Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да гардэробу ён падышоў без уласцівага яму адчування пагарды. Да ўсяго і навакольнае паветра аказалася не такім смуродным, як здавалася раней.

“Можа, напярэдадні памяшканне добра праветрылі, ці я ўжо паспеў звыкнуцца з гэтымі таксічнымі пахамі?” — падумаў Дзяніс.

Адчыніўшы шафік, ён з прыхаваным сумам скінуў з сябе паўсядзённую вопратку. Потная роба налезла на яго, як чыясьці іншая скура. Даўно б не замінала яе памыць. Майка смярдзела, а ад кедаў патыхала ўчорашнімі шкарпэткамі. Аднак Дзяніс паспрабаваў не звяртаць на гэта ўвагі. Вялікіх намаганняў яму не спатрэбілася. Зачыніўшы шафік, ён не спяшаючыся спусціўся ўніз. Выйшаў на вуліцу, зайшоў у першы цэх, мінуў маставыя краны, прайшоў ліцейку і трапіў у трэці цэх. Як і раней, як і кожны такі раз.

Каля дыспетчарскай яго сустрэў майстар Прошын. Бледны твар майстра выяўляў рысы пэўнай незадаволенасці і кожнае сваё наступнае слова ён вымавіў досыць выразна:

— На “лінію Краўса” з адпачынку выйшаў працоўны. Пастой тут, я зараз знайду табе новую працу.

Дзяніс збянтэжыўся і спярша не ведаў, як яму рэагаваць на такую навіну, хацеў было памкнуцца спытаць, але Прошын ужо знік за дзвярыма дыспетчарскай.

З аднаго боку навіна ўзрадавала Дзяніса: не прыйдзецца больш збіваць згіны пальцаў аб лядоўны агрэгат, не прыйдзецца бачыць Чыпушылу. З другога боку Дзяніс добра разумеў, што налаўчыўшыся абразаць пену, яму зноў прыйдзецца асвойваць новую аперацыю. І абавязкова на новым месцы знойдзецца яшчэ адзін Чыпушыла, які будзе павучаць яго, як правільна працаваць, часам, кпіць над яго нязграбнымі рухамі і ўвесь час ён будзе адчуваць на шыі незадаволены позірк. Апошняе больш за ўсё выводзіла Дзяніса з раўнавагі. Магчыма, з-за таго, што ён, у некаторай ступені, быў параноікам.

Чакаць Прошына прыйшлося ня доўга. Дзверы дыспетчарскай адчыніліся і адтуль выйшаў невысокі мужчына сярэдніх гадоў у цывільным, а за ім расчырванелы майстар. Мужчына быў даволі кідкага неславянскага паходжання: асмуглы і з вірлавокімі вачыма.

“Армянін ці азербайджанец? Ды яшчэ начальнік!”, — падумаў Дзяніс.

— Гэта ты яго збіраешся на маразільнікі паставіць? — спытаў у Прошына на чыста рускай мове вірлавокі.

Майстар кіўнуў галавой.

— На заводзе першы раз працуеш? — пацікавіўся ён у Дзяніса.

— Так.

Мужчына недаверліва паглядзеў на Прошына.

— Глядзі мне, Максім, пад сваю адказнасць яго бярэш, я потым асабіста прыйду паглядзець, як твой архаравец працуе.

Прошын пачырванеў яшчэ больш і, нічога не адказаўшы, пайшоў у бок першай веткі канвеера. За ім накіраваўся і Дзяніс.

Толькі цяпер ён зразумеў, што канвеер “лініі Краўса” быў нікчэмным падабенствам сапраўднага канвеера, які спецыялізаваўся на зборцы лядоўняў. Трэці цэх умяшчаў пяць доўгіх канвеерных ветак, кожная з якіх выконвала сваю функцыю. Прошын павеў Дзяніса ўздоўж першай і другой. На пешай ветцы збіралі каркасы лядоўняў, другая канцэнтравалася на далучэнні асобных дэталяў да вырабленай канструкцыі. Яны падышлі да самага пачатку першай веткі і майстар адразу замацаваў за Дзянісам вакантнае месца. Яму выдзялілі ліпкую ізастужку, пару баваўняных пальчатак і “гаспадарчае мыла”. Яго новай задачай заключалася заляпляць стыкі ў злучаных сценках лядоўняў. Майстар прыставіў да Дзяніса хлопца, ад якога брыдка смярдзела потам, каб той растлумачыў яму, як менавіта трэба заляпляць стыкі. Хлопец паказаў Дзянісу асноўныя дзеянні (па яго сцэнару аперацыя была лёгкай: раз-два — наступная лядоўня, тры-чатыры і так далей) і перадаў ізастужку Дзянісу. З гэтага ўсё і пачалося. Стыкі выходзілі на столькі ўбогімі і крывымі, што хлопцу прыходзілася перарабляць усё зноўку. Пры тым амаль кожны раз ліпкі бок ізастужкі загінаўся, яна часта вылятала з рук, з-за чаго прыходзілася спыняць канвеер. Некаторыя працоўныя ўжо скоса пачалі паглядаць на Дзяніса.

— Тут няма нічога складанага, — без інтанацыі казаў хлопец. — Глядзі, бэрэш адзін канец ізастужкі, адцягваеш яе на памер стыку, праводзіш па ёй рукой — гатова.

У яго выкананні гэта выглядала бездакорна.

— Слухай, Грыша, навошта тут не вылузвацца?! — сказаў хлопец, што стаяў непадалёк ад Дзяніса і займаўся непасрэднай стыкоўкай сценак лядоўняў. Хлопец быў гадоў трыццаці, ужо з піўным брухам і нахабнай храпай. Яго правую шчаку аздабляла радзімка сантыметровай акружнасці. Дзяніс схіліўся да асацыяцыі, што ён быў, хутчэй за ўсё, з ліку тых персанажаў, хто любіць пасля працы выпіць піва, добра нажэрціся ў выходныя і трахнуць танную шлюху, альбо дзяўчыну, недалёкую норавам ад блудніцы. Гэта можна было прачытаць па яго ўсмешлівым твары. Хлопец падышоў бліжэй і пераняў ізастужку ў Грышы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x