Ён бачыў: дзяўчына, пачуўшы яго словы, устрапянулася, ажыла, і ў яе ласкавым позірку можна было прачытаць глыбокую сардэчную падзяку.
Яны стаялі нерухома, доўга глядзелі адзін на аднаго. Засмучоны твар Наташы быў, здаецца, яшчэ прыгажэйшы. Яна прышла сюды ў каюту, праз змрочную ледзяную прастору сусвету, прасіла і патрабавала знайсці, вярнуць на Зямлю Алега.
Віктар быў загіпнатызаваны яе позіркам. I калі яна сказала: «Чаго-ж ты стаіш? Ідзі! Ідзі!» — ён хуценька павярнуўся і стаў апранацца. Калі адчыніў дзверы камеры-шлюза, не ўтрываў і яшчэ раз паглядзеў на экран.
Наташа сачыла за ім. Хоць твар i пастава яе не змяніліся, але ён заўважыў, што яна ўжо не можа добра валодаць сабой: сціснутыя засмяглыя губы дрыжалі, у вачах блішчалі слёзы.
Віктар быў у адчаі. «Яна кахае Алега! Яна нават не хавае гэтага перада мной, — падумаў ён. — Я між іх — трэці лішні…»
Стала шкада самога сябе. Ён аказаўся не вартым шчырай увагі Наташы. Сам вінават! Каханне не церпіць знявагі, насмешкі, падману. Вось цяпер расплачвайся! Страціў дзяўчыну… Яе выбраннік — Алег.
I раптам міма яго волі ў галаве заварушылася думка: «Алега-ж няма i, мабыць, не будзе. Не бядуй, не хвалюйся. Усё міне, і ўсё ўпарадкуецца…»
Віктар па-сяброўску кіўнуў Наташы галавой і зачыніў за сабой дзверы. Ён, Віктар, яшчэ пакажа сябе. Яшчэ невядома, хто сярод іх трэці лішні!.
Ён разумеў, што даказаць шчырасць свайго пачуцця ён можа цяпер толькі ў прысутнасці Алега. Ён прывядзе Алега з каменных сутарэнняў гэтай мёртвай планеты, паставіць яго перад тэлеэкранам i скажа:
— Глядзі, Наташа, я пакляўся i я яго знайШоў!
Тады жна павінна ўсё зразумець, вярнуць назад яму давер, павагу, ласку, пачуцце. Каханне, як i шчасце, не прыходзіць само — яго заваёўваюць!
Саскочыўшы з лесвіцы на светлакарычневую базальтавую пляцоўку, Віктар спыніўся. Дзівосны ландшафт, быццам абпалены небывалым пажарам, адкрыўся перад ім. I ён адразу адчуў сябе адзінокім, нават бездапаможным. Вялікія пачуцці і думкі, якія толькі што хвалявалі яго, здавалася, вырваліся з душы і зніклі ў гэтай бязмежнай сухой пустэльнІ.
Куды-ж ісці шукаць Алега?
I раптам да яго падышоў Поль і стрымана сказаў:
— Містэр Машук, глядзіце, нехта вяртаецца…
3-за каланады дзікіх змрочных скал, якія адкідвалі доўгі цень і загароджвалі заходні бок мора Яснасці, паявілася постаць чалавека. Ёнспяшаўся, ляцеў, нібы яго гнала вялікая бура.
Не прайшло і хвіліны, як падарожнік спыніўся ля ракеты. Грузна, няўклюдна ён зрабіў некалькі крокаў у бок Поля, і Віктар зразумеў: гэта Дзянісаў. Вось ён, нарэшце, спыніўся, утаропіўшы ў чужаземца цяжк і , суровы погляд.
— Што вы зрабілі з Алегам! — не сказаў, а прададзіў праз зубы Іван Іванавіч. Твар яго зрабіўся чорным ад гневу і нянавісці.
Поль Арноль уздрыгнуў, потым зласліва ўсміхнуўся:
— Нічога не рабіў, — сказаў ён спакойна і, крыху памаўчаўшы, дадаў: — Ці нельга больш ветліва, сэр?
— Вы хочаце сказаць: свіныя вочы не баяцца гразі? Вы былі на Каўказе?
— Так, быў, — згадзіўся Поль.
— I падцкавалі там Алега?
Поль на нейкі момант разлубіўся. Што сказаць Дзянісаву? Калі як след разважыць, абстаноўка склалася не ў яго карысць. Спадзяванне Поля на прытупленне пільнасці ў членаў экіпажа совецкай ракеты, на тое, што ўдасца расправіцца з імі паасобку і захапіць «Вулкан», не апраўдалася. Склалася толькі адна ўдалая сітуацыя — i хоць яе ён павінен выкарыстаць.
Якім-жа чынам? Ага! Кожная бяда мае сваю выгаду, карысць. Калі падумаць, на лёсе Алега ён можа нажыць немаленькі капітал. Ён яму сам просіцца ў рукі. Бач, Дзянісаў, вёў пошукі на Каўказе і Алега не знайшоў. А ён, Поль, добра прыкмеціў высокую плоскую вяршыню, з якой Алег ляцеў у бяздонне. Дзікая, фантастычная надзея азарыла сэрца. Поль узняў на Дзянісава позірк, поўны добрадушша і шчырасці.
— Кажуць, што сабака, які брэша, трымаючы ў зубах спажыву, неразумны, — зарагатаў Поль. — Так, сэр?
Дзянісаў і Віктар здзіўлена пераглянуліся.
— Я вас штосьці не разумею, — сказаў Іван Іванавіч.
— А тут і разумець няма чаго, — ажывіўся Поль. — Я ведаю, дзе Алег. Толькі не думайце, што існуе нейкая сувязь паміж мной i яго недарэчным лёсам..
Віктара як-бы працяла электрычным токам. Значыць, Поль ведаў пра Алега і маўчаў! Гэта была такая незвычайная вестка, што ён не адразу паверыў ёй.
А Поль расказваў аб падрабязнасцях нечаканай сустрэчы ў горах.
Дзянісаў аж застагнаў ад гора. Віктар схапіў Поля за плячо, заспяшаўся:
Читать дальше