Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лепей рабі так, сябрук, — звярнуўся ён да Дзяніса. — Бярэш ізастужку, лепіш канец, а потым проста цягнеш яе ўздоўж па стыку. Справа скончаная.

Дзяніс узяў ізастужку і вырашыў спалучыць на практыцы абодва спосабы. Эклектыка заўжды яго прываблівала. У выніку ў Дзяніса пачало атрымлівацца, стыкі атрымліваліся збольшага роўнымі цераз адну лядоўню. Неабходна было толькі сканцэнтравацца.

У адрозненні ад абрэзачнай пены заляпляць стыкі аказалася ў шмат разоў прасцей, прынамсі, яшчэ на колькі гадзін. Лядоўні ішлі не ўпрытык, а на метровай адлегласці адна ад адной, таму Дзянісу хапала часу, каб выканаць аперацыю і трохі перадыхнуць.

Асаблівасцю гэтай веткі было тое, што працоўныя стаялі, ці сядзелі абапал канвеера. Дзяніс паспеў пазнаёміцца, дакладней перакінуцца дробяззю слоў амаль з усімі бліжэйшымі да яго працаўнікамі, у сваю чаргу, кожны з іх даваў яму слушную параду, дзе і дапамагаў.

Але не гледзячы на добразычлівасць працоўных, яму ўсё ж карцела паздзекавацца. А як яшчэ кампенсаваць ранішнюю раздражнёнасць і нежаданне працаваць? На ветцы ён тут жа вылучыў для сябе асобы, якіх можна было падвергнуць разумовай тэрапіі. У яго галаве зайграла старая пласцінка аб раздачы чарговых мянушак. Першым такой пашаны спадабніўся ўжо ўзгаданы хлопец з радзімкай на шчацэ. Дзяніс хацеў, каб мянушка не вылучалася асаблівай банальнасцю і адпавядала яго ўсмешлівай фізіяноміі. На розум прыйшло толькі адно — Ласун. Ух, Ласун! Бадай, у трэцім цэху ён быў самым пазітыўным працоўным, які часта па-штукарску выскаляў жоўтыя зубы і суправаджаў свае, безумоўна, красамоўныя рэплікі адборным мацюком.

Наступным, на кім Дзяніс спыніў сваю ўвагу, быў напарнік Ласуна, што стаяў насупраць яго і ўкладваў унутр змацаваных сценак лядоўняў кардонныя лісты. Прыблізна, аднагодак Ласуна — падцягнуты бландын з яскрава-блакітнымі вачыма — у адрозненні ад эксцэнтрычнага напарніка паводзіў сябе больш стрымана, толькі кожных паўгадзіны бегаў паліць на склад непадалёк ад першай веткі. І яшчэ яго прычоска, менавіта з-за яе ён і атрымаў сваю мянушку, быўшы падстрыжаным пад гаршчок, як класічны нямецкі Ганс. Яго авальны твар і плоскі доліхакефальны [5] Доліхакефальны чэрап — суадносіны даўжыні і шырыні чэрапа чалавека, пры якім шырыня складае менш 0,75 даўжыні. чэрап падкрэслівалі ў ім відавочнае арыйскае паходжанне. Дзяніс уявіў Ганса ў нацысцкай форме і ўсё стала на сваё месца. Гестапа!

Трэцім тыпам аказаўся хлопец, які працаваў у пары з Дзянісам. Ён выразаў адтуліны ў кардонных лістах, устаўляў у іх пластмасавыя закаркоўкі і, усоўваў у куты лядоўняў паралон. З выгляду хлопец здаваўся несамавітым малым гадоў дваццаці пяці і, не гледзячы на ўжо чвэрць векавы ўзрост, твар яго быў спрэс абсыпаны прышчамі. Дапатопныя акуляры і яшчэ гэтая бародка: рэдкая, як у дзячка з вясковай цэркаўкі. Яго звалі Грыша. З такім імем і мянушкі не трэба мець. Да ўсяго пералічанага над ім часта кпілі, бессаромна абражалі, ці па-простаму чмырылі. Дзяніса асабліва ўразіў адзін момант. Брыгадзір Холадаў, здаровая двух метровая шафа, кожны тыдзень раздаваў усім рабочым пальчаткі, а таксама “гаспадарчае мыла”. Усіх ён абслугоўваў з належнай клапатлівасцю, нават Дзяніса, якога бачыў упершыню. Раздаўшы ўсім, акрамя Грышы, пальчаткі з мылам, Холадаў адышоў ад канвеера на патрэбную дыстанцыю і, скруціўшы апошнюю пару пальчатак з апошнім кавалкам мыла ў нейкае падабенства шара, выгукнуў:

— Лаві! — і з прафесіяналізмам спрытнага бейсбаліста, шпурнуў скручанае ў Грышу.

Той, вядома, не паспеў злавіць неспадзяваную падачу з-за адсутнасці хуткай рэакцыі і пальчаткі з мылам паляцелі на падлогу. Холадаў зарагатаў і з’едліва вымавіў:

— Што ж ты, Грыша, такі няўважлівы, а яшчэ на канвееры працуеш.

Ласун з Гестапа душыліся ад смеху і толькі аднаму Дзянісу стала ніякавата. Ён ніколі не любіў назіраць, калі падобным чынам выяўлялі нікчэмную сутнасць чалавека, які не можа за сябе пастаяць. Гэта вельмі выразна кампраметавала асобу.

Між тым Грыша, акінуўшы брыгадзіра варожым поглядам, прабурчаў няўцямнае “пайшоў ты” і прыняўся збіраць з падлогі раскіданыя рэчы.

— Пабурчы мне яшчэ там, у наступны раз у галаву кіну, — найграна раззлаваўся Холадаў і пайшоў па сваіх справах.

І апошні, каго Дзяніс адзначыў сваёй увагай, быў мужык, які працаваў амаль на самым куце першай веткі і прыкручваў у прасвідраваныя адтуліны ножкі лядоўняў. Ён, адносна, нічым не вылучаўся, хіба што толькі быў дужа падобны да Зянона Пазняка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x