Марта Піньска - Беларуска [эратычная аповесць]

Здесь есть возможность читать онлайн «Марта Піньска - Беларуска [эратычная аповесць]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Крынкі, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Villa Sokrates, Жанр: Эротические любовные романы, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуска [эратычная аповесць]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуска [эратычная аповесць]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Скандальная і таямнічая аповесьць, якая ўскалыхнула літаратурны і культурны сьвет на пачатаку 2000-х гадоў. Выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову ў беластоцкім “Czasopisie” – аповесьць спарадзіла цэлую хвалю крытыкі, мітаў і выклікала бурную дыскусію. Аповесць дзяўчыны, якая патрапіўшы ў Менск, апісвае прыватнае жыцьцё, не хаваючы падрабязнасьцяў за сарамлівым фігавым лістком, але пры гэтым і спрабуе паказаць жыцьцё “багемнага” Менску, без заслоны і купюраў. Хто аўтар аповесьці, ці тая Марта Піньска існуе насамрэч, хто хаваецца пад перакладчыкам “дзядзькам Васілём”, ці аповесьць – “парнаграфічная чарнуха”, ня вартая дайсьці да чытача - на ўсе гэтыя пытаньні спрабавала знайсьці адказ творчая эліта Беларусі пасьля публікацыі.

Беларуска [эратычная аповесць] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуска [эратычная аповесць]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Італьянцы яшчэ і з іншай прычыны сталіся бывальцамі ў гэтым рэгіёне Эўропы. Гэта ж бо іхнія дойліды будавалі тут палацы Радзівілам і Сапегам, іх інжынеры і майстры прымалі запрашэнні на будаўніцтва ці аздабленне шмат якіх касцёлаў. Ну і, вядома, тутэйшыя дзяўчаты - ясныя, вабныя, усмешлівыя, з нейкай інтрыгай славянскай міладушнасці ў сабе. Ці адзін з іх мусіў уцякаць ад раз'юшанай сварлівай жонкі ў спакойныя абдымкі цярпліва-трывалай беларусачкі...

Калі афіцыянтка прыносіць маю піццу, я адрываю вочы ад развіраванага натоўпу каля аўтобуса і гляджу на яе, гэтую цікавую дзяўчыну ў канцы залы, каля якое сядзіць брунет і, жвава размахваючы рукамі, спрабуе ёй нешта давесці. Яна пасміхнулася мне. Я адразу адузаемнілася эычлівым позіркам і праз нейкі момант мне ўжо здавалася, быццм і я і яна з адценнем іроніі паглядаем на выхілясы яе няўрымслівага заляцанца.

II

Нечакана мы спаткаліся зноў у суботу на картынгавым полі, дзе менская моладзь бавіць дапалуднёвы час у спартыўных заездах. Прывёз мяне туды Вова, даўні, яшчэ з савецкіх часоў хіпі, на рахунку якога адсідка ў сярэдзіне васьмідзесятых за дармаедства. Аўтар мяцежніцкіх вершаў, але больш вядомы тут як гаспадар «Harley Davidson'a». Адзін з нямногіх у Беларусі «жалезных братоў», які ў гэтыя цяжкія часіны яшчэ мае сілу разбэшчваць моладзь занадта і залішне, як на саракагадовага, шпаркай і шумнай яздой.

Вова паказвае мне свет менскай залатой моладзі, разбагацелых тарбахватаў і беларускіх нуварышаў. Усім падавай нестандартныя машыны, нестандартную хуткасць, грукат і смурод выхлапных газаў.

За гэтым светам стаіць патрэба волі і вольніцы. Неацуглянай і неабмежаванай.

Нямала мужчын прыходзіць толькі дзеля таго, каб не страціць кантактаў з калегамі. Іншыя - павыстаўляцца з новымі бабамі. А яшчэ - каб папасвіцца сярод дзяўчат, што наведваюцца сюды, а тое і закадрыць каторую. Альбо проста пазнаёміцца з кім-небудзь талковым ды пракінуцца з ім увечары на дыскатэку.

Трапляюцца і такія, што прыходзяць з жонкамі, але, напэўна ж, каб паказаць ім, што іх свет не замыкаецца ў чатырох сценах сужэнскіх мусовасцяў.

Вова расказвае мне, што большасць яго калегаў - тут на картынгу, гэтым своеасаблівым аўкцыёне новых аўтамабіляў, новых цёлак, прыкідаў. Але сам ён гэтым грэбуе. Прыязджаюць, каб сваёй штучнай і пластыкавай душою прыляпіцца да сапраўднага свету.

Махнуў рукою ўбок дзяўчыны каля матора - гэта адна з такіх дзельных баб у гэтым горадзе. Уяві сабе, заснавала з яшчэ некалькімі маетніцамі матацыклаў і скутэраў клуб «жалезных сёстраў». У піку хлопцам надзелі скураныя курткі, пакуплялі матацыклы і з вясны да канца лета аб'язджаюць усёй грамадай цэнтр горада альбо кавалькадай шыбуюць у Горадню, Берасце ці Наваполацак. Там сустракаюцца з намі. Бывае, вітаем і адпраўляем праезджых байкераў на Маскву альбо Парыж. Апошнім часам быў тут у нас Анджэй з Варшавы, валацуга і вырвас, які гадоў наццаць правёў у Штатах і мае на рахунку вялікія жалезныя выправы вакол свету.

Прыгадваю, аднаго разу ўлетку я бачыла кавалькаду матацыклаў і адчула, як ад іх павеяла свабодай. Але ў Менску кіроўцы растуркатаных машын не прымаюць на сур'ёзе матацыклістаў ці веласіпедыстаў. Тут небяспечна. Можа, рыхтык дзеля таго і ездзяць. Насуперак.

Вова падыходзіць да матацыклісткі, падштурхоўваючы мяне бліжэй, каб я пазнаёмілася з ёю. Яна разгінаецца ад мшыны, паварочваецца, і ў сонечным бляску асфальтавай пляцоўкі ўсю мяне аблівае знаёмая цёплая ўсмешка.

III

Я і не думала, што праз некалькі дзён мы зноў сустрэнемся на канцэрце. Убачыла яе ў тым самым скураным строі, як яна стаяла сярод гітарыстаў нейкага гурту ў антракце і весела размаўляла.

Пасля канцэрта мы пілі кепскае беларускае піва ў буфеце Дома афіцэраў. Дом афіцэраў. Гучыць у тон усім гэтым назвам вуліц: Рэвалюцыйная, Камуністычная, Пралетарская... альбо - па імёнах нейкіх савецкіх герояў, што ні пра што мне не гавораць: Харужая, Мяснікоў, Прытыцкі... Парадокс, бо людзі, ходзячы па вуліцы Камуністычнай не маюць нічога агульнага з камунізмам. Разам з уласнікам дарагой забягалаўкі, які, пэўна, штораніцы ачухваецца ад кашмарных сноў, у якіх у яго адбіраюць усё набытае ім за апошнія некалькі гадоў.

У Доме афіцэраў хлопцы з NRM ці групы «Новае неба» спяваюць пра нягеглага дырэктара калгаса, у якога на стале ў кабінеце стаіць глобус і які ў хвіліны дэпрэсіі пасля праваленай уборачнай, пішучы чарговую просьбу міністру пра датацыю, суцяшаецца, паглядаючы на вялікі Савецкі Саюз, які дазарэзу трэба неадкладна ўваскрэсіць, і тады адразу папруць угору ўраджаі, надоі і палепшыцца жытка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуска [эратычная аповесць]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуска [эратычная аповесць]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуска [эратычная аповесць]»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуска [эратычная аповесць]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x