Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Социально-психологическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Я размалюю для цябе неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я размалюю для цябе неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…

Я размалюю для цябе неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я размалюю для цябе неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы не паспяваем у адведзеныя тэрміны, таму прашу ўсіх выйсці на працу ў выхадны дзень.

— Выхадны прысвечаны пакаранню смерцю. Няўжо ты не чуў? — спытаў старэйшы ў аддзеле інжынер Анатоль.

— Не. Я не ўслухоўваюся ў перадачы тэленавін.

— Дрэнна.

— Спадзяюся, гэта не злачынства супраць Купала? — сумна ўсміхнуўся Яўген. — Я працую па вечарах. А што за пакаранне смерцю?

— У-у-у, такіх не было дзесяць гадоў! Злачынства супраць Купала. І — вылет у Трубу, — гэтак жа без усялякіх эмоцый пачаў распавядаць Анатоль. — Нейкі службовец звар’яцеў. Пакінуў працу, схапіў чужую жонку і ўцёк з ёй у пустыню, дзе яны пачалі любошчы ў цяньку скал.

— А можа, яны кахалі адно аднаго?

У Анатоля змяніўся твар. Упершыню на ім адбіліся нейкія эмоцыі. Яўген адчуў сумесь гаркоты і болю.

— Што вы ведаеце пра каханне, малады чалавек?.. Дарэчы, на пакаранні смерцю трэба прысутнічаць усім.

— Я гэта ведаю. Добра, тады частку работы трэба браць з сабой дадому. У першую чаргу неабходна давесці фільтр сінфазнасці і блок падаўлення эмацыйных перашкод.

Да Трубы Смерці было дастаўлена ўсё дарослае насельніцтва горада. Труба ўзвышалася над паверхняй на вышыню ў сем метраў і сыходзіла ўніз, пад самы

Купал пад невялікім вуглом. Яна была празрыстая, і бачылася, як у ніжняй частцы яе варушылася густая чарната — гэта Цемра спрабавала прабіцца ў Купал.

На верхняй частцы Трубы размяшчалася невялікая пляцоўка — каб стаць двум чалавекам: злачынцу і Выканаўцу прысуду.

Прывезлі асуджанага. Ён быў нікчэмны і бездапаможны.

— У той жанчыны адабралі дзяцей, а саму змясцілі ў Дом Выканання Жаданняў, — каменціраваў падзеі Анатоль. — З яе мужам з гэтага часу будзе жыць жонка асуджанага. Нішто не павінна прападаць дарма.

Яўген пільна зірнуў на Анатоля — твар яго заставаўся абыякавым. Пачуццяў — ніякіх. Так, лёгкая цікавасць.

Злачынцу паднялі ў клетцы на верх трубы. Хтосьці нябачны пачаў чытаць прысуд і голас яго, узмоцнены, паляцеў, здавалася, да макаўкі Купала:

— …таму, што сказана нашым Бацькам, Першым Кіраўніком Купала, і свята паважаецца намі няўхільны Закон: «Не чапай жонкі чужой!» Гэта адзін з дзесяці нашых запаветаў, запаветаў самога Купала, і парушэнне іх — злачынства супраць Купала і яго народа.

Прысуд чытаўся доўга.

Потым выступалі суседзі злачынца, вінавацячы і ганячы яго. Суседзі і былыя сябры раптам усвядомілі, што жылі побач з такім здраднікам іх агульнай справы. Яны прасілі ўсіх быць спагадлівымі да іх саміх і не судзіць строга за тое, што своечасова не ўгледзелі, не папярэдзілі Кіраўнікоў.

Потым злачынцу дазволілі сказаць слова.

Мужчына, наколькі мог, выпрастаўся ў клетцы і стаў крычаць у натоўп пад ім, што ён — страшны злачынец, але ўсё ўсвядоміў і нечуваны па дзёрзкасці ўчынак гатовы загладзіць самаадданай працай на Далёкай Мяжы.

Устаў суддзя і ўзмахам рукі аддаў загад.

Выканаўца прысуду дастаў аднекуль з-пад свайго шырокага плашча невялікі шпрыц і хутка зрабіў укол у руку мужчыне, якая была прыкавана да клеткі. Асуджаны, дзіка ўзвыўшы ад болю ўколу, раптам пачаў ашалела трэсці краты з празрыстага пластыка, кідацца па клетцы і нарэшце закрычаў адчайна:

— Гэта нячэсна! Мне абяцалі! Вы абяцалі, што памілуеце! Вы абяцалі жыццё за мае словы! Я невінаваты! Гэта ўсё яна. Гэта яна. Яна вінаватая! Будзьце вы праклятыя! Здраднікі! Ілгуны! А-а-а!

Атрута падзейнічала, бо яго голас раптоўна аслабеў, мужчына апусціўся на калені і ўпаў бы, каб не прыкутая да рэбраў клеткі рука.

Суддзя паспешліва матлянуў галавой — і клетка панеслася ўніз, а няроўныя языкі чарнаты ірвануліся, як жывыя, ёй насустрач. І мужчына нечакана зноў закрычаў. Ён крычаў страшна і моцна, нават тады, калі клетку паглынула цемра.

— Яго б можна было і памілаваць, — глуха вымавіў Яўген, калі яны з Анатолем адышлі з напоямі ад усталяваных ля Трубы сталоў — адзначаўся Дзень пакарання смерцю.

— Вы, малады чалавек, вучыцеся ўспрымаць усё спакайней, — нягледзячы на яго адказаў Анатоль. — Адкрыю вам маленькі сакрэт: эмоцыі хутка супакойваюцца тады, калі вы пераканаеце сябе ў тым, што нічога змяніць нельга.

— Няўжо я хачу нешта змяніць?

— Я не кажу вам перастаць ці пачаць жадаць. Я кажу вам, дарэчы, шчыра кажу, паколькі вы залішне эмацыйны для свайго ўзросту, пасады і становішча, што, калі прызвычаіце сябе да думкі, што быццам гэты свет непарушны пад стагоддзямі і тысячагоддзямі, то вы станеце спакайней.

— Каму перашкаджае маё хваляванне?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я размалюю для цябе неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я размалюю для цябе неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x