• Пожаловаться

Валерий Гапеев: Я размалюю для цябе неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев: Я размалюю для цябе неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-02-1377-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Социально-психологическая фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валерий Гапеев Я размалюю для цябе неба

Я размалюю для цябе неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я размалюю для цябе неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення. Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…

Валерий Гапеев: другие книги автора


Кто написал Я размалюю для цябе неба? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Я размалюю для цябе неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я размалюю для цябе неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яўгена душыла знутры.

— Што гэта, мама? Гэта было? Такім быў наш Купал? Ці гэта ёсць, мама? Скажы?

— Сынок, сыходзь з каменя.

Маці сама сышла з цёмнай каменнай плоскасці, узяла нерухомага Яўгена за руку і прымусіла яго ступіць крок і другі.

Чужыя пачуцці зноў уварваліся ў яго мозг, але яны цяпер ніколькі не турбавалі Яўгена.

— Мама, я не ведаю, што са мной. Я баюся. Адчуюць іншыя.

— Не бойся, сынок. Калі ты сапраўды будзеш фізічна першы раз з жанчынай, у цябе ў душы ўзнікне вельмі падобнае: нечаканая радасць адкрыцця, замілаванне і шчасце, вера і смага.

— Ты не адказала, мама, — з надзеяй перапытаў Яўген. — Гэты горад быў Купалам, ці ён ёсць?

— Не ведаю, сынок. — маці са светлым смуткам зірнула яму ў вочы. — Але калі б ён быў — можа, тады варта спяваць «пад ім злат-горад быў»?

Некаторы час яны ішлі моўчкі. Яўген пра сябе паўтараў радкі песні, якая адным пякучым зігзагам лягла на яго памяць.

— Леў, вол, арол. Гэта не людзі, але жывыя істоты, не інакш? — разважаў ён напаўголаса.

— Так, сынок. Гэта жывёлы. Арол — птушка. Праўда, я не ведаю, што значыць — птушка. Адно — яна мае крылы, і быццам бы з іх дапамогай можа лётаць. І не ведаю, як выглядалі вол і леў. Сад — гэта такое зялёнае, там расце мноства розных раслін. Краскі… я не ведаю, што гэта. Але гэта — вельмі прыгожае. Я ведаю, што такое неба. Неба — гэта калі няма Купала, — сказала маці.

— Яшчэ, мама. — Яўген запнуўся, потым упэўнена працягнуў: — Калі ты расказала мне, а сёння за горад выйшла столькі многа пар — можа, хтосьці з бацькоў таксама распавёў сваім дзецям. пра нешта?

— Ты хутка зможаш даведацца пра гэта, — спахмурнела, з нечаканай горыччу адказала маці. — Бо ты здольны, я заўсёды верыла ў цябе. І калі будзеш працаваць над стварэннем разумовага поля — Купал будзе ведаць думкі кожнага.

Яўген спыніўся.

Яны ўжо наблізіліся да горада разам з іншымі парамі. І горад заглынаў рэдкі раўчук людзей, якія вярталіся з пустыні.

— Ведаеш, мама. Я абраў працу ў самы апошні момант. І тады не разумеў, чаму абраў. Мне нібы падказаў хтосьці. Але цяпер. Цяпер я зразумеў. Калі Купал непранікальны для нас, для людзей, для прадметаў — раптам праз яго можна прайсці думкай? — горача скончыў юнак.

Маці ўсміхнулася светла.

— Толькі асцярожна, сынок.

7

— Інжынер Яўген, дайце справаздачу Радзе аб ходзе работ. Да нас дайшлі чуткі, што вы нейкім чынам стрымліваеце поўнамаштабнае ўкараненне разумовага поля. Мы чакаем тлумачэнняў.

Яўген падняўся, зірнуў у вочы Старшыні і не змог вытрымаць яго цяжкі, праніклівы позірк. Апусціў вочы ў дакументы, хоць кожную лічбу ведаў на памяць.

— Прашу паважаную Раду выслухаць справаздачу пра апошні тыдзень доследаў. Агулам у эксперыменце ўдзельнічала 10 злачынцаў. Трое з іх загінулі ад празмернай напругі ў галаўным мозгу. Прапанаваны варыянт галаўнога абруча мае вялікую вагу, неэстэтычны выгляд і, самае галоўнае, спажывае гэтулькі энергіі, колькі 100 наручных бранзалетаў. Прыёмна-перадаючая станцыя таксама значна больш энергаёмістая, чым задумвалася спачатку. Сама схема працаздольная. Канкрэтна па лічбах…

— І што вы прапануеце? Чакаць, калі насельніцтва выйдзе з-пад кантролю, пакуль вы прыдумаеце прыгожы абруч? — з’едліва перапыніў яго адзін з удзельнікаў Рады, хударлявы, з вялікай лысінай і густымі вусамі.

— Мы лічым, што запускаць станцыю ў такім выглядзе нельга. Трэба выключыць смяротныя выпадкі і энергаспажыванне, якое перакрывае зададзенае на 500 працэнтаў…

— А вас ніхто не ўпаўнаважваў лічыць і прымаць рашэнні, — свідруючы вачыма Яўгена, прамовіў Старшыня. — Смерці здараліся ў варыянце абмену?

— Так, Старшыня.

— Значыць, выключыць абмен, пакінуць перадачу думак. На прыём працуе толькі цэнтральная станцыя. А фільтраваць сігналы мы зможам. Далей. Няма эстэтыкі ў абручах. У рабочых кварталах эстэтыка не асабліва патрэбна. Будзьце гатовыя праз дзесяць дзён запусціць на поўны прыём станцыю ў зоне Далёкай Мяжы. Праз 20 дзён — у зоне рабочага квартала. Сектару ідэалогіі растлумачыць рабочым і ўсяму насельніцтву Купала важнасць эксперыменту. Так, гэта будзе эксперымент. Растлумачыць, што пакуль станцыя працуе толькі на прыём. Але паабяцайце, што кожны можа атрымаць па асобным запыце запіс думак чалавека, які яго цікавіць. Любога. Як і ў бранзалетах, прадугледзець немагчымасць здымання галаўнога абруча. Усё, працуйце.

Яўген прыйшоў у свой аддзел, сабраў работнікаў і абвясціў пра рашэнне Рады.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я размалюю для цябе неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я размалюю для цябе неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Сьцяна
Сьцяна
Васіль Быкаў
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Уладзімір Някляеў: Вежа
Вежа
Уладзімір Някляеў
Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Я размалюю для цябе неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.