Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе парадкам прытаміліся.

Кірыл з Іллёй пайшлі паліць. Міха ўсеўся на падлогу, апатычна тузаючы тоўстыя струны. Дзяніс сеў за барабаны і паспрабаваў адбіць немудрагелісты біт.

Пяць хвілін бяздзейнасці нічога істотнага не прынеслі. Пасля перапынку хлопцы паспрабавалі адыграць яшчэ адну песню, але яна ў іх зусім не атрымлівалася. Усе збіваліся з рытму і паўсюль адчувалася дрэннае гучанне. Ілля вінаваціў у гэтым апаратуру, Дзяніс спасылаўся на голас, Кірыл проста маўчаў. Міха быў рацыяналістам.

— Вы ні халеры не ўмееце граць. Што, так цяжка даюцца тры нікчэмных акорда?

Роўна ў чатырнаццаць нуль-нуль хлопец з дрэдамі адчыніў дзверы і нагадаў, што іх час падышоў да канца і ім трэба адсюль вымятацца. Дзяніс прыкмеціў на яго бледным твары з’едлівую ўхмылку — ранейшая абыякавасць выляцела ў трубу, і толькі вар’яцкі бляск у вачах нагадваў аб ірацыянальным стане адміністратара. Дзяніс, першым чынам, падумаў, што яму спадабалася іх музыка, але вось Міхе, як ён прызнаўся пазней, стала сорамна ад адчування, што нават гэты абколаты растаман палічыў іх няздарамі.

Яны сабралі свой інструмент і выйшлі ў калідорчык. Там ужо стаяла банда малалетніх смаркачоў з прышчаватымі тварыкамі, якія мусілі хутчэй патрапіць ў пакой і зайграць улюбёны эма-кор.

На самым выхадзе Міху затрымаў адміністратар і працягнуў яму флаерок з рэкламай “кропкі”, яе коштам і іншай лухтой.

— Прыходзьце яшчэ, — з ухмылкай сказаў ён.

Хлопцы падняліся на вуліцу. З нязвычкі ў вушах Дзяніса стаяў лёгкі гуд, а горла, здавалася, апякло варам. Яны выйшлі на Інтэрнацыянальную. Кожны думаў аб сваім. Летні ветрык авяваў іх расчырванелыя твары, пасяляючы ў разгарачаных сэрцах неабходную прахалоду.

На скрыжаванні Інтэрнацыянальнай і Праспекта Пераможцаў вынаходлівы Ілля падкінуў, магчыма, лепшую ідэю дня.

— Ну што, па піву?!

Дзяніс з Кірылам яго падтрымалі, Міха толькі безуважна кіўнуў галавой.

Піва вырашылі купіць ва ўніверсаме “Цэнтральны”. Там, як заўжды, была чарга і Ілля сустрэў сваіх знаёмых.

Узялі па бляшанцы кожнаму і накіраваліся ў сквер непадалёк. У скверы было ўтульна. Лёгкая засень ад разгалістых каштанаў і гук машын, якія праязджалі па праспекту, расслаблялі і наводзілі пачуццё бязмежнай лагоды. Сеўшыся на свабоднай лаўцы, хлопцы адкаркавалі свае бляшанкі, для прыліку чокнуліся і, зрабіўшы прагныя глыткі, прыняліся абмяркоўваць рэпетыцыю.

— У прынцыпе, не блага, — сказаў заўжды пазітыўны Ілля. — Вядома, нам яшчэ трэба практыкавацца, але для пачатку, я лічу, нават выдатна.

Кірыл з ім пагадзіўся.

— А я абавязкова прыдумаю новы тэкст, на гэтым пякельным заводзе такія сацыяльныя рэчы ў галаву лезуць, што мне проста неабходна сабраць іх у аднародную думку і тады абавязкова атрымаецца пацешная песня, магчыма хіт, — сказаў Дзяніс.

Міха ўважліва выслухаў меркаванні сяброў.

— На самай справе, наш гурт — гаўно, прычым гаўно выключнае, і сённяшняя рэпа гэта выразна пацвердзіла, — скрозь зубы працадзіў ён.

Яны пілі піва, гучна спрачаліся, пакуль не перасварыліся і вырашылі разыйсціся. Дзянісу самы час было выпраўляцца на працу — канвеер чакаў, таму яны ўзнялі свае азадкi з лавы і злёгку ап’янелыя, папляліся ў бок станцыі мятро “Купалаўска”.

На ўваходзе спыніліся папаліць.

— Калі наступная рэпа? — звярнуўся да ўсіх Дзяніс.

— Не ведаю, магчыма, толькі восенню, у мяне цяпер няма грошай, ды і часу асабліва не выпадае, — сказаў Міха.

На гэтым і разыйшліся. Міха з Кірылам пайшлі на аўтобусны прыпынак, а Дзяніс з Іллёй спусціліся ў мятро. У вагоне Ілля ненаўмысна прыціснуў да дзвярэй грыфам гітары згорбленую бабулю і яна, падняўшы вэрхал, пачала пхаць яго ў спіну. Дзяніс ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць ад пакрыўджанай міны старой: яе быццам распранулі ва ўсіх навідавоку.

— Як там Іра пажывае? — пацікавіўся Ілля, ігнаруючы заўвагі барадатага мужыка, абуранага яго паводзінамі ў дачыненні да пажылога чалавека.

— Цудоўна, — не шматзначна адказаў Дзяніс.

У гэтым плане ён быў негаваркі. Яму адразу ж захацелася перавесці размову ў іншае рэчышча.

— А ўсё ж Міха меў рацыю, мы насамрэч — гаўно, — сказаў Дзяніс.

Ілля ўсміхнуўся.

— Наша музыка гаўно, а мы — крутыя.

І з гэтымі неістотнымі, з аднаго боку, згрызотамі, Дзяніс выйшаў на станцыі “Няміга”, каб сесці на 69 аўтобус. Да змены заставалася каля паўгадзіны.

4

Уся праблема першай змены заключалася ў працэсе абуджэння. А прачынацца ў першую змену было складана. Верагодна, тое ж самае адчувала і спячая прыгажуня пасля працяглага і салодкага сну, які сваім слінявым пацалункам парушыў якісьці саладжавы прынц. Аднак замест пацалунку вушы Дзяніса прарэзаў агідны званок будзільніка. Гадзіннік паказваў пяць дваццаць раніцы. Першае, што прыйшло ў галаву Дзяніса, было ўсведамленне непазбежнасці руціннай працы, якая чакала наперадзе. КАНВЕЕР!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x