Дайшла вестка ад людзей, якія ездзілі з таварамі ў Рыгу, што яны сустракалі там сялян нашае воласці. Дык пан неадкладна паслаў мяне, каб я з дапамогаю мясцовых уладаў вярнуў тых людзей на ранейшае месца жыхарства.
У гэты момант нечакана адчыняюцца дзверы – заходзіць увесь абсыпаны снегам арганісты з Расонаў; ледзь ступіў на парог – гучна прамовіў:
– Laudetur Jezus Chrіstus 135 135 Слава Ісусу Хрысту (лац.).
. Вясёлых святаў! – і кладзе стус аплатак 136 136 Аплатка – невялічкі праснак, зроблены з вады і мукі; у рымска-каталіцкай і уніяцкай цэрквах ім пасля споведзі прычашчаюцца вернікі.
розных колераў на стол.
– А! Дзякуй, вялікі дзякуй! – сказаў дзядзька. – Чакаў пана Андрэя і ўжо думаць пачаў, што сёлета ён, можа, забыў, дзе жыве Завальня.
– Як можна забыць пра пана Завальню, асабліва ў такую лютую буру, бачачы зыркі ліхтар на доме, добры і ветлы гаспадар якога клапоціцца пра жыццё падарожных.
– У той толькі час і госці ў мяне, калі пакрые Нешчарду лёдам, але за гэта вясной і летам жыву, нібы пустэльнік які, акружаны вадою і лесам.
Арганісты звяртаецца да сляпога Францішка:
– О, даўно не бачыліся! Грамадзянін усяго свету! А пра Расоны ўжо зусім забыў. У нас і цяпер успамінаюць, як некалі ў час Юбілею спяваў ты на хорах. Хто з ксёнжкі, а пан Францішак – усе песні на памяць. Ну калі ж ты нас наведаеш?
– Жыву я цяпер вельмі далёка.
– Але ж ты жывеш там, дзе сустракаеш ласкавых і сапраўдных сяброў, а такіх у цябе шмат па ўсёй Беларусі.
– Цяпер з ласкі пана Б. маю свой дамок на выспе пасярод возера Рабло. Там маю намер пакласці канец свайму тулянню (пакуль мне пан Бог дазволіць жыць).
– Ведаю пана Б., добры ён чалавек. Маёнтак яго ля самага возера Рабло ў Рабшчызне. Я бываў там некалі, а адгэтуль будзе не менш за шэсцьдзесят вёрст.
Але як мяне трасе, увесь замёрз: такі моцны вецер і мароз, што нельга вытрымаць.
– Вып’ем гарэлкі, пане Андрэй, – сказаў дзядзька, – а там вячэру цёплую прынясуць на стол – то і сагрэешся.
– А добра было б гарэлачкі, бо людзі кажуць, што гэты трунак у гарачае лета халодзіць, а ў зімовыя маразы – грэе.
Пасля гарэлкі і закускі павесялелы арганісты сказаў:
– Пан Завальня сёння мае гасцей, мае і новыя апавяданні.
– Кожны чалавек нешта адрознае ад іншых сустракае ў сваім жыцці, дык кожны адрознае ад іншых і расказвае.
– І Янка – філосаф 137 137 Філосаф – г. зн., студэнт факультэта філасофіі Полацкае езуіцкае акадэміі; у калегіуме таксама быў клас філасофіі.
езуіцкае акадэміі – мусіў ужо расказаць шмат гісторый. Чуў я, што калі ён быў яшчэ ў школах 138 138 Г. зн. у Полацкім езуіцкім калегіуме.
, дык вельмі любіў чытаць кніжкі.
– Яго гісторыі вучоныя; расказваў мне пра нейкія паганскія народы, што жылі Бог ведае ў якія даўнія часы; імёны іх такія цяжкія, што на другі дзень ужо не памятаю.
– І я хадзіў да езуітаў у школы, альвар 139 139 Альвар – падручнік лацінскае мовы “Павучальная граматыка” (De instituane gramatika”) напісаны партугальскім езуітам Эмануэлем Альварэзам (1526–1585). Неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні і Полацку.
і цяпер ведаю на памяць, перакладаў прамовы Цыцэрона, і з “De arte poetіca” 140 140 “Пра мастацтва паэзіі” (лац.).
. Гарацыя яшчэ памятаю гэты верш: “Оmne tulіt punctum quі mіscuіt utіle dulcі” 141 141 “Кожны згодзіцца з тым, што прыемнае – разам з карысным” (лац.).
. Але калі я ўбачыў, што гэта ўсё vanіtas vanіtatіs 142 142 Марнасць марнасцяў (лац.).
, не захацеў паглыбляцца ў далейшыя мудрасці; навошта філасофстваваць, лепш верыць сэрцам. Дык пачаў вучыцца музыцы, і цяпер, дзякуй Богу, маю месца пры касцёле і задаволены.
– І ўсё ж цяпер чарга пана Андрэя расказаць што-небудзь.
– А ці не будзе гэта ўжо позна? Колькі часу?
– Не маю гадзінніка, – сказаў дзядзька, – але ведаю, што яшчэ далёка да поўначы.
– У мяне дома ёсць гадзіннік – памятка ад ксяндза-пракуратара; калі б’е, – з’яўляецца зязюля і кукуе столькі разоў, якую выбівае гадзіну. Адзін падарожны начаваў ў мяне і, пачуўшы голас гадзінніка і зязюлін спеў, расказаў мне апавяданне пра роспачнага маладога чалавека і вогненных духаў.
АПАВЯДАННЕ СЁМАЕ.
ВОГНЕННЫЯ ДУХІ
Мы селі ля арганістага; у пакоі ўсталявалася цішыня, толькі шум буры чуваць за сцяною. Арганісты пачаў сваё апавяданне так:
– Адзін малады чалавек Альберт (добра выхаваны і з прыгожым абліччам) атрымаў у спадчыну ад бацькоў некалькі тысяч талераў. Не задумваўся, што грошы лёгка страціць, а набыць цяжка; не ашчаджаў, што меў, любіў гульні ды забавы і зразумеў, нарэшце, што ўжо яго скарбніца як цела без душы, і сябры зніклі, якіх раней было шмат.
Читать дальше