Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікі Шан Ян: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікі Шан Ян»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялікі Шан Ян — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікі Шан Ян», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але каб толькі ён ведаў, як ён не памыляецца, якую страшную рацыю маюць ягоныя словы — ён хутчэй адкусіў бы свой язык і пракляў бы сябе [34] Май Мэнхуа (1871 — 1916) — навачасны філосаф, пісаў у сваёй кнізе "Шэсць найвялікшых палітычных дзеячаў Кітая": "Шан Ян найвялікшы прадстаўнік юрыдычнай навукі і мужны палітычны дзеяч". Т. 1. С. 33. Легізм Шан Яна быў пазней узнесены на шчыт ідэолагамі Чан Кайшы (Чэнь Ціцянь і інш.). .

— Вял-лікае сонца Шан Ян!!!

Здзек спадабаўся, і вось усё мацней, заглушаючы лаянку, паляцелі, побач са жменямі гразі і гною, непамерныя славаслоўі:

— О, Шан Ян! Вялікі ўладар зямлі Шан! Вялікі правіцель! Нахмур, як раней, бровы! Каб, як раней, дрыжала Паднябесная! Загадай — жывыя палезем у зямлю! Самі! О, самая багатая зямля, Шан Ян! Самае светлае небачка, Шан Ян!

Яму было ўсё адно. Ён ішоў. Сонца згасала над вялікай сталіцай. Стаяў над рыклівым потным натоўпам пыл, і наперадзе чакала ўсё, што адбылося ўжо з яго магутным родам, а над яго схіленай галавой увесь час узляталі камякі гразі і вісклівае:

— О, Шан Ян! О, вялікі Шан Ян!

І тады, якраз калі ён прыспешыў крокі, каб толькі хутчэй канец гэтаму ўсведамленню, паражэнню і горкаму адчаю за жыццё, адкрылася плошча, дзе пад сонечным крыжам і, нібы па канцах сонечнага крыжа, стаялі чатыры баявыя калясніцы і звісалі да зямлі чорныя, страшныя грывы коней, якія касавурылі крывавымі вачыма. І ўздымаліся над імі вазніцы. І звісалі ў пыл зробленыя са шкуры насарога рамяні, прывязаныя да дышляў баявых калясніц.

Примечания

1

Шан Ян (390–338 гг. да н. э.) — канцлер царства Цінь, правіцель вобласці Шан, пажалаванай яму ціньскім царом Сяогунам (361–338 гг. да н. э.). Аўтар кнігі "Шан-цзюнь шу", "Кнігі правіцеля Шан", філасофска-палітычнага трактата, які падводзіў фундамент пад абсалютную манархію таталітарнага тыпу ( тут і далей — заўв. аўтара ).

2

Эпоха Ці сюн, "эпоха Сямі Мацнейшых", або "Сямі Царстваў, якія схапіліся", V–III стст. да н. э. Эпоха няспынных феадальных войнаў, у якіх перамагло, захапіўшы ўвесь Кітай, царства Цінь. Дапамог у гэтым менавіта фундамент, закладзены кнігай Шан Яна.

3

Цзун — патранімія, род, аб'яднанне некалькіх соцень сваяцкіх сем'яў, што жывуць у адным месцы.

4

У старажытным Кітаі законы часта пісалі ва ўмоўным ладзе.

5

Гуны.

6

Жоўтае мора.

7

Далян — сталіца царства Вэй, Чжэнь — сталіца Хань, Ханьдань — сталіца Чжао, Ін — сталіца Чу, Пуян — сталіца Сун.

8

Пекін.

9

Пазней, у 260 г. пасля бітвы пад Чанпінам, былі жыўцом закапаныя чатырнаццаць тысяч воінаў царства Чжао.

10

Шан-цзюнь шу, р. 20.

11

Лі — сістэма маральна-этычных прынцыпаў і нормаў паводзін: чалавекалюбства і сваякалюбства, павага да старэйшых, сумленне, шчырасць, імкненне да ўнутранага самаўдасканалення.

12

Старажытныя кнігі з легендамі, гімнамі вольных абшчыннікаў, песнямі, мудрасцю і паэзіяй.

13

"Шан", р. 5.

14

Мэн-цзы (372–289) — філосаф, вораг сістэмы "фацзя" (легізму), створанай Шан Янам.

15

Шан", р. 8.

16

Кніга "Даодэцзін".

17

"Шан", р. 17

18

Кіраўнікі конніцы.

19

"Шан", р. 20.

20

Дарадцаў цара.

21

Гэты факт прыводзіцца ў кнізе Сыма Цяня "Шыцзі" ("Гістарычныя запіскі") у "Жыццеапісанні Лао-цзы і Хань Фэй-цзы". Сыма Цянь (II–I стст. да н. э.), "бацька кітайскай гісторыі", апісаў, між іншым, гісторыю Шан Яна і асудзіў яго. За праўду і смелае заступніцтва за несправядліва асуджанага Сыма Цянь быў вылегчаны імператарам У-Дзі.

22

Каля трохсот пяцідзесяці метраў.

23

Дзінлінамі кітайцы звалі плямёны, што жылі некалі далёка на поўнач ад іх. Яны часам траплялі ў войска старажытнага Кітая. Цераз пасрэдніцкі продаж у рабства. Цаніліся, як салдаты і карнікі, ба караць даводзілася чужы народ, учарашніх гаспадароў. Па этнічным тыпе адрозніваліся ад мангалоідаў. Сярод тунгусаў і цяпер нярэдка трапляюцца гарбаносыя і светлавокія абліччы.

24

Кун Фу-цзы (Канфуцый) (551–479 гг. да н. э.) — заснавальнік этыка-палітычнага вучэння, вядомага пад назвай канфуцыянства.

25

30 000 кг.

26

Ад 60 тон да трох.

27

Імператар Цінь Шы-хуан завяршыў аб'яднанне Кітая, спаліў усе кнігі, закапаў жыўцом у зямлю 460 вядучых вучоных і г. д. Але ўсяго праз некалькі год, у 207 г. да н. э., царства Цінь, разлічанае на "10 000 пакаленняў", абурылася пад ударам магутнейшага народнага паўстання, назаўсёды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікі Шан Ян»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікі Шан Ян» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікі Шан Ян»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікі Шан Ян» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x