Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Як толькі перажыць грэбаную змену?”

На кухні ўжо завіхалася яго мама Вера Сцяпанаўна і сімвалічны пах, які зыходзіў адтуль, пракраўшыся яму ў пакой, сведчыў аб прыгатаваным сняданку.

Дзянісу спатрэбілася пяць хвілін, каб працерці вочы і спакваля падняцца з канапы. Выканаўшы гігіенічныя працэдуры, Дзяніс зайшоў на кухню, дзе на стале яго чакала талерка з апетытным амлетам.

— Добрай раніцы, — прагугнявіў ён маці.

— Добрай раніцы і прыемнага апетыту, — сказала Вера Сцяпанаўна.

— Ага, дзякуй…

— Ну, як работа? — спытала яна, сеўшы насупраць сына.

— Ніштавата, — неахвотна перажоўваючы ежу, адказаў Дзяніс. — Вытрымаю.

— І я так думаю. Табе ж яшчэ палова месяца засталася?

— Так, зусім нічога.

Хаця сам ён выдатна разумеў, што два наступных тыдні далёка не абмяжоўваліся фрывольным выразам “зусім нічога”, а два наступных тыдні — гэта восемдзесят трыклятых гадзін, гэта мурло Чыпушылы і іншых пралетарскіх суб’ектаў, у дадатак смуроднае паветра і, бадай, самае агіднае: адчуванне фізічнага прыгнёту, прычым добраахвотнага.

Пачысціўшы пасля сняданку зубы і, прывёўшы сябе ў парадак, Дзяніс выйшаў на вуліцу. З раніцы было халаднавата і паддувала ў плечы, ад чаго скура рабілася гусінай і хацелася перасмыкнуцца ўсім целам. Ён уключыў на флэшцы Prodigy і пайшоў на прыпынак.

У аўтобусе на Дзяніса найшла дрымота. Ад яго дома да «Тытана» язды, прыблізна, з паўгадзіны і таму яму не заставалася нічога іншага, акрамя як прытуліцца да бліжэйшага поручня, і бесклапотна заплюшчыць вочы. Паглыбіўшыся ў дрымоту, яго свядомасць адразу ж запаволілася разам з фразамі Кейта Флінта. Гэта было падобна на прыступ ліхаманкі. Потым у галаве замітусілася адна назойлівая думка: цяпер Дзяніс не мог сабе ўявіць, як зможа вытрымаць восем гадзін. Стоп! Канвеер — вось глеба для разважання. Хіба ёсць яшчэ нешта? Ты павінен адпрацаваць сваё. Пена, якую ты абразаеш, прагне гэтага. Ты ачысціш лядоўню ад бруду і зробіш яму вялікую карысць. Канвеер! Канвеер! Канвеер! Я твой гаспадар! А цяпер уважліва паглядзі на корпус халадзільніка — ён белы, як самы дасканалы, самы ідэальны колер. Пазбаўся ад сваіх стэрэатыпаў і ілюзій! Чуеш? Я ведаю: ты не гультай, ты здольны працаваць і ты будзеш працаваць, таму што я цябе прымушу. Ты — мая частка, ты — мой сродак, мой раб. А я — твой уладар. Бо няма нічога складанага ў выкананні вызначанай аперацыі, у падпарадкаванні мне, прынамсі, гэта ўсё, што ад цябе патрабуецца. Магчыма, ты ўжо адчуў міжвольную лёгкасць і млявасць уласнага цела? Так? Адчуў? Значыць першая стадыя ў тваім адваротным перакананні пройдзена. Далей я навучу цябе кантраляваць свой розум, я навучу цябе разумець мае пасланні і іх прыхаваны сэнс. Запомні: няма ляноты, няма стомленасці, ёсць толькі імкненне наперад, хуткасць працы, жаданне зрабіць нашмат больш і што самае галоўнае — якасней. Дакажы мне, што ты адзін з выбраных, адзін з вартых. Канвеер! Канвеер! Канвеер! Ты разумееш? Твой крок, твой рашучы крок у мой бок, запэўніць цябе ў гэтым. Таму праца — толькі праца, твая змена — толькі твая змена. Зразумей, мы з табой адно цэлае. Я — твой розум, ты — мае дзеянні. Мы адзін механізм, памятай! Канвеер! Канвеер! Канвеер!

Гэта быў не сон і Дзяніс разумеў дзіўную фантасмагорыю. Потым перад ім з’явіўся канвеер, шырокі, у колькі дзесяткаў метраў і бясконца доўгі. Замест канвеернай стужкі ляжаў чырвоны язык, пакрыты гідкімі пухірамі і сліззю. На ім стаялі скрываўленыя лядоўні. Усе яны рухаліся ў бясконцую далеч жахлівага канвеера. Раптам язык заварушыўся, як вуж на патэльні, і лядоўні адна за адной пачалі падаць на кафляную падлогу. Разбіваючыся аб яе, быццам крыштальныя келіхі, разбітыя лядоўні пакідалі калюжы барвовай вадкасці, якая імгненна закіпала і бясследна растваралася ў прасторы. Калі растварылася апошняя лядоўня, язык напружыўся, хутка скруціўся і знік. Аднекуль здалёк пачулася моцная адрыжка, нібы адрыгнуўся Паліфем [4] Паліфем — цыклоп з гамераўскай “Адысеі”. і ў гэты момант Дзяніс расплюшчыў вочы. Аўтобус пад’язджаў да “Тытана”. Дзяніс убачыў пафасныя літары на даху інжынернага корпуса, прахадную і па яго целу прабегла дрыготка.

Высыпаўшы з народам на прыпынку, ён марудна ўзняўся па прыступках да галоўнага ўваходу. У галаве стаяў тлум ад убачанага трызнення, але яно ніякім чынам яго не здзівіла. Дзяніс палічыў такія праявы свайго розуму звычайным плёнам падсвядомай фантазій.

На прахадной у кабіне сядзела ўсё тая ж прывабная вахцёрка, але на гэты раз у Дзяніса не было асаблівага настрою заляцацца з ёй. Ён панура прасунуў у вакенца свой тэрміновы пропуск і яго прапусцілі далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x