Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Канечне, ты можаш думаць як хочаш. Як табе прасцей. Але наўрад ці так будзе лепш для справы.

Драздзенка, падобна было, здзівіўся.

— Для якой справы?

— Для вашай жа справы. У мяне якая справа? Я — шавец.

Драздзенка ўсеўся за стол, вялікай пяцярнёй нервова ўскудлаціў цёмныя валасы на галаве.

— Скажы, дзе ты з ёй знюхаўся?

— З кім?

— З Марыяй.

— Нічога я з ёй не знюхаўся. Я нават не ведаю, што яе клічуць Марыя.

— А сумка? — зноў утаропіўся ў яго Драздзенка.

— Не ведаю я гэтай сумкі. Першы раз бачу.

— Тэ, тэ, тэ! — перадражніў начальнік паліцыі. — Во на гэтай сумачцы яна і пагарэла. І ты разам з ёй тожа. Адкруціцца вам не ўдасца.

— Што ж, — уздыхнуў Агееў. — Калі вы так рашылі…

Драздзенка з цыгарэтай у роце перабраў нейкія паперы на стале, знайшоў спісаны аркуш.

— Апішы знешнасць таго, хто начаваў.

«Ага! — радасна падумаў Агееў. — Усё ж клюнуў! Не мог не клюнуць…» І, напружваючы ўяўленне, ён пачаў апісваць:

— Значыць, так. Быў вечар, марасіў дожджык. Ён і пастукаў. Я адчыніў. Сказаў: ад Бараноўскай.

— Так і сказаў: ад Бараноўскай? — недаверліва, праз дым пакасіўся на яго Драздзенка.

— Так і сказаў. Я яшчэ запытаўся: як яна? Ён кажа: у парадку.

— А дзе — у парадку?

— Таго не сказаў.

— Якога прыкладна ўзросту?

— Ну, так, сярэдняга, — разважна гаварыў Агееў, раптам сцяміўшы, што, магчыма, яны пачнуць дабівацца ад Марыі звестак пра дзядзьку, што даў ёй кашолку з «мылам». Вось калі б яе паказанні супалі з ягонымі… Мабыць, для таго трэба апісваць начлежніка як мага няпэўна. — Ведаеш, было цёмна. Але, здаецца, сярэдняга.

— У што апрануты?

— Апрануты быў у нейкую куртку, можа, паддзёўку, ці, не выключана, — у плашч…

— Дык у плашч або куртку? — не стрываў Драздзенка. Той ужо ўзяўся запісваць яго паказанні і, мабыць, не ведаў, што запісаць.

— Чорт яго, цяжка было згледзець. Калі б ведаць…

— А абуты як?

— Абуты наўродзе ў боты. Ці, можа, у гамашы…

— Не ў лапці?

— Можа, і ў лапці… Хаця не, не ў лапці.

— Дык у боты, гамашы ці ў лапці? Што запісаць?

— Наўродзе ў бацінкі. Было кепска відаць.

Драздзенка шпурлянуў аловак на стол.

— Гаўно ты, а не сведка! Нічарта запомніць не мог. Ці сказаць не хочаш, выкручваешся?

— Я не выкручваюся.

— Ну, а гаварыў ён як? Па-руску, па-беларуску?

— Мешана, — падумаўшы, сказаў Агееў. — Слова так, слова гэтак.

— Май на ўвазе, — строга папярэдзіў Драздзенка. — Дапусцім, ты некага выгарадзіш, выручыш ад пятлі. Але тым самым паставіш пад пятлю іншага. Можа, невінаватага. Ты думаў пра тое, даючы свае паказанні?

— Я нікога не выгароджваю. Мне няма каго выгароджваць, — сказаў Агееў і змоўк.

Тут, мабыць, Драздзенка гаварыў праўду: такая небяспека была. Сам таго не жадаючы, ён мог кагось і загубіць. Але як тады яму вывесці з-пад пятлі тую, на якой гэтая пятля павісла так блізка? Вось жа свалачная сітуацыя, думаў Агееў: не загубіўшы аднаго, не ўратуеш другога.

— Вось што! — памаўчаўшы, сказаў Драздзенка. — Мы будзем капаць. Але ты дужа не радуйся — на табе пятля! Толькі яшчэ не зашморгнутая. Яшчэ з яе можна выслізнуць, калі ва ўсім чэсна прызнацца. І ўсіх выдаць. Усіх вашых супольнікаў. Якіх ты пакрываеш. І якія цябе пакрываць не будуць, можаш быць упэўнены. Яны не дурні. Асабліва там, у СД. Там пераламаюць косці, і ўсё адкрыецца. Як на далоні. А пасля ўсіх — у яму.

— Што ж, дзякуй і за тое, — паныла ўздыхнуў Агееў. — Толькі я ні пры чым. Ды і Марыя тожа.

— Думаеш, і Марыя тожа?

— Канечне, ні пры чым! Абдурылі на базары, а яна што — дзяўчо!

— Дзяўчо?

— Дзяўчо, канечне! — сказаў ён і зірнуў у вочы Драздзенкі, якія раптам узгарэліся нядобрым агнём. Начальнік паліцыі жвава ўскочыў з крэсла.

— Ага! Во! Во! Во гэтага я і чакаў! Калі ты пачнеш яе выгароджваць. Значыць, яна з табой! І ты яе выдаў. І сябе таксама!

— Ды я нічога, — зразумеўшы, што дапусціў промах, з робленым спакоем сказаў Агееў. — Што мне Марыя…

— Не, не што! Ты з ёй быў звязаны. Ты спаў з ёй! Дзе, скажы, яна месяц хавалася? — на ўсё горла крычаў перад ім Драздзенка, і Агееў чакаў: ударыць. Але не ўдарыў. Агееў сутаргава праглынуў сліну.

— Дарма разараешся, начальнік, — аднак цвёрда заўважыў ён. — Не там капаеш.

— Я ведаю, дзе капаць! Цяпер мне шмат што адкрылася. Астатняе сам скажаш. Мы з цябе выцягнем. Чарамісін! — закрычаў ён на ўвесь кабінет. — На качэлі!

Гэтыя яго словы пра качэлі Агееў успамінаў пасля доўга, некалькі дзён лежачы на баку ў сваім цёмным закутку і адхаркваючы згусцелае ашмоцце крыві. Здаецца, яны яго добра знявечылі ў школьным склепе, выбілі два верхнія зубы, падобна, адбілі печань — так тупа і моцна балела ў баку. Але дзе цяпер не балела? Усё яго цела было цяпер суцэльным увасабленнем болю, ён не мог без болю нават крануцца, уздыхнуць хоць бы на палову лёгкіх і дыхаў толькі ледзь-ледзь, аднымі іх верхавінамі. Твар яго быў разбіты ў кроў, левае вока заплыло пухлінай, і ён нічога не бачыў ім, з раны, якая адкрылася на назе, чутна было, плыла ў штаніну кроў. Вельмі балела ў другім баку, дзе селязёнка і куды яго дужа ўдарыў мардаты паліцай з пудовымі кулакамі. Лётаючы тады ў склепе на падвешаным да столі рамяні, ледзьве чапляючы за бетонны дол наскамі ботаў, Агееў хутка зразумеў, што самых балючых удараў трэба чакаць менавіта ад таго паліцая ў суконным саматканым фрэнчы з шырокімі накладнымі кішанямі. Пасля кожнага яго ўдару Агееў ляцеў далёка ў бок, дзе, стоячы ў цяні пад высокім акенцам, яго сустракаў наступны. Рукі Агеева былі звязаны ззаду, падвесіўшы да столі, паліцаі пусцілі яго, бы маятнік ці качэлі, з той толькі розніцай, што маятнік ці качэлі мелі нейкі парадак, рытм руху — яго ж кідалі, як валейбольны мяч — ад аднаго да другога. Паліцаяў там было ўсяго чацвёра — дбайных добраахвотнікаў з тых, што, чакаючы нейкае справы, сноўдалі ў калідоры, і іхні начальнік Драздзенка строгімі выкрыкамі кіраваў гэтай расправай:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x