Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Социально-психологическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Я размалюю для цябе неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я размалюю для цябе неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…

Я размалюю для цябе неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я размалюю для цябе неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што гэта? — рэзка спытаў кіраўнік.

— Альтэрнатыўны прыбор перадачы думкі на адлегласць, — спакойна адказаў Яўген. — Мы вялі распрацоўку адразу ў двух кірунках.

— Што за кірунак? Чаму я пра гэта не ведаю? — голас кіраўніка рабіўся пагрозлівым.

— Гэта — канцэнтратар разумовых палёў, — імкнучыся трымацца спакойна, пачаў тлумачыць Яўген. — Саму думку нельга ўзмацняць да некаторай крытычнай велічыні. Але думкі сотні, тысячы людзей можна сінхранізаваць і перадаваць накіравана.

— Куды перадаваць? — імгненна спытаў кіраўнік праекта.

— За Купал.

— За Купал? Хто даваў табе паўнамоцтвы! — не, не пракрычаў, а люта прашыпеў кіраўнік.

— Але гораду даўно патрэбна жыццёвая прастора! Мы павінны нейкім чынам спазнаць — што знаходзіцца за Купалам, ёсць там яшчэ жыццё ці.

— Маўчаць! Шчанюк! Табе было дадзена заданне! А ты расходаваў матэрыялы, неверагодна дарагія матэрыялы, якія здабываюцца намі па граме за год, на стварэнне апарата, які разбурыць Купал!

— Пры чым тут разбурэнне. Вы мяне няправільна зразумелі.

— Маўчаць! Неадкладна ў аддзел! Працаваць дваццаць чатыры гадзіны на суткі! Паскорыць усё! Не адна, а ўсе чатыры станцыі павінны быць гатовыя і не праз дваццаць, а праз дзесяць дзён!

Яўген пайшоў у аддзел.

Тут ужо ўсе пра ўсё ведалі. Гэта адчувалася па засяроджанай працы і хвалі шкадавання.

Падчас кароткага абедзеннага перапынку Яўген адышоў з Анатолем ад усіх.

— Я вось думаў у вольны час, чаму ж Трубу Смерці так дбайна ахоўваюць? — нібы пра нейкую дробязь спытаў Яўген. — Што вы на гэта скажаце?

— Скажу, што ў вас шмат вольнага часу, — суха адказаў Анатоль.

— Можа і так. І вось яшчэ пра што падумаў: запусцім мы станцыю, і што будзе з залатым горадам, калі.

Ён не паспеў дагаварыць, ашаломлены тым, як перакасіўся твар старога інжынера, і якая хваля страху выплюхнулася ад яго.

— Маўчыце! Прашу вас!

Праз імгненне Анатоль зноў стаў абыякавым і спакойным. Памаўчаў, мабыць, збіраючыся з думкамі. Нарэшце загаварыў.

— Я доўга думаў пра гэта. Шукаў дакументы пра даследчыя экспедыцыі ў Цемру. Але ні адна з іх не вярнулася. Ваш канцэнтратар — апошняя надзея. Я меў рацыю. Нішто не можа быць зменена.

— Экспедыцыі не вярталіся… Але хто сказаў, што яны гінулі? Я — не веру, — суха адказаў Яўген.

— У што вы не верыце?

— У тое, што экспедыцыі былі…

— Вось як? Вы разумееце, што сказалі? — Анатоль не змог і цяпер схаваць свайго хвалявання.

— Разумею… Дарэчы, сачыце за маім пальцам, — Яўген павольна выводзіў на роўнай паверхні сцяны тыя самыя незразумелыя літары старой мовы, якія памяць дбайна захоўвала ўсе гады.

— Дзе… Дзе вы іх бачылі?

— У сне, — усміхнуўся Яўген. — Так сказаў мой Настаўнік.

— Мы сябравалі, — сцішана загаварыў Анатоль. — Яго перавялі ў Настаўнікі калі ён пачаў шмат часу аддаваць пошукам.

— Але ж ён нешта знайшоў? — Яўген імкліва павярнуўся тварам да Анатоля. — Ён прасіў мяне паверыць, толькі я не паверыў. Я бачыў па яго твары, вачах, што ён ведае сэнс гэтых літар!

— Гэта паданне. Іх сямейнае паданне. Прабачце, яго я вам расказаць не магу. Я і так нагаварыў шмат лішняга… Але мне мала засталося. Праз чатыры месяцы народзіцца тое жыццё, якое стане маім канцом…

— Так нельга! Нельга! — закрычаў Яўген, і на іх пачалі азірацца.

— А як можна? — безнадзейна уздыхнуў Анатоль.

Яўген не адказаў, пайшоў у аддзел.

10

Ніхто не адарваўся ад сваіх спраў, калі празвінеў званок, які абвясціў канец рабочага часу. У аддзеле ўсе працавалі. І толькі Яўген рашуча падняўся з-за стала, адсунуўшы ў бок прыборы.

— Да сустрэчы, сябры, — задуменна развітаўся ён і выйшаў.

Яго праводзілі ашаломленымі позіркамі.

Відавочна, навіна пра незразумелыя паводзіны Яўгена распаўсюдзілася вельмі хутка — ён адчуваў, як вакол яго ўзрастае пачуццё здзіўлення і страху. А потым адчуў насцярожанасць ахоўнікаў, калі звярнуў на пляц, да будынка Кіравання. Яго спынілі.

Яўген моўчкі, амаль урачыста, нібы выконваў незвычайны рытуал, прысеў, паклаў левую руку з бранзалетам на гладкую пліту паверхні пляца. У яго правай руцэ была заціснута важкая дэталь ад прыбора наладкі палёў.

Яўген размахнуўся і ляснуў дэталлю па бранзалеце.

Разам з аскепкамі бранзалета, што стрэльнулі ў розныя бакі, у знямелым жаху кінуліся ад Яўгена ахоўнікі. Яны ніколі яшчэ не бачылі такога надзвычайнага злачынства, амаль што святатацтва. І толькі іх старэйшы застаўся на сваім месцы. Яўген адчуў, колькі радасці выклікаў ён сваім учынкам у гэтага служакі: арыштаваць за самае страшнае злачынства перад Купалам, што можа быць лепшым для кар’еры!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я размалюю для цябе неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я размалюю для цябе неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x