Каб параіцца між сабой, рашыць, як дзейнічаць, Іван Іванавіч папрасіў Роба i Поля выйсці з каюты ракеты. Калі яны апранулі касмічныя касцюмы і выйшлі, Дзянісаў сеў. насупраць Віктара, задумліва сказаў:
— Воўк ліняе, ды нораву не мяняе.
— Вы пра каго гэта? — не зразумеў адразу Віктар.
— Хіба не здагадваешся — пра Поля Арноля! Не падабаецца мне яго ўгодлівая ўсмешка, напускная стараннасць.
— Хіцер Зміцер, — згадзіўся Віктар. — Я-ж вам гаварыў: ён мяне ўжо купляў.
— А якой ты думкі аб Робе?
— Здаецца, наш чалавек. Трэба шчыра папутарыць з ім. Калі ён будзе на нашым баку, тады Поль не страшны.
— Правільна, так і зробім, — згадзіўся праз хвіліну Іван Іванавіч. — Пакліч Роба.
Ён вярнуўся ў каюту, распрануўся і, па запрашэнню Дзянісава, сеў на ўскрай канапкі. Нейкі момант стаяла няёмкая цішыня.
Рукі Роба, валасатыя, моцныя, ляжалі спакойна на каленях. Нельга было не пранікнуцца павагай да гэтага магутнага чалавека.
— Дарагія сябры, — нарэшце сказаў Роб вуркатлівым густым басам. — Я адчуваю сябе перад вамі вінаватым.
— У чым? — спытаў шчыра Іван Іванавіч.
— Я не ведаю, як аддзякаваць за выратаванне… Адбыўся нейкі цуд… Я ніколі не думаў, што застануся жывым.
— Таварыш Пітэрс, не хвалюйцеся. Мы рады, што выратавалі людзей. Тое, што вы жывы, з’яўляецца лепшай для нас падзякай, Вось i мы, як бачыце, трапілі ў цяжкае становішча, — прадаўжаў як-бы між іншым Дзянісаў. — I нам трэба дапамога…
— О, таварыш Дзянісаў, — горача ўсклікнуў Роб. — Разлічвайце на мяне, як на самога сябе. Я да вашых паслуг.
Іван Іванавіч Дзянісаў задаволена кіўнуў галавой. Нельга было не паверыць у шчырасць Роба. Начальнік экспедыцыі ўзяў ягоныя ріукі ў свае, сціснуў іх моцна, па-сяброўску, і спытаў:
— А што вы можаце сказаць пра свайго капітана?
Роб апусціў галаву. На твары варухнуліся і застыглі скулы. На ілбе ўсхвалявана пульдавала тонкая сіняватая жылка.
— Гэта д’ябал! — выгукнуў ён раптам з несхаванай злосцю. — Не глядзіце, што ў яго хвост лісіны, затое зубы тыгрыныя! Ох, і паваяваў-жа я з ім тут, пакуль вы на нас натрапілі,— сказаў ён i з палёгкай уздыхнуў.
— А што такое было? — зацікавіўся Дзянісаў.
— Вы не чыталі мае запісы? — здзівіўся Роб. — Хіба іх не заўважылі ў ракеце?
— Як не заўважылі? Вось яны, — паказаў Віктар старанна перавязаныя шпагатам блакноты.
— Прачытайце, тады вы ўсё зразумееце.
Мінула добрых поўгадзіны. Нарэшце Іван Іванавіч Дзянісаў устаў, адклаў іу бок запісы і радасна сказаў:
— Вы — малайчына! Вы — наш сябар! А ў нас кажуць: для сяброў пірагі, для ворагаў — кулакі. А цяпер, дарагія мае, давайце параімся, як адшукаць Алега.
Раіліся нядоўга, бо хутка прыйшлі да агульнай думкі.
3 Масквы, з Акадэміі навук i Цэнтральнага касмадрома праз кожныя поўгадзіны пыталіся аб лёсе Алега. Адказы былі несуцяшальныя.
* * *
На пошукі Алега накіраваліся ўсе: Дзянісаў і Віктар. Роб i Поль. Было вырашана як след абследаваць увесь поўночны ўчастак мора
Яснасці, а таксама граду Каўказскіх гор. Гэтыя ўчасткі Месяца былі найбольш цікавымі для кіноаператара. Дзянісаў накіраваўся да Каўказа, Роб — да кратзра Мазон, а Віктар з Полем — на раўніну, што ляжала ля кратэраў Эўдокс і Арыстотэль.
Лёгка ляцець у беспаветранай прасторы Месяца. Уся навакольная мясцовасць аж зіхаціць ад сонечнага святла. Яе яркасць яшчэ больш падкрэсліваецца чорным, як сажа, небам.
Позірк Івана Іванавіча прагна шукае сярод панурай пустыні слядоў чалавека.
I вось Дзянісаў убачыў наперадзе рад завостраных ззяючых вяршынь. Сэрца трывожна забілася. Іван Іванавіч прадчуваў, што Алег мог трапіць у бяду толькі дзе-небудзь у горах. Ён замарудзіў палёт і стаў больш пільна разглядаць навакольную мясцовасць.
Вось доўгая шэра-бурая раўніна, роўная і чыстая, быццам заасфальтаваная. Дзянісаў апусціўся ўніз і цяжкімі чаравікамі прайшоўся па глебе. Дзіўна, не застаецца ніводнага следу. Тады ён зноў узняўся ўвышыню і накіраваўся да зубчастай лініі небасхілу. Хутка перад ім паўстала складанае спляценне горных кражаў. Перспектыва гор, што адкрыліся позірку, моцна ўразіла Дзянісава. Тут было царства дзівосных ззяючых пікаў і скал, абваленых і разбітых на дробныя кавалкі глыбаў.
Тут нішто не нагадвала аб прысутнасці чалавека, аб яго працы i дзейнасці. Усё было мёртвым, панурым.
— Алег!.Алег! Адгукніся, мы шукаем цябе! — іу роспачы загукаў Іван Іванавіч.
Ёндоўга стаяў нерухома, чуйна прыслухоўваўся. Яго позірк снаваў па далягляду. Пустэча, нерухомасць.
Читать дальше