• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Паром на бурнай рацэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Паром на бурнай рацэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паром на бурнай рацэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паром на бурнай рацэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Паром на бурнай рацэ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паром на бурнай рацэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паром на бурнай рацэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гораў, вы забыліся на туз, - холадна сказаў ён.

- Вы падлюга і нягоднік, - сказаў Гораў.

- На тры крокі... - іранічна сказаў Леановіч. - Каб разбэшчаная знатнасць не абражала нявіннасці і чысціні.

І раптам пасур'ёзнеў, на гладка выгаленых шчоках набраклі каменныя жаўлакі.

- Што ж, гэтым рана ці позна павінна было скончыцца. Мы занадта перашкаджалі адзін аднаму... Зайдзіце ў хату, вазьміце стрэльбу і чакайце мяне на сцежцы ў Турск, ля вярбы. Я вас даганю... Раю ўлічыць: мы ідзём на сяброўскае паляванне. На качак.

І спакойна павярнуўся да Горава спіной. Нават не паглядзеў на яго, калі той накіраваўся да хаты...

...Яны ішлі поруч, як сябры. Ніхто, нават вартавы ля пераправы цераз старык, не мог бы падумаць, што гэта не ўчарашнія прыяцелі, а ворагі. Леановіч дружалюбна падтрымаў Горава, калі яны ішлі кладкай.

Хата паромшчыка знікла за густымі вербамі, пад якімі ляжаў старык. Хлюпаючы балотнымі ботамі, яны ішлі далей і далей у лугі. А над імі вісела шэрае нізкае неба.

- Пойдзем да Камарына. Там зручней.

Камарынам зваўся другі старык, другое старое рэчышча Дняпра - доўгае і вузкае возера ў лугах. Яго здалёк адзначалі цёмна-зялёныя шапкі дубоў. Гораву было ўсё адно куды ісці, ён ведаў, што гэта яго апошняя дарога, і таму ён згодна кіўнуў галавой.

Пора-Леановіч са спакойнай усмешкай сказаў:

- Біцца будзем без секундантаў. На гонар. У ваенны час за такую справу, якой мы намераны заняцца, пагражае цытадэла. Таму - той, каму пашанцуе забіць другога, не павінен шматслоўна гаварыць пра дуэль, або, як казалі продкі, двубой. Забітага - на інсургентаў.

Гораў прагна дыхаў вільготным паветрам, тым паветрам, якое ў дні жніўня выразна прадчувае раскошную цёплую восень.

Крычалі кнігаўкі, малілі аб вадзе, хоць яе досыць было на залітых лугах. І іхні енк аддаваўся недзе глыбока пад сэрцам.

- Пі-іць, пі-ць, - крычала адна, але Гораву здавалася, што гэта яна ў смяротнай скрусе плача «жы-ыць, жы-ыць».

Няўжо можна проста хадзіць па лугах, не думаючы, што чакае смерць? Вось качка ўзнялася з сітнягоў, паказала рабое брушка. Напэўна, сэрца яе ўпала ад жаху, калі яна ўбачыла за спінамі людзей трубкі, што вывяргаюць полымя і смерць. Адкуль ёй было ведаць, што людзі занятыя больш важнай справай.

- У вас правая не ў парадку. Не пужайцеся, я таксама буду левай.

- Я не пужаюся, - адказаў Гораў і, хоць зусім не думаў пра гэта, сказаў з паважнасцю, - я хачу толькі хутчэй стрэліць у вас. Вы мне абрыдлі.

Недзе далёка скупы прамень сонца прабіўся праз хмары і зрабіў на мокрай траве ізумрудную пляму. Каржакаватыя дубы над Камарынам патыхалі блажэннай вільгаццю. Бліснула стужка затокі.

Здзічэлы конь - іх многа было ў тое лета - старожка ўзняў галаву ад вады (з цёплых шэрых губ падалі кроплі) і кінуўся прэч. Коні баяліся людзей. Ад людзей пахла не хлебам, а крывёю, як ад ваўкоў.

- Досыць, - сказаў Пора-Леановіч, - далей не пойдзем. У выпадку чаго будзем казаць, што забілі з хмызоў пад дубамі.

Хмызы былі крокаў за дзвесце. А вакол мокрыя лугі з высокай, перастаялай травой.

Леановіч дастаў з ягдташа скрыначку з дуэльнымі пісталетамі.

- Мае, - сказаў ён, - дагледжаныя, выбірайце першы-лепшы.

І, кінуўшы на зямлю плашч, пачаў мераць ад яго крокі.

- Дзесяць крокаў, спадзяюся, не многа? - са злоснай іроніяй спытаў ён.

І хоць гэта была адлегласць смерці, - бледны Гораў сурова хітнуў галавой.

- І ад бар'ера яшчэ пяць крокаў, на падыход, - сказаў Леановіч.

Яны разышліся на крайні след.

- Па першым крыку кнігаўкі, - крыкнуў Леановіч.

За дваццаць крокаў, зусім блізка, Гораў бачыў постаць ворага з пісталетам у апушчанай руцэ. Бачыў страшныя блакітныя вочы, прыгожы рот, сціснуты ў змрочнай і жорсткай усмешцы. І ён ведаў, што, як бы ні хацелася жыць, ён, Гораў, не стане на бар'еры бокам да ворага, не заслоніць грудзей пісталетам - хоць правілы дуэлі і дазваляюць гэта. Таму што было нешта большае за страх, які жыў у ім.

- Па першым крыку кнігаўкі, - паўтарыў Леановіч.

Кнігаўкі, спуджаныя крокамі, стаіліся, але потым пачулі цішыню і пачалі ўзлятаць. Каўкнула першая.

- Пара, - сказаў Леановіч.

Гораў пайшоў, уздымаючы пісталет. Як праз сон, ён бачыў усё бліжэй і бліжэй пустыя сінія вочы.

Крок. Яшчэ адзін. Яшчэ.

Мокрыя травы пакідалі на ботах бледна-зялёныя сцяблінкі і пялёсткі перастаялых кветак. І Гораў з жахлівай выразнасцю, як ніколі ў жыцці, бачыў гэта.

І яшчэ бачыў, як са спакойнай усмешкай ішоў на яго вораг і ягоны пісталет быў ужо амаль на ўзроўні грудзей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паром на бурнай рацэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паром на бурнай рацэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Паром на бурнай рацэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Паром на бурнай рацэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.