• Пожаловаться

Валерий Гапеев: Я размалюю для цябе неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев: Я размалюю для цябе неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-02-1377-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Социально-психологическая фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валерий Гапеев Я размалюю для цябе неба

Я размалюю для цябе неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я размалюю для цябе неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення. Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…

Валерий Гапеев: другие книги автора


Кто написал Я размалюю для цябе неба? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Я размалюю для цябе неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я размалюю для цябе неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я ведаю, Настаўнік. Але… Глядзіце яшчэ, я нікому ніколі не паказваў іх… — Яўген дастаў аркуш паперы і хутка напісаў тыя незразумелыя знакі, што пабачыў на Купале: ЯРн^вя^э.

І раптам Настаўнік, які з лёгкай паблажлівай усмешкай напачатку сачыў за рукой Яўгена, імкліва схапіў, скамечыў лісток, стаў рваць на дробныя шматкі.

Яўген перапалохаўся. Не за сябе — за Настаўніка. Бо яго твар зрабіўся шэрым, бы Купал бліжэй да вечара, і Яўген адчуў хвалю сапраўднага жаху.

— Ты ж у сне бачыў гэтыя знакі, праўда? — дрыжачым голасам, але лагодна-настойліва, чакаючы менавіта станоўчага адказу, спытаў нарэшце Настаўнік.

— Так, Настаўнік, я сніў гэтыя знакі на сцяне Купала. Якраз ля Трубы Смерці, дакладней, над ёй. Яны нібыта падпісвалі яе. І гэтыя знакі былі закрытымі ад нас. Схаванымі. І яны як быццам былі напісаны… на тым баку Купала…

Настаўнік здрыгануўся яшчэ раз. У нейкі момант ён згубіў усю сваю строгасць і выгляд сапраўднага Настаўніка і стаўся амаль старым мужчынам. Ён маўчаў колькі хвілін, але не прасіў, каб Яўген пайшоў — і хлопец чакаў.

— Некалі даўным-даўно ў нас была другая мова. На той мове размаўлялі яшчэ задоўга да Цемры. Праўда, яе імкліва пачалі забываць, бо лічылі непатрэбнай — хапала для зносін другой мовы, якая здавалася ўсім зручнай і сучаснай. На старой мове адно запісвалі розныя гісторыі… Вясёлыя гісторыі… Разумныя гісторыі. Добрыя… Калі наступіла Цемра, сярод нас былі яшчэ тыя, хто ведаў старую мову. Але тут, пад Купалам, яна стала ўвогуле непатрэбнай. І нават шкоднай. Бо нам было не да гісторый: мы прызвычайваліся жыць пад Купалам, мы сталі жыць па новых правілах. Мы павінны былі забыцца на гісторыі. І забыліся. Навошта яна? Гэтыя знакі, што ты прысніў — літары з тае мовы. Але я не ведаю, што там напісана. Скажу больш — ніхто не ведае. Некалі я палову жыцця патраціў на тое, каб адшукаць хоць які дакумент… Я ж быў вучоным…

— І ніхто не скажа, што азначаюць гэтыя літары? — з недаверам і горыччу спытаў Яўген.

— Ніхто, — непахісна адказаў Настаўнік, ды матлянуў галавой, нібыта страсаючы з яе фізічна прылепленыя думкі і зрабіўся ранейшым Настаўнікам — строгім і сухаватым: — Скажы лепш, ты абраў сабе шлях? Заўтра — дзень Прысвячэння. Вы станеце грамадзянамі Купала. Табе, як аднаму з лепшых, даецца права выбару. Чаму ты хочаш сябе прысвяціць?

Яўген паціснуў плячыма, потым абыякава адказаў:

— Мне прапанавалі некалькі шляхоў. Стварэнне адзінага разумовага поля — яно ў спалучэнні з эмацыйным полем зробіць Купал адзінай суцэльнай супольнасцю. Бацька ж настойвае на кар’еры кіраўніка. А мне. мне хочацца даследаваць Цемру.

— Пакінь Цемру ў супакоі, — амаль загадаў Настаўнік. — Сказана: за Купалам жыцця няма.

— Сказана ці няма? — ціха, амаль шэптам спытаў Яўген.

Настаўнік нічога не адказаў.

— Грамадзяне Купала! Сёння мы прымаем у свае шэрагі новае пакаленне. Гэтае пакаленне, выгадаванае і выхаванае на аснове Вучэння Вялікіх Бацькоў Купала, стане заўтра нашай апорай, нашай сілай ды гонарам.

Прамова гаварылася доўга. Яўгену было сумна, яго пакідала безуважным падзея Прысвячэння. Званок у ягонай галаве настойліва патрабаваў хвалявацца і цешыцца але радасць не прыходзіла.

Потым пачалася працэдура Выбару. Яўген абраў шлях навукоўца, распрацоўшчыка адзінага разумовага поля. Абраў у апошнюю хвіліну, падпарадкаваўся нейкаму няўцямнаму, неакрэсленаму жаданню.

Потым. Потым здарылася тое, што павінна здарыцца. І цуду не адбылося і памылкі не было. Затым называлі будучых мужоў і жонак, пары, складзеныя Кіраваннем Шлюбаў. І тая пагроза, якая жыла з дзяцінства, раптам адкрылася жахлівай пустэчай страты: Ліна павінна стаць жонкай Мікіты. А яму. Яму ў жонкі прыпісвалі нейкую дзяўчыну. Невядомую.

Эмоцыі, якія ўспыхнулі пасля агучвання гэтага спісу, былі мацней за эмоцыі пасля Выбару. Сярод гэтай бурапеннай ракі Яўген адчуў боль Ліны і злараднасць Мікіты. Мікіту выпаў шлях ахоўніка — і ён цешыўся гэтаму не менш, чым абвешчанаму цяпер спісу жонак і мужоў.

Праз тры гады яны стануць мужам і жонкай. А цяпер абвешчаны спіс забараняе ўсім іншым, акрамя абранага мужа, жадаць чужых нявест.

Для супакаення юначых жаданняў існуюць асобныя жанчыны — тыя, каму не дазволена нараджаць з-за іх недасканалага геннага кода. Такія часам нараджаюцца. Іх адпраўляюць у Дом Выканання мужчынскіх Жаданняў.

Потым прайшоў рытуал апранання абручоў на левую руку. І ў першае імгненне Яўгену здалося, што ягоны мозг не вытрымае той хвалі эмоцый, якая абрынулася на яго. Ён стаў адчуваць усіх жыхароў Купала — у гэтым хаосе імгненна страціліся і мама, і Ліна. І толькі Мікіта. Мікіта адшукаў яго адразу і паслаў яхідную насмешку.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я размалюю для цябе неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я размалюю для цябе неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Сьцяна
Сьцяна
Васіль Быкаў
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Уладзімір Някляеў: Вежа
Вежа
Уладзімір Някляеў
Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.