Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта значыць, вы хочаце сказаць, што сабака...

— Вось, вось! Я спецыяльна пачытаў сёе-тое з літаратуры. Насавыя клеткі ў чалавека могуць адрозніваць пяць тысяч пахаў, а ў нямецкай аўчаркі — дзвесце дваццаць пяць тысяч! Розніца... Па паху слядоў сабакі ловяць злачынцаў, вынюхваюць наркотыкі; нават радовішчы адшукваюць. Ці цяжка навучыць сабаку адрозніваць спектр пахаў, які характэрны людзям фізіялагічна аднатыпным? Тады зразумела, чаму Томат Іванавіч так старанна аберагаў Басыргасаў нос, чаму яго вадзіў у палаты, чаму не карыстаўся ніякай асабліваю апаратурай. Ды яшчэ адно становіцца зразумелым. Томат Іванавіч...

Голас Пятра Мікалаевіча асекся. Нарэшце ёндаў сабе рады і загаварыў абрывіста, але спакойна.

— Томат Іванавіч загінуў так. Распараджэнне ў раёне выйшла — ліквідаваць усіх бадзяжных сабак. Можа, і патрэбная пастанова, шмат іх развялося, былі выпадкі шаленства. Але бадзяжных сабак палавіць няпроста. А план, некаму ж справаздачы трэба. І адзін з такіх тыпаў, каму даручылі адлоў, застрэліў Басыргаса, хоць сабака быў з ашыйнікам, дый Томат Іванавіч стаяў паблізу, ён гэтаму тыпу яшчэ і крычаў... Застрэлілі. На вачах у Томата Іванавіча. Інфаркт. Не выратавалі. Пачакайце... Трагедыя яшчэ ў тым, што Томат Іванавіч ні слова пра свае дасягненні не надрукаваў. Вось яна, сціпласць! Іншы на капейку зробіць, а трубіць на ўвесь свет. Ён жа... А, што казаць! «Рана, не пара яшчэ, паспеецца...» Паспелася. Засталіся ўдалыя аперацыі, запісы чарнавыя, ды што з таго? Аперацыі ў сусветнай практыцы не новыя, сам падыход больш чым сумніцельны, трэба яшчэ паглядзець, як што атрымаецца... Запісы і зусім... Аддаленымі вынікамі аперацый, зразумела, ніхто не пацікавіўся; той доктар, што мяне лячыў, таксама ў хуткім часе памёр, начальства ў бальніцы змянілася, так усё і канула. Дзіва што, глуш, перыферыя, хірург без ступені, занятак яго знахарствам аддае... З такой настырнасці нам бы сцены будаваць, трывалейшых не было б! Вось у што сціпласць ператварылася.

Боль, які адчуваўся ў словах Пятра Мікалаевіча, перадаваўся нам. Гаварыць пасля яго было цяжка, нядобра, але я ўсё ж пачаў:

— Выбачайце за мой скепсіс, Пётр Мікалаевіч, вы прымусілі мяне паверыць... Толькі ў адным, здаецца, вы не маеце рацыі. Дарэмна вы Томата Іванавіча вінаваціце. Не ў сціпласці справа, працу ён пашкодзіць баяўся.

— Чым жа гэта? Пабудаваў я дом — я яго і здаць павінен! Зрабіў чалавек адкрыццё — не будзь сціплы — абнародуй, абвясці свет. У тым вось і справа!

— Што вы! Самі ж казалі, што за вылечанымі трэба прасачыць...

— Не бачу розніцы. Дом таксама нельга пакідаць без дагляду, і з ім можа што-небудзь здарыцца. Гэта абавязкаў «здаць — прыняць» не адмяняе, гэта ўжо другая фаза, а тут і першай не было. Не было!

— Але дом жа адпаведна праекту будуецца! А адкрыццё — заўсёды навінка, часта яно штосьці і адмаўляе...

— Ага! Вось і я пра тое самае. Быццам найлепшы спосаб з ім змагацца — гэта маўчаць. Няхай сабе з-за сціпласці.

— Ды не мог жа Томат Іванавіч раней часу гаварыць, не мог! І гэта лепш за ўсе вашыя клятвы пераконвае, што ён быў сапраўдны вучоны. Бо тут што? Вялікі недавер ён тады выклікаў бы, метад жа вельмі... нестандартны. Маглі б пад гарачую руку аперацыі і прыкрыць, вось што ён нарабіў бы дачасным сваім паведамленнем. А людзей ратаваць трэба... Каб гаварыць, Томату Іванавічу неабходна была вялікая статыстыка. І не проста паспяховых аперацый. Патрэбна было іх вынікі прасачыць на працягу пэўнага часу. Вось тады і супраць метаду было б цяжка пярэчыць. Так, шкада... Ці захаваліся хоць запісы Томата Іванавіча?

— На жаль, нічога не ведаю. Неўзабаве накіравалі мяне далёка на будоўлю. А што... Вы каго-небудзь ведаеце, хто зможа, хто паверыць?..

— Не ведаю... Але калі паспрабаваць, калі даць запісы майму ленінградскаму выкладчыку, прафесару Кержанцаву, то можа быць...

— Толькі не ленінградскаму, не маскоўскаму ці там харкаўскаму! — раптам падаў голас чацвёрты папутнік, які дагэтуль маўчаў і якога за самапаглыблены выгляд мы празвалі між сабою «філосафам». — Дзіва будзе, калі вучоны з гараджан паверыць у метад Томата Іванавіча, таму што вы, баюся, выпусцілі з-пад увагі адну вельмі важную акалічнасць.

«Філосаф» высунуўся наперад, і якраз за акном прамілынулі агні і высвецілі яго худы з запалымі вачыма твар.

— Акалічнасць вось якая, — вымавіў ён, нібыта друкуючы кожнае слова. — Існуе пашыраная думка, што творцы ў навуцы ўзаемазамяняльныя. У тым сэнсе ўзаемазамяняльныя, што калі і не было б, скажам, Энштэйна, то тэорыю адноснасці ўсё роўна б стварылі, можа, крыху раней ці пазней, таму што навуковая ісціна аб'ектыўная. Памылка. Не буду прыводзіць прыклад з тэлескопам, які мог быць вынайдзены яшчэ за тры стагоддзі да назіранняў Галілея, не буду тлумачыць і таго, што славутыя доследы самога Галілея з падзеннем цел цалкам маглі ажыццявіць старажытныя грэкі. Усё гэта дэталі. Галоўнае добра выказаў адзін навуковец: «Магчымасць назіраць залежыць ад таго, якой тэорыяй вы карыстаецеся». Пункт погляду даследчыка залежыць, па-першае, ад часу, у якім жыве (грэкі праз шэраг сацыяльна-эканамічных прычын цураліся доследаў, таму заканамерна, што давялося чакаць Галілея). Па-другое, гэты пункт погляду залежыць ад асобы самога даследчыка. Усё? Толькі што расказаная гісторыя пацвярджае, што не, не ўсё. Ваш Томат Іванавіч зрабіў адкрыццё не толькі дзякуючы свайму таленту, але яшчэ і таму, што ён быў якутам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x