Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Социально-психологическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Я размалюю для цябе неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я размалюю для цябе неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…

Я размалюю для цябе неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я размалюю для цябе неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не забывайце, вы сёння блізкія да Кіравання, а там памылак не выбачаюць, — спакойна закончыў Анатоль.

— Вы збіраліся нешта сказаць наконт маёй рэплікі ў адносінах да памілавання, — заўважыў Яўген.

— Вось, у вас атрымалася куды лепш, — усміхнуўся Анатоль. — Я амаль нічога не адчуў. А наконт пакарання смерцю… нашаму грамадству нельга без пакарання смерцю. Гэтак жа, як і без нараджэнняў. Згодны, мой сябар?

8

…Яўген і Ліна сустрэліся на мяжы сваіх дамоў у звычайны час: калі прыцемкі Купала зрабіліся максімальнымі.

— Праз дваццаць дзён у зоне рабочага квартала пачне працаваць разумовае поле, — сумна загаварыў Яўген.

— Я чула. Шмат гавораць пра тое, што поле зробіць нас яшчэ больш згуртаванымі. — адказала Ліна.

— Яшчэ больш голымі. Зусім голымі.

— Ты такі смешны, — уздыхнула Ліна. — Ніяк не можаш жыць так, як ёсць? Як можна тут жыць інакш? Хаваць сябе і сваё цела? Навошта?

— Не тое. ты не пра тое кажаш.

— А пра што ты? — пасур’ёзнела дзяўчына.

— Пра тое, што. Я думаю, проста ўпэўнены, што многія сем’і маюць свае таямніцы, свае паданні, якія перадаюць ад бацькоў дзецям. І гэтыя паданні, думаю, часам разыходзяцца з тым, што мы даведваліся ад Настаўнікаў. Гэтыя паданні могуць зрабіць шкоду тым, хто іх захоўвае. Упэўнены, такіх гісторый шмат сярод рабочых.

— Пра якія паданні ты кажаш? — узрушана запытала Ліна.

— Адкуль жа мне ведаць. Так, мімаходзь пачуў ад аднаго старога рабочага пра нейкі горад залаты.

Ліна прыглушана ўскрыкнула, затуліла рот далонню. Яўген разгублена зірнуў на яе і, сам таго не чакаючы, ціха-ціха, аднымі вуснамі заспяваў:

— Дзе неба найсіней,

Пад ім злат-горад ёсць.
І Ліна адгукнулася ледзь чутным рэхам:
З празрыстай вострай брамаю
І зорнай яскрынёй…

І заплакала, ступіла насустрач Яўгену, адчайна парушыўшы забарону, мяжу паміж імі — нельга ж ім быць на тэрыторыі яго дома, бо яны не жаніх і нявеста.

Яўген прытуліў Ліну да сабе, а яна рыдала, глуха, скаланаючыся ўсім целам.

— Цяпер гэты сышчык, ён дзяжурыць, прыскочыць.

— Не прыскочыць, ён звыкся з маім плачам, — адказала Ліна выціраючы вочы. — Я часта плачу. Праз паўгода Дзень Вяселляў для нас.

— Я памятаю.

— І ты яшчэ прыдумаў такое поле, якое нават у думках не дасць мне цябе кахаць, — лёгка ўпікнула Ліна юнака.

— Я думаў пра зусім іншае. — пачаў апраўдвацца Яўген. — Употай мы распрацоўваем другі прыбор. Ён павінен канцэнтраваць думкі многіх людзей і перадаваць іх за Купал.

— Навошта? — хутка спытала дзяўчына і, імгненна зразумеўшы ўсё, яшчэ мацней прыціснулася да Яўгена. — Я веру. Я паверыла бацьку.

— І я паверыў маці. — прызнаўся Яўген.

Яны маўчалі, але маўчалі пра адно і тое ж.

— Значыць, там. тады і цябе, і мяне вучылі зусім не таму, для чаго ўсіх адпраўлялі за горад? — з незразумелым падтэкстам, ніякавеючы, спытала дзяўчына.

— Так, — усміхнуўся Яўген. — Я б і не пайшоў, калі б мама адразу не сказала. Думаю, не толькі нас вучылі зусім іншаму. Чаму ты пра гэта пытаеш?

— Таму што… Я хачу стаць жанчынай менавіта з табой.

— Гэта злачынства. — прагаварыў Яўген, і засаромеўся сваёй баязлівасці. — Я таксама вельмі гэтага хачу.

Ліна бязгучна праслізнула ў пакой Яўгена.

Яны кахалі адно аднаго горача і няўмела, саромеючыся сваёй нявопытнасці і асцярожна смеючыся, заміраючы ад пачуцця ўсёпаглынальнай пяшчоты, якое апальвала іх…

Яўген прыгадаў у той момант словы маці. У яго душы жыло шчымлівае шчасце і радасць судакранання з самым патаемным. І гучала мелодыя песні.

…Нарад вартаўнікоў з’явіўся ля дома тады, калі Ліна ўжо была на сваёй тэрыторыі. Нянавісць Мікіты булькатала ў галаве Яўгена, яна адчувалася амаль фізічна.

— Ты яшчэ паплачаш! — выціснуў Мікіта скрозь зубы, не знаходзячы больш слоў. — Табе пашанцавала, што мы займаліся адной сямейкай у рабочай зоне.

Яўген толькі ўсміхаўся ў адказ. Пачуццё трапяткога шчасця перапаўняла яго і не давала пракрасціся ў свядомасць ні нянавісці, ні пагрозам.

9

…На прахадной Яўгена спынілі і запатрабавалі неадкладна з’явіцца да кіраўніка праекта. Юнак злёгку здзівіўся, бо калі гэты гнюс, Мікіта, напісаў на яго данос, то чаму разбіраць скаргу павінен кіраўнік праекта, а не Кіраванне маралі? Ды і даносы на бытавыя тэмы даўно патрабуюць фактаў.

Кіраўнік праекта жэстам запрасіў Яўгена бліжэй да стала, дзе стаяў іх другі прыбор — той самы канцэнтратар думак, пра які ён казаў Ліне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я размалюю для цябе неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я размалюю для цябе неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x