Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І Камарыдзін у некалькіх словах пераказаў гісторыю няшчаснай Ганімурадавай жаніцьбы. Даведаўшыся пра пакаранне смерцю Ахмадбайвачы і яго хаўруснікаў, султан усклікнуў:

— Усявышні бачыць, я не крыважэрны! Але тваёй рукой, Камарыдзін, рухала сама справядлівасць!

Улугбек двойчы пляснуў у далоні. У тое ж імгненне з-за ядвабнай заслоны ўзнікла фігура пісара.

— Склікаць лепшых лекараў Самарканда! Сёння пасля поўдня ў Чылустуне.

Пісар нізка пакланіўся і знік.

Султан накіраваўся да трона. Усеўшыся, ён з уздыхам прамовіў:

— Колькі ж яшчэ бедаў прынясе нам гэтая хвароба?

— Пра што вы гаворыце, шахрыяр? — нясмела спытаўся Шамсібек.

— Я кажу пра фанатызм, мой хлопчык, — сумна ўсміхнуўшыся, адказаў Улугбек.

Султан на хвіліну як бы забыўся пра сваіх наведвальнікаў і паглыбіўся ў роздум. Сіпах і Шамсібек з пашанай маўчалі, баючыся парушыць цішыню. Нарэшце Ўлугбек узняў вочы на юнака:

— А, ледзь не забыўся сказаць, мула Шамсібек. Месца для бальніцы ўжо выбрана. Так што парайцеся з архітэктарам і прымайцеся за работу. Ва ўсе канцы краіны накіраваны вяшчальнікі — яны збяруць найдасканалых лекараў. Гэта будзе не проста бальніца, а храм медыцынскай навукі, і слава яго разнясецца да крайніх межаў зямлі на Захадзе і Ўсходзе. Для такой справы мая казна заўсёды адчынена. Па ўсіх пытаннях, звязаных з лячэбніцай, можаце з'яўляцца да мяне ў любы час... А заўтра ўвечары вы павінны прысутнічаць на размове мудрых.

***

Архітэктар — уста [23] Майстра. Хідзір — быў нашмат старэйшы за Шамсібека. Ён быў невысокага росту, але моцнага складу. На ягоным адкрытым твары застыў выраз спагады і дабрыні. Адзеты ён быў у сіні ядвабны халат, а на галаве ў яго красавалася невялікая зялёная чалма. Сціснуўшы ў сваіх шырокіх сялянскіх далонях руку маладога чалавека, дойлід сардэчна сказаў:

— Я вельмі чакаў вашага прыезду...

Шамсібек адчуў сябе з уста Хідзірам так лёгка і проста, быццам яны былі знаёмыя шмат гадоў. Таму ён адразу перайшоў да справы.

— Дзе выбралі месца для лячэбніцы?

Архітэктар разгарнуў план горада і паказаў кружок на ўскраіне:

— Вось на гэтым узгорку. Тут, выявілася, самае здаровае паветра. Будынак будзе трохпавярховы — так загадаў шахрыяр.

— Чаму менавіта трохпавярховы? — недаўменна спытаўся малады чалавек.

— Бо так ён будзе выглядаць велічна і ўпрыгожыць сталіцу.

— Прабачце, уста Хідзір, але з якой мэтай будуецца гмах?

— Пра гэта вы павінны ведаць лепш за мяне. Мне было сказана, што тут будзе лячэбніца.

— Менавіта. Народ будзе прыходзіць лячыцца, а не для таго, каб падзівіцца з вышыні бальніцы. Дастаткова і аднаго паверха.

— Не зусім разумею вас.

— Вакол будынка абавязкова павінен быць сад. Кроны дрэў будуць засланяць лячэбніцу ад распаленых промняў сонца. А ў трохпавярховай будыніне хворыя будуць пакутаваць ад гарачыні больш, як ад сваіх хваробаў. Да таго ж узнімацца на трэці паверх ім будзе не так лёгка, як здаровым.

— Мудрыя словы, — кіўнуў дойлід. — Трэба будзе далажыць пра гэта султану. Яго вялікасць будзе сам зацвярджаць праект...

***

Сонца ўжо садзілася, калі Шамсібек з'явіўся на размову ў Чылустун. На тэрасе сабралася каля двух дзесяткаў людзей усіх узростаў. На дыванах былі пасцелены абрусы, пастаўлены прысмакі. Каля васьміграннага століка, заваленага фаліянтамі, прымасціўся пісар.

— А вось і наш юны алхімік! — усміхнуўся султан, убачыўшы Шамсібека. — Здаецца, усе сабраліся?

Малады чалавек, якога Шамсібек бачыў мінулы раз у палацы, паказаў яму месца каля сябе і, калі юнак апусціўся на дыван, назваўся:

— Я Махмуд ібн Махмуд па мянушцы Мірам Чалабі.

— Вы ўнук Казізадэ Румі? — ветліва спытаўся Шамсібек. — Мне казалі пра вас.

Мірам стрымана кіўнуў і скіраваў погляд на Ўлугбека, які кагосьці шукаў вачыма.

— Не хапае яшчэ аднаго, — сказаў султан. — Дзе мой сын Аладзін Алі Кушчы?

— Я тут, мой уладар! — пачулася з зараснікаў руж, і на павароце сцяжынкі, што вяла да абсерваторыі, з'явіўся высокага росту смуглявы мужчына ў простым уборы, падобны хутчэй на рамесніка, чым на вучонага.

Алі Кушчы таропка наблізіўся да тэрасы і, цяжка дыхаючы ад хуткай хады, пакланіўся Ўлугбеку.

Султан паказаў яму месца побач з сабой. Цяпер Шамсібек атрымаў магчымасць бліжэй разгледзець шчасліўца, якога ўладар назваў сваім сынам.

Улугбек абвёў прысутных поглядам і сказаў:

— Вось ужо шэсць гадоў, як патрыярх наймудрых, Афлатутон нашых дзён Салахідзін Муса Казізадэ Румі пераступіў парог раю. Пасля яго смерці, а таксама пасля сканання Гіясідзіна Жамшыда мы моцна збяднелі. Для таго, каб запоўніць прагал, утвораны адыходам шматмудрых настаўнікаў, я вырашыў наступнае... — Султан на хвіліну змоўк, як бы збіраючыся з думкамі. — Я вырашыў заснаваць у Самаркандзе Байтул-хікма [24] Акадэмія. . Калі ў ёй аб'яднаюцца сілы ўсіх вучоных і мудрацоў, якія будуць вызвалены ад турбот па здабыванні хлеба надзённага, то навукі і мастацтва расквітнеюць у Маверанахры так, як у ніводнай іншай дзяржаве мінулага і сучаснасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x