайшоў. Можа, ён і браў кнігу.

— Лжэш! — выцяў кулаком па стале Драздзенка. — Лжэш! — крыкнуў ён і ўскочыў з крэсла. — Дарослы мужчына, сярэдні камандзір, а выкручваешся, бы подлая сука! Сумлення ў цябе няма! Простай салдацкай мужнасці. Трусіш, як пёс! Ты ж звязаны з лесам, прымаў адтуль агентуру. Адтуль і тол. Для дыверсій на станцыі!

Агееў спакойна выслухаў усё тое і ўсміхнуўся. Гэты нягоднік папракае яго ў несумленнасці. Гэта ж трэба! Агееў нават здзівіўся. Ён пачаў быў ужо спакайнець і адчуў, што, не зважаючы на паказную злосць, усё ж у Драздзенкі не было грунтоўнай упэўненасці ў яго крыклівых словах, усё ж у ягонай душы, здаецца, стаілася сумненне. Для пачатку гэта было нядрэнна, і ён сказаў, усміхнуўшыся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x