Усе здзіўлена паглядзелі на негра. Аб чым ён гаворыць, на што спадзяецца?
Іван Іванавіч наблізіўся да замежнага госця, прыжмурыў бровы:
— Ну, ну, гаварыце!
— Мы забыліся пра «Анаконду»! Алюмініевы і магніевы лом — выдатнае паліва, — сказаў ён і паволі сеў у крэсла.
— Гэта тое, што нам трэба! — усклікнуў Дзянісаў. — Вы малайчына, Роб!
На некалькі хвілін усталявалася цішыня. Толькі чутно было, як бег час, ды як стукалі ў грудзях сэрцы. У кутку каюты на канапцы круціўся, бы на іголках, Поль Арноль. Усе разумелі непакой капітана «Анаконды».
Роб устаў і пачаў збірацца ў дарогу. Дзянісаў. разгарнуў карту,
накрэсліў маршрут і перадаў яе Робу. Той паволі згарнуў яе і паклаў у дэлулоідны планшэт. Потым павярнуўся да Арноля, сказаў:
— Містэр Поль, нам пара!
— А вы вазьміце i на маю долю, — ні то з усмешкай, ні то сур’ёзна сказаў Арноль і неахвотна^ падышоў да гардэробнай, дзе вісеў яго касмічны касцюм.
— Няўжо вы не ведаеце, што тут яшчэ не нарадзіліся дурні, каб служыць вам, — сказаў з несхаванай злосцю Роб. — Хутчэй варушыцеся, Поль! Вам падвярнуўся выпадак вярнуцца на Зямлю, а вы марудзіце!
Яны выйшлі з ракеты.
I вось праз гадзіну Роб i Поль, абліваючыся потам, вярталіся назад. Яны то ўздымаліся ўверх, то бегалі па глебе, спатыкаючыся аб каменні. Плечы іх горбіліся пад цяжарам вялікіх паклаж.
Няўклюдныя постаці адкідвалі доўгія, пачварныя цені, і яны здаваліся ў гэты момант нейкімі страшыдламі, што павылазілі з чорных шчылін каменнай планеты.
А тым часам члены совецкай экспедыцыі вырашалі, хто павядзе ракету на Зямлю..
— Давядзецца ляцець табе, Віктар, — сказаў Іван Іванавіч Дзянісаў пасля доўгага роздуму. — У Алега тут многа спраў…
Віктар паглядзеў з-пад ілба на начальніка экспедыцыі, і твар яго непрыгожа перасмыкнуўся. Юнак зразумеў: нарэшце прыйшоў той момант, калі ён павінен паказаць сваю гордасць і знявагу да небяспекі, каб пасля атрымаць высокае права на павагу ад дзяўчыны, якую кахаў…
Апусціўшы ўніз галаву і стрымліваючы нейкае ўнутранае ліхаманкавае дрыжанне, Віктар нерашуча спытаў:
— Іван Іванавіч, я маю права на подзвіг?
— Вядома, — адказаў той, не разумеючы, да чаго хіліць штурман.
— Тады дайце магчымасць застацца мне з вамі…
Дзянісаў заклапочана сціснуў у кулак падбародак i непрыкметна зірнуў на Алега.
Алег моцна пачырванеў. Ён не разумеў Віктара i таго, дзеля чаго
той ішоў на такі ўчынак. «Адступіўся? — падумаў юнак. — Не, на гэта не падобна…»
Нейкі момнт усе маўчалі. Нарэшце Дзянісаў зрабіў жэст рукой у бок Алега і сказаў:
— Калі ты сапраўдны еябра, павшен зразумець…
— Добра. Я згодзен, Віктар, — сказаў ціха Алег.
На другі дзень «Вулкан» быў падрыхтаваны да адлёту. Поль Арноль i Роб, цёпла развітаўшыся з Дзянісавым і Віктарам, пачалі ўзбірацца па капронавай лесвіцы да шлюзавай камеры ракеты.
Алег стаяў на шэрай базальтавай пляцоўцы, слухаў апошнія распараджэнні Дзянісава.
— Калі забярэце Макса з «Алмаза», зробіш кругавы аблёт Месяца і над морам Нектара выходзь на курс.
— Зразумела, Іван Іванавіч, — бадзёра прамовіў Алег і па-вайсковаму казырнуў.
— Ну, добрай дарогі! — шчыра пажадаў начальнік экспедыцыі.
У гэты час Віктар Машук падышоў да Алега i, па-мужчынску абняўшы яго, сказаў:
— Ты будеш бачыць Наташу?
— Пастараюся.
— Перадай, калі ласка: я перад ёй вінаваты…
Позірк Віктара быў такі сур’ёзны і лагодны, што Алег адчуў, як ў душы яго раптам парвалася нейкая туга нацягненая струна. Затуманіліся вочы.
— Перадам, Віктар, абавязкова перадам! — голас яго дрыжаў, хоць ён і стараўся не паказаць свайго хвалявання.
Яны развіталіся.
Праз некалькі хвілін «Вулкан» стартаваў з Месяца.
Мінулі дні… Была пераадолена вялікая прастора і час… Алег выдатна прывёў на Зямлю свой касмічны карабель. Вядома, ён ніколі не забудзе той сустрэчы, якая была падрыхтавана ім.
Масква танула ў кветках… Гучалі аркестры… Марскім прыбоем кацілася ўрачыстае «ўра»…
Вядома, яго знайшла Наташа. Яны моцна і горача пацалаваліся.
I вось яны ўдваіх у кватэры. Не вельмі пышна абстаўлены пакоі, затое колькі ў іх святла, сонца, паветра! Вокны расчынены насцеж, як і іх маладыя сэрцы. 3 чацвёртага паверху адкрываецца шырокая перспектыва Ленінскіх гор. Стаіць абкружаны ружовай дымкай універсітэт, ззяе светлы мармур калон палацаў, узвышаюцца стрэльчатыя вежы, лёгка і велічна перакінуты праз раку фермы мастоў.
Читать дальше