Сяргей Белаяр - Стралок

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Белаяр - Стралок» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Социально-психологическая фантастика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стралок: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стралок»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стралок — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стралок», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але як дыскрымінацыя можа быць станоўчай?.. Гэта ж па-дурному — прызначаць на пасады не за дзелавыя якасці!

Заўважыўшы зброю, людзі з крыкамі кінуліся ўрассыпную.

— Уцякайце, пацукі, i бойцеся думаць далей!

Прыцягнуты шумам, з будкі выйшаў ахоўнік. Ледзь заўважыўшы О'Хару, ён зрабіў спробу выхапіць з кабуры пісталет і адначасова схавацца ўнутры. Дэніэл націснуў на спускавы кручок. Дзве кароткія чаргі запырскалі шкло і пластык крывёю.

— Мілы, сынок гэтай перашкаджае нашаму каханню! Я не жадаю, каб ён і далей жыў з намі! Ён ужо дастаткова дарослы для пачатку самастойнага жыцця!

— Я не думаю, што шаснаццаць гадоў — аптымальны час для таго, каб пакінуць бацькоўскі дом!

— Вымушаны настойваць! Пакуль гэтае гадзяня тут, наш саюз пад пытаннем! Выбірай — ці я, ці гэтая гідкая пачвара!

У бацькі не атрымалася змякчыць Пола Адзінгтана, i праз месяц Дэніэл перабраўся ў здымную кватэру. Пра тое, што паслужыла крыніцай выбуху бацькі нумар два, О'Хара так i не расказаў бацьку.

Наўрад ці ён паверыў бы ў тое, што Пол Адзінгтан дамагаўся Дэніэла.

Не спыняючыся, О'Хара праскочыў браму «альма-матар» і кінуўся да каледжа, дзе правёў лепшыя два гады свайго жыцця.

— Студэнт О'Хара, афіцыйна даводжу да вашага ведама, што з сённяшняга дня вы выключаны!

Дэніэл аслупянеў.

— Калі стары дэкан трываў вашы выхадкі, то я не маю намеру гэта рабіць!.. У вашай шафцы знайшлі забароненыя кнігі і дыскі, а таксама фатаграфію вагінальнай асобы Сьюзан МакКалах, дачкі дзяржаўнага злачынцы Лі МакКалаха! Ужо аднаго гэтага дастаткова для таго, каб выклікаць паліцыю, але з-за павагі да вашага бацькі нумар два, вялікага Пола Адзінгтана, я абмяжуюся толькі вашым выключэннем!

— Як жа, вялікі! — хмыкнуў О'Хара, ідучы да будынка каледжа i пастрэльваючы па баках. — Педафіл, псіхапат і палюбоўнік паловы горада! Падумаць толькі, які гонар — паэтычны фэст непараўнальнай сволачы містара Адзінгтана ў сценах каледжа! Абмачыцца можна ад радасці!

Гільзы са звонам падалі на выкладзеную пліткай дарожку.

— ІІІто тут адбываецца?

— Твой вырадак заявіў, што нікаб зневажае жанчыну, мілы! Таму я і даў яму аплявуху!

— Але ж гэта сапраўды так! — Дэніэла душылі слёзы крыўды.

— Ахты, маленькі фашыст, зараз я ўзнагароджу цябе кухталём!

— Супакойся, мілы!.. Дэніэл, марш у камору!

— Але, тата...

— МАРІІІ у камору!

Схавацца ад куль не было дзе.

— Дваццаць два!

Фігуркі падалі, нібы збітыя шарам кеглі.

Бацька дасылаў грошы. Па-за ўсякім сумненнем, робячы гэта ўпотай ад Адзінгтана. Даведайся бацька нумар два пра фінансавую дапамогу, наступствы маглі быць сумнымі. Грошы прыйшліся як нельга дарэчы — першыя паўгода ў кафэ Дэніэл атрымліваў да смешнага мала.

— Дваццаць два!

Магазін хутка апусцеў. О'Хара змяніў яго і адцягнуў затвор. Сэрца рвалася з грудзей.

Сьюзан нагадвала яму маці.

Дабраўшыся да дзвярэй, О'Хара з усяе сілы ўдарыў па іх нагой.

Дажджом асыпалася шкло.

Кітайская ваза...

— Не супраціўляўся, а то будзе горш!

— Не падыходзьце да мяне, містар Адзінгтан! Вы п'яны! — перапалоханы да смерці Дэніэл адыходзіў, а бацька нумар два няўмольна насоўваўся.Яго штаны тапырыліся ў раёне пахвіны.

У Дэніэла не было ніякіх шанцаў адолець Адзінгтана — бацька нумар два быў амаль на фут вышэйшы за яго i цяжэйшы на сто фунтаў.

— Мне даўно варта было пазнаёміць цябе са сваім сябруком! — Пол Адзінгтан драпежна ашчэрыўся.

— Калі ласка, не падыходзьце!

— Заткніся, вырадак! Зараз я дам табе ўрок!

О'Хара адступаў да таго часу, пакуль не ўткнуўся спінай у сцяну. А Пол Адзінгтан з садысцкай усмешкай расшпільваў штаны.

Погляд Дэніэла замітусіўся па пакоі ў пошуках выйсця. Перад дзвярыма ляжала перакуленае камп'ютарнае крэсла, выскачыцьу акно перашкаджала шафа для адзення...

— Зараз мы з табой пацешымся! — Адзінгтан вызваліўся ад туфляў і штаноў, на чарзе былі майткі.

— Не трэба, я прашу вас!

— Яшчэ як трэба!

«Ніколі не здавайся! Толькі так можна перамагчы!», — нечакана ўспомніліся словы Сьюзан. I О'Хара зрабіў тое, чаго ніяк ад сябе не чакаў.

Вочы Пола Адзінгтана палезлі з арбіт, твар наліўся крывёй. Трымаючыся абедзвюма рукамі за адбітую мужчынскую годнасць, бацька нумар два кулём паваліўся на падлогу.

У вестыбюлі знаходзіўся пост аховы, аднак абодва ахоўнікі не сталі строіць з сябе герояў, а ратаваліся ўцёкамі.

— Больш няма мужчын, засталіся асобы!

Сысці з дому трэба было раней, але Дэніэлу бракавала духу на рашучы крок. Адбівалася выхаванне. Ды і пасля смерці Сьюзан ён ніяк не мог ачуняць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стралок»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стралок» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Стралок»

Обсуждение, отзывы о книге «Стралок» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x