Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хутчэй пакажыце тое месца…

— Хвілінку! — усклікнуў Поль з хітраватай усмешкай. — Вам даецца пакуль што магчымасць падумаць.

— Аб чым, сэр? — не зразумеў Віктар.

— Аб плаце, — ніколькі не збянтэжыўшыся, выгукнуў Поль. — Каб быць да канца дзелавым чалавекам, я патрабую выкуп за Алега ў суме 200 000 рублёў.

Віктар адхіснуўся ад Поля, палахліва заміргаў вачыма. Але Дзянісаў ніколькі не здзівіўся нахабству і дзікаму пачварсту чужаземца. Ён сурова сціснуў губы і, зрабіўшы крок да Поля, ціха спытаў:

— Няўжо вы не ведаеце, сэр, што на свеце існуе пачуцце ўласнай годнасці і чалавечая сумленнасць?

— Гэта палітыка, містэр Дзянісаў, — стрымана адказаў Поль. — І ёю хай займаюцца тыя, у каго пустыя галовы і кішэні.

Дзянісаў кісла ўсміхнуўся. Яму было зразумела, што ніякімі сродкамі не ўдасца пфаканаць чужаземца, расчуліць яго чалавечым горам.

Справа ішла аб жынці Алега і ён, як начальнік экспедыцыі, павінен быў прыняць хуткае і разумнае рашэнне. «Калі Поль задумаў гульню, хай пацешыцца», — падумаў зласліва ён і раптам, ажывіўшыся, сказаў:

— Будзе па-вашаму, сэр. Дамовіліся?

— Я на слова веру толькі богу. Кладзіце на стол кантракт.

— Што-ж, можна i кантракт. Вы не давяраеце?

— Зусім зразумела, містэр Дзянісаў, — важна, з адчуваннем сваёй годнасці сказаў Поль Арноль.

Калі былі закончаны ўсе фармальнасці, Поль павёў совецкіх астранаўтаў да Каўказскіх гор.

Раздзел дваццаць шосты

Алег чуў густы, працяглы шум. Што так магло шумець — мора, рака ці цягнік, што набліжаецца да станцыі? Не, так шуміць толькі лес! Ён хацеў падняць галаву, але не змог.

Тэты пракляты нудны шум! Ён запаланіў усю прастору, i Алену здалося, што ён плыве па ім, часамі нібы тоне ў нейкай чорнай пякельнай муці. У такія хвіліны ён намагаўся змагацца, напружваў сілы і як-бы выплываў зноў на паверхню.

Бясконца цягнуўся час. Алег заўважаў яго толькі таму, што часта змяняліся доўгія сны і гэты пакутлівы цяжкі шум.

Раптам перад ім успыхнула нейкае зарава, Яно разарвала змрок, і яго ліловыя водбліскі асвяцілі наваколле. Не, цяпер ён не мог быць рбўнадушным да ўбачанага. Алег нават адчуў, што яго твар абмывае свежы лагодны вецер. Ён вярнуўся назад у свет жыцця!

Якая навокал прыгажосць! Трывожны, надакучлівы шум знік! Ен не памыліўся: гэта шумеў лес. Вось яно, царства дубоў, бяроз, асін і хвой, якія, раскінуўшы галіны, растуць дружна, вольна i весела, стварыўшы зялёныя астравы, поўныя пр ахал оды, цішыні і вільгаці.

Бярозы… бярозы… Якая ў іх сакавітая чысціня, які прыемны ласкавы шэпт! Над імі плывуць ціхія, як лебедзі, воблакі, дзьмуць свежыя вятры. I недзе ціха, асцярожна пагруквае гром…

Алег глядзеў і не мог наглядзецца на ззяючую зямную прыгажосць. Ад непрывычкі туманілася і рабілася цяжкай галава.

Ён выразна пачуў шапаценне лісця, прыглушанае шумам ветру. Нешта накшталт успышак маланкі асвятляла свядомасць. I перад яго вачыма некуды далёка адсунуўся лес з белымі бярозамі. Цяпер ён чуў, як бушавала навальніца. Радасны вясновы дожджык стукаў падыльнай дарозе, бег наўздагон за ім. Ён хацеў схавацца, знайсці разложыстую з раламі сасну… I ў гэты час… О, божа, — ці не сон гэта, — ён пачуў голас, які пранік у душу, як глыбокі няўтольны смутак, як невыказная трывожная радасць:

— Алег! Алег!..

I тут ён адчуў, што ляжыць на спіне i не можа зварухнуцца. А дождж шуміць, шуміць… Недзе са звонам падаюць кроплі, варушаць травы, ліству, прыбіваюць пыл. I Алег раскрыў рот, хацеў, каб хоць адна кропля астудзіла гарачыя вусны, дала сілы, каб зваліць з плеч невыносны цяжар.

А нейчы голас, поўны роспачы, чакання і смутку, прабіваўся праз шум дажджу і ўсё клікаў, трывожыў:

— Алёг!.. Алег!..

Цяпер ён пачаў успамінаць, хто ведае яго імя, каміу ён патрэбны. Можа, гэта бацька, маці? Ды не! Гэта гаворыць нейкая дзяўчына. Ен пазнае яе, бачыць яе твар, вочы.

— Наташа, ты?!.

I ў гэты момант ён адчуў, як варухнуліся павекі. Дык ён епаў? Алег хацеў убачыць неба, Сонца. Але дзе яны? Навокал чорная панурая цішыня.

А ў навушніках чуецца той-жа ранейшы асцярожны шэпт. «Наташка, мілая, ты разбудзіла мяне. Я ведаю: я жыву! Бо інакш як можа жыць маё «я», не ўключаючы ў сябе пачуццяў, святла, радасці! Адкуль ты гаворыш? 3 Зямлі? Чакай, любая! Я прыду да цябе, вярнуся!»

Алег, абмацаў рукамі дол, на якім ляжаў. Гэта была каменная пляцоўка, абкружаная адвеснымі скаламі. Алег паварухнуўся. Страшэнная стома гняла ўсё цела. Аднак ён сабраў сілы і ўстаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x