Уладзімір Караткевіч - Пасмяротная гісторыя аднага цецерука

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Пасмяротная гісторыя аднага цецерука» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасмяротная гісторыя аднага цецерука: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасмяротная гісторыя аднага цецерука»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пасмяротная гісторыя аднага цецерука — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасмяротная гісторыя аднага цецерука», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вочы яго проста лавілі гэтую зорку, блукалі па верхавінах цьмяных, таямнічых дрэў, безуважліва глядзелі на "ляснога чорта" — асклізлую пачварную карчажыну, што стаяла ў мокрым котлішчы, авеяная туманам.

Лес дыхаў жыццём ранняга прадвесня. Лужыны толькі з краёў на якую гадзіну браліся лядком-заберагам, з адламанай ласём галінкі ледзь чутна падаў бярозавік — шаптаў аб уваходзячым жыцці. I нават шум лясоў пад зрэдку набягаючым ветрам быў іншы: шумны, вільготны, жывы. Не той касцяны стук, што бывае зімою, а хутчэй пяшчотныя ўздыхі новага, ледзь жывога яшчэ, жыцця.

Усё было гэтым жыццём: мармытанне вады, што бяжала ярам з гурбаў, якія яшчэ каналі ў нетрах, ледзь чутны шолах прарастаючай праз леташні ліст маладой травы, нават трубны спрасонак клік лебядзёў, што адпачывалі на глухім лясным возеры.

I Гаўрыла, адмахаўшы дзве вярсты і седзячы ў схованцы на краі такавой паляны, прагна слухаў гэта, дарагое і блізкае, якое будзе трызніцца яму нават у смяротны час.

Схованак на гэтай паляне, заімшэлай, мокрай, пакрытай рэдкай бярозкай і хмызамі, у яго было пяць. Непадалёк былі яшчэ два такавішчы. Але трэба было быць гатовым да ўсяго: цецерукі асцярожныя і капрызныя, і нейкі невядомы лясны закон прымушае іх кожны год шукаць новыя такавішчы, новыя мясціны для шлюбных бітваў.

Ідучы сюды, Гаўрыла ўсёй істотай сваёй чуў, што лес поўны страснага, захлынаючагася шолаху: лікавалі, буркалі, неспакойна круціліся на галінах і шыпелі цецерукі.

I цяпер, затаіўшыся ў буданчыку, ён баяўся, што не пачуе тут, на гэтай паляне, абкружанай бярозамі-падлеткамі, пяшчотнай і палкай песні касачоў. А ўжо белыя каралы, утвораныя ранішнікам, пачалі раставаць, і кожная галінка "пацела" пад няясным святлом.

Пачынала днець. Урачыста-трывожны, аранжавы, перасечаны сінімі ценямі, палымнеў над лесам усход. Паступова ён чырванеў, наліваўся крывёй, як бровы цецерука ў час шлюбнай бітвы. I на гэтым чырвоным фоне чотка вымалёўваліся галіны бяроз з ледзь бачнымі пупышкамі. Потым успыхнулі барвяным адбіткам зары вузкія лужыны на паляне, і ўвесь свет, на небе і на зямлі, стаў пярэста-чырвоным, ззяючым і халодным.

Гаўрыла ледзь паспеў агледзецца, як недзе зусім поруч з палянаю мармытнуў касач і яму адказаў другі. Гэта былі разведчыкі, і таму адразу стала напружаная цішыня, такая цішыня, што паляўнічы пачуў бег землярыйкі поруч з ім, пад зямлёй. Звярыным слыхам ён чуў яе лёгкае папіскванне і мітусню.

А потым, узняўшы вочы, пабачыў пеўня-касача, які сядзеў на кволай бярозцы і спяваў.

За яго спіною палымнеў усход, а ён спяваў сваю трывожную старажытную песню, як спяваў яе тысячы і тысячы год таму, калі на гэтай зямлі яшчэ не было людзей. На крывавым фоне рэзка вымалёўваўся яго старажытны цень, і гэты цень пахіляўся, выгінаў раздзьмутую, споўненую палкіх гукаў, глотку і біў так, што песня будзіла сонны лес.

— Лоп-лоп-лоп, — і на сярэдзіну паляны зляцеў галоўны такавік, цар такавішча. Забалбатаў, стаў хадзіць кругамі па зямлі. Гаўрыла да болю сціснуў стрэльбу. Кожны раз яму даводзілася перамагаць жаданне стрэліць у такога прыгажуна. Але ён ведаў, што смерць такавіка — смерць такавішча, што з загібеллю гэтага князя разлятаецца па другіх мясцінах бітваў яго народ і паляна на доўгія гады застаецца пустой.

Чорны, з сінім адлівам, вясёлкава-зеленаваты ля галавы, з белымі люстэркамі-перавязкамі на крылах, касач хадзіў, распускаючы лірападобны хвост, як быццам збіраўся граць на ягоных тугіх пер'ях.

З'явіліся каля яго чатыры цяцеркі, шэра-паласатыя, іржавыя ля шыі. З няшчырай сціпласцю яны захадзілі па махавіне акуратненькімі, падборыстымі лапкамі.

— Ко-ко-ко, — з ліслівай абыякавасцю завяла адна.

— Ведаем мы вас, мужчын, — здавалася, казаў яе галасок, — зараз вы ўсе ходзіце пеўнем, а яйкі потым нам адным наседжваць.

— Ур-гур-гур, — з гарлавой пяшчотай адказаў такавік.

— Ко-ко-ко, — зацягнула яна зноў — не быў бы ты такім малайцом, толькі б ты мяне і бачыў. Нахабы вы, мужыкі, але ўсё ж падыходзь, я пабачу, што з табою рабіць.

Гэта было вышэй сіл душэўных. З бярозы сарваўся яшчэ адзін цецярук і са стукам сеў перад такавіком. Той не спяшаў: паглядзеў на самачку, якая, адбяжаўшы ўбок, чакала ад яго маладзецкай адвагі. Прайшоўся перад ёю — шыя выгнута над зямлёй, хвост веерам, крылы да зямлі.

I толькі потым павярнуўся да суперніка, зусім паклаў галаву на мох, натапырыў дыбарам усе пер'і. Зачуфыкаў.

Другі зухавата адказаў яму:

— Чуф-фы! Чуф-фы! Чуф-фы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасмяротная гісторыя аднага цецерука»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасмяротная гісторыя аднага цецерука» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Пасмяротная гісторыя аднага цецерука»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасмяротная гісторыя аднага цецерука» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x