— Якую, містар Адзінгтан? — язык не паварочваўся назваць сужыцеля бацькі тэтам.
— Тую, што выхоўвае чалавека ў духу цярпімасці!
Дэніэл не стаў развіваць тэму. Пол Адзінгтан лічыў сваё меркаванне адзіна правільным. Спроба даказаць яму што-небудзь, нязменна канчалася істэрыкай бацькі нумар два і шматгадзіннай адседкай у каморы на галодны страўнік.
— Ведаў бы ты, тата, як крыўдна, калі самы блізкі чалавек ніколі не становіцца на твой бок!
Злосць асляпіла.
О'Хары каштавала немалых намаганняў узяць сябе ў рукі. Не хапала толькі ў што-небудзь урэзацца. Паліцэйскім відавочна не спадабаюцца два «ствалы» ў багажніку. Пешшу з цяжкім баулам да каледжа не дайсці — спыніць першы ж патруль.
О'Хара закурыў, незадаволена адзначыўшы дробны трэмар пальцаў. Тытунёвы дым уварваўся ў лёгкія і прасвятліў галаву. На жаль, справіцца з хваляваннем нікацін не дапамог. А О'Хару як ніколі патрабаваўся спакой. Прыцягнуць увагу грамадства да праблем адно, а трэба яшчэ будзе зрабіць заяву...
Ад рэкламы, якая ў большасці сваёй прапаноўвала зусім непатрэбныя рэчы, мітусілася ў вачах. Мэрыя старалася з максімальнай эфектыўнасцю выкарыстоўваць кожны гарадскі метр.
— 3 максімальнай эфектыўнасцю для сваёй кішэні! — прыйшлося прыкурваць другую цыгарэту. Калі салон зацягнула дымам, О'Хара ўспомніў пра тое, што неабходна адкрыць акно.
Цёплы вецер слізгануў у выраз кіцеля. Дотык быў мяккім, нібы скуру кранула рука маці.
Бацька даваў мала кішэнных грошай, так што Дэніэл не мог дазволіць сабе электронныя кнігі. Тыя рэдкія папяровыя, якія з вялікай цяжкасцю ўдавалася дастаць, прыходзілася ўвесь час хаваць. Балазе, дом у прыгарадзе дазваляў рабіць схованкі. Зрэшты, пазбегнуць прачуханца за чытанне не ўдалося. Як ужо Адзінгтан даведаўся пра тайнік, заставалася толькі здагадвацца.
Тое, што яго пакараюць, О'Хара зразумеў адразу, як толькі ўвайшоў у дом. Бацька нумар два ляжаў на канапе з мокрым ручніком на лбе. У холе пахла лекамі.
— Гэта не дзіця, а пакаранне! Замест таго, каб расці годным членам грамадства, ён ператвараецца ў таталітарнага монстра!.. Сёння чытае забароненыя кнігі, а што заўтра? Выйдзе на шабаш рэтраградаў? Заявіць, што талерантнасць — гэта зло?
Бацька маўчаў. На яго шчоках хадзілі жаўлакі.
— Я не магу спакойна працаваць побач з гэтым маленькім вырадкам! Дзе гарантыя, што ён не ўсадзіць мне ножу спіну, калі я буду спаць? Або не падсыпле атруты ў ежу?
Дэніэл хацеў запярэчыць, але па панурым поглядзе бацькі зразумеў, што не варта адкрываць рота. Будзе толькі горш.
— 3-за такога вось гадзяняці ў нас ніяк не атрымліваецца скінуць ярмо праклятага мінулага! Яны як путы не даюць нармальным людзям расправіць крылы! Баласт — гэта самае дакладнае вызначэнне сына гэтай!..
Пол Адзінгтан кожны раз называў маці «гэтай». Дэніэлу было крыўдна, што бацька нават не спрабаваў абараніць яго.
— Я хачу... не, я патрабую, каб ты як мага больш жорстка пакараў смаркача, мілы!
— Але містар Адзінгтан...
— Каморы будзе недастаткова! Дурасць трэба выбіваць, лепш — бізуном!
— У нас няма бізуна.
— Вельмі шкада!.. У такім выпадку вазьмі рэмень! А я пагляджу, хто з нас табе даражэйшы!
Дэніэл да гэтага часу памятаў той вечар. Бацька мог абмежавацца вуснай вымовай i каморай,
але ў прысутнасці Пола Адзінгтана быў вымушаны выконваць яго патрабаванні. Азадак пасля лупцоўкі гарэў двое сутак. Дэніэл не мог спаць на спіне, а школу прыйшлося прапусціць.
— Паскуда! — О'Хара скрыгатнуў зубамі. Адзінгтана ён неўзлюбіў з першага погляду. 3 гадамі нянавісцьтолькі мацнела.
О'Хара праехаў некалькі кварталаў, перш чым яго ўвагу прыцягнула дзіўная пара — хлопец i дзяўчына.
Яны трымаліся за рукі.
Па цяперашніх часах адважыцца на такое здолеў бы не кожны. Гараджане лаяліся і праводзілі пару пагардлівымі поглядамі. Сёй-той пляваў у спіну, і толькі ўсёвідушчае вока відэакамер стрымлівала гараджан ад рашучых дзеянняў.
У адрозненне ад бацькі і Пола Адзінгтана, Дэніэл не лічыў дэманстрацыю кахання паміж разнаполымі партнёрамі на людзях абразай маральных асноў.
— Дазваляюць жа асобам з альтэрнатыўнай сексуальнай арыентацыяй цалавацца і лапаць адзін аднаго на вуліцы!
Каля крамы па продажы наркотыкаў сабраліся падлеткі з інтэнсіўна выяўленай пігментацыяй скуры, інакш кажучы — чарнаскурыя. Падлеткі паводзілі сябе задзірліва. У сяго-таго О'Хара заўважыў турэмныя татуіроўкі.
— Падобна на тое, што былыя сацыяльна ізаляваныя асобы і не думаюць пачынаць новае жыццё. А навошта? Дзяржава — багатая, выплаціць дапамогу для беспрацоўных.
Читать дальше