Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Узыходзілі людзі на гару. Былі і такія, што бачылі крыніцу і смутную сіраціну, аднак не зважалі на іх. Пачуўшы ад іншых пра тыя дзівы, узыходзілі другі раз, але ўжо не сустракалі нікога і не знаходзілі месца, дзе была тая крыніца.

– Няўжо гэта тая самая Плачка, якую бачылі ў ваколіцах Полацка і ў іншых кутках Беларусі, прыходзіць у абліччы сялянскае сіраты?

– Пэўна, тая самая, – сказаў сляпы Францішак, – але людзі шукаюць адно выгодаў, поўныя пыхі, яны не пазналі яе, хоць яна па ўсім краі з’яўляецца ў адным вобліку. Ніхто яе не зразумеў.

– Ты, Янка, – чалавек вучоны. А ці разумееш, хто была тая Плачка?

– Цуды можна разумець сэрцам, а не навукаю.

Яшчэ нейкі час мы гаманілі пра гэтую Плачку, і заспяваў певень.

– За поўнач ужо, – сказаў сляпы Францішак. – Дазволь, пане Завальня, падарожнаму адпачыць.

– Дзякуй табе, – сказаў дзядзька, – цудоўнае апавяданне.

Ён патушыў святло, і я пайшоў у свой пакой. Пра Плачку думаў, аж пакуль другі раз не праспяваў певень.

СЫН БУРЫ

Узыходзіла, прабіваючыся праз імглу, сонца. Моцны мароз замаляваў узорамі шыбы. Бярозавыя дровы гарэлі ў печы. Завальня і сляпы Францішак сядзелі ля агню, размаўляючы пра знаёмых суседзяў, пра багатых і бедных, пра жабракоў, што блукаюць па свеце, пра шчаслівае жыццё, аб прадказаннях і дзівах незразумелых.

– Зімою, – сказаў Завальня, – заязджаюць да мяне людзі, і толькі ў гэтую пару маю выпадак, каб мне хто-небудзь расказаў, што дзеецца на свеце, а ўвесну і ўлетку жыву як пустэльнік. Бачу вакол ваду і цёмныя лясы, рог паляўнічага і стрэлы часам толькі даносяць вестку пра блізкіх гасцей. З лясоў выходзяць сюды на адпачынак з гуртамі лоўчых панічы гэтых краёў, але ад іх не пачуеш такога, што магло б заняць думку. Іх размовы толькі пра сабак і коней.

– Я амаль усё сваё жыццё быў вандроўнікам, сустракаў людзей з рознымі думкамі і душамі. Будучы сляпым, не бачу іхніх твараў і постацяў. У маім уяўленні яны паўстаюць у выглядзе нейкіх страшных і дзіўных духаў. Размовы іх, снуючыся ў маёй галаве, нагадваюць, як рознымі шляхамі ў жыццёвым віры Ўсемагутнасць Божая вядзе нас да вечнасці, дзе мы чакаем адпачынку, уцехі і ўзнагароды.

– Размовы людзей, якія пакутуюць, кранаюць сэрца і надоўга застаюцца ў памяці. І як сумна слухаць показкі тых паноў, якія, жывучы заўсёды сярод вясёлых забаваў, хочуць паказаць свой розум і іншых пацешыць!

– Я сустракаў некалі ў вандроўках пілігрыма – не ведаю, хто ён быў і адкуль, – які называў сябе Сынам Буры. Ад яго я даведаўся, што ў жыцці паспытаў ён гора на ўсю поўніцу. Не выгнанне хвалявала і не давала спакою ягоным думкам, а іншае разуменне шчасця.

– Ці расказваў ён пра сваё жыццё? Дзіўны нейкі чалавек! Называў сябе Сынам Буры.

– Ён гаварыў са мною некалькі гадзін.

– Мусіць, цікавая была размова?

– Раскажу, як было. У дарозе напаткала мяне бура, лінуў дождж, падзьмуў моцны вецер. Мой павадыр, не бачачы нідзе блізка ані карчмы, ані вёскі, пагнаў каня да густога лесу, каб, прынамсі, схавацца ад залевы пад дрэвамі. Шумелі вакол лес і дождж з градам. Стрэлы перуноў наводзілі трывогу. Я, накрыўшы галаву плашчом, пад шатамі густое яліны прамаўляў малітвы.

– Нехта стаіць недалёка ад нас, – сказаў мой спадарожнік. – Вандруе ён пеша, у бурцы, на плячах уздзеты на кій хатулёк, пазірае ў неба. Здаецца, грымоты і маланкі не палохаюць яго, а забаўляюць. Твар апалены сонцам і бледны, нібыта змучаны доўгім падарожжам.

– Можа, які чужаземец вандруе праз Беларусь далей на поўнач.

– З буркі льецца вада. Ён, здаецца, на гэта не зважае. Па дарозе ідзе ціхай ступою да нас.

– Пэўна, гэта ў яго не першая бура, – сказаў я. – Прызвычаіўся да нягодаў.

– Не першая для мяне гэтая бура, – кажа пілігрым, пачуўшы мае словы. – Прызвычаіўся да нягодаў. І яшчэ болей скажу: люблю слухаць шум ветру, люблю глядзець на хвалі чорных хмараў і на пажары перуноў.

Падышоў да мяне і кажа:

– Я бачыў справа ад гэтых лясоў, на гары, мураваны палац. Ці не ведаеш, чый ён?

– Я не тутэйшы жыхар, а да таго ж – сляпы. Усё схаванае ад мяне.

– Сляпы! Жывеш на свеце, не бачачы яго. Журботнае такое жыццё!

– Што ж рабіць! Бог паслаў гэтае няшчасце. Трэба цярпліва трываць.

– А ці ўмееш цярпліва трываць? О! Тады ты шчаслівы. Я такім быць не магу, хоць вандрую па ўсім свеце адзін, без павадыра.

– І што ж пагнала цябе ў далёкае падарожжа?

– Так мне наканавана. О! Калі б ты меў вочы, сляды пакут на маім твары шмат сказалі б табе пра маё жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x