Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– З якіх ты ідзеш краёў і як завуць цябе?

– З далёкіх краёў. А імя маё – Сын Буры.

– Дзіўнае імя.

– Няма тут нічога дзіўнага. У багатым палацы, абкружаным мноствам лёкаяў і лісліўцаў, жыве Сын Шчасця. Ён ясны і халодны, як кавалак золата, з пагардаю пазірае на сваіх падданых, якія мусяць, як пчолы, дзеля яго выгоды і ўцехі збіраць па лугах мёд. У хаце, пад саламянай страхою, жыве Сын Цярпення. Гэты ўсім сэрцам прывязаўся да таго кутка зямлі, які корміць яго і апранае. Я – Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем. Мой бацька не разарваў жалезных кайданаў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя слёзы і нараканні маці мае, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўплывалі на ўсю маю натуру. Я нарадзіўся з адзнакаю няшчасця на чале.

– Ты падобны на тую Плачку, – сказаў я, – пра якую чуў, што нядаўна з’яўлялася ў розных мясцінах, заломваючы рукі і заліваючыся слязьмі.

– Чуў ты, але не бачыў яе, бо не маеш вачэй.

– І тыя, хто яе бачылі, не зразумелі і цяпер не ведаюць, хто яна і адкуль.

– Не зразумелі, – сказаў ён, – бо ніхто пра яе не думаў. Ах! Як хутка прамінуў той час, калі я ведаў толькі палі і гаі, якія акружалі ўбогі дамок бацькоў маіх. Любіў самотна блукаць па гарах і лясах, кожнае дрэўца і красачка жывілі мае мары. О цудоўная багіня! Ты спаткала мяне ў той час у сукенцы вясёлкавых барваў і з кветкамі на галаве, з высокіх гор паказала ты мне далёкі свет, над якім пад аблокамі луналі арлы. З таго часу гэты цуд заняў усе мае думкі і жаданні. Вырашыў я высока, далёка ляцець і пабачыць, што дзеецца на свеце. Але ты знікла, і я блукаю па волі буры!

– І хто ж была тая багіня, пра якую ты ўзгадаў цяпер?

– Тая самая, якую ты называеш Плачкаю.

– Дык ты яе ведаеш?

– Я наведаў далёкія краіны, сярод чужога народа яе тужлівы голас заўсёды гучаў у маіх вушах. Пераплываў моры, – шумныя хвалі не маглі заглушыць яе журботнага спеву. Усюды яна была маёй адзінаю марай. Вось ужо вецер разагнаў аблокі. Бывайце! Да захаду сонца я буду далёка.

Ён пайшоў. Але яго дзіўнае імя і сумнае апавяданне так запалі ў мае думкі, што колькі начэй, уяўляючы дзіўны характар гэтага чалавека, не мог я заснуць.

– І ніколі яго больш не сустракаў?

– І не чуў нават, каб хто-небудзь успамінаў пра яго.

– Нешчаслівае стварэнне! Будзе туляцца па ўсім свеце і ўсюды пакутаваць. Чаму ж ён не прыйдзе да Бога: заступніцтва Божае ўваскрашае надзеі. Госпад супакоіў бы ягоны смутак.

БУРА

Мой дзядзька са сляпым Францішкам доўга яшчэ гаманілі, успамінаючы розныя выпадкі са свайго жыцця. Надышоў вечар. У снежні дзень кароткі, пасля полудня прайшло не так шмат часу, а ўжо пацямнела ў пакоі, і нечакана пачуўся шум ветру за сцяною.

– Надвор’е мяняецца, – сказаў дзядзька, гледзячы ў вакно. – Усё неба ў хмарах, не відаць аніводнае зоркі, і месяц цяпер позна ўзыходзіць; ноч будзе цёмная, вецер, здаецца, паўночны, бо мароз не адпускае.

Бура мацнела ўсё больш і больш; вецер падняў снег у паветра; беспрасветная начная цемра пакрыла ўсю зямлю; імгненна намяло высокія гурбы перад дзвярыма і вокнамі.

– Цяпер людзі вяртаюцца з Полацкага кірмашу, – сказаў дзядзька. – На возеры ўжо, пэўна, замяло дарогу.

Кажучы гэта, ён паставіў свечку на падваконне.

Тут на падворку пачалі брахаць сабакі. Дзядзька надзеў футра і пайшоў паслухаць галасы падарожных.

Вярнуўся хутка.

– Трэба нешта яшчэ прыдумаць, бо бура падняла ў паветра столькі снегу, што агонь у вакне ледзь відзён.

Сказаўшы гэта, ён запаліў у ліхтары свечку і ўдвух з парабкам моцна прывязаў яго да высокае жэрдкі пры самай браме.

Зайшоўшы ў пакой, сказаў Францішку:

– Маё жытло – гэта порт на беразе мора; мушу кожную буру такім чынам ратаваць ад няшчасця падарожных.

Калі Завальня сказаў гэта, пані Мальгрэта, якая была ў гэтым самым пакоі, не магла больш стрымліваць свой даўні гнеў на гэтых гасцей, што Бог ведае адкуль збіраюцца на начлег.

– Збярэцца тут цэлы кірмаш, – сказала яна, наракаючы на выдаткі і начную мітрэнгу, – ніколі спакойна не заснеш. Усё здароўе страціла.

– Ты, васпані, гневаешся, бо не разумееш нічога, – азваўся дзядзька. – А можа, пан Марагоўскі з дзецьмі ў дарозе? Такая бура! Барані Божа, калі якое няшчасце.

– Я сама чула: Марагоўскі абяцаў прыехаць на самую куццю, а куцця яшчэ заўтра. Цяпер ён начуе недалёка ад Полацка.

– Гэта, васпані, не твой інтэрас. Я пра гэта лепш ведаю.

– Не мой інтэрас? А хто мусіць думаць пра хлеб і яду, каб было чым накарміць гурт гэтых басякоў, байкі якіх ты так любіш слухаць. Хутка і самім не будзе чаго есці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x