I раптам… Што гэта? 3 гары зваліўся камень і ляціць уніз, у прадонне…
Поль ад нечаканасці застыг на месцы і ўпіўся вачыма ў далячынь. Ды не, гэта не камень, ёнвыразна ўбачыў дзве нагі, абутыя ў чаравікі. «Хто-ж гэта? — маланкай мільганула думка. — I ён ляціць уніз галавой, не выкарыстоўвае свайго маторчыка?»
Халадок прабег па целе Поля. Ен яшчэ доўга стаяў, углядаўся ў панурыя востраверхія хрыбты гор, чакаў, што вось-вось з далёкіх іх цяснін вынырне постаць чалавека.
Нарэшце прадаўгаваты твар Поля расплыўся ад задавальнення.
Так, Поль радаваўся. Ен бачыў, як загінуў чалавек. «Вядома, — думаў ён зласліва, — гэта або Дзянісаў або Алег Дрозд. Ну вось, выконваюцца мае жаданні»…
Перабраўшыся праз грэбень невысокай гары на другі бок, Поль што было моцы паімчаўся да мора Яснасці. Там яго чакаў Віктар.
На просьбу расказаць, што ён заўважыў на сваім маршруце, Поль пачціва ўсміхнуўся і прамовіў:
— Калі ласка, містэр Машук. Вось дакладны план. Я лічу: тут цэлы скарб для ўсёй Зямлі…
— Так, — згадзіўся Віктар. — Вялікая будучыня ў Месяца. Хутка тут узнікнуць сапраўдныя гарадскія пасёлкі,— летуценна дадаў ён.
— I адзін з іх назавуць горадам Машук…
Віктар павярнуўся, дапытліва паглядзеў на свайго кампаньёна. Глядзі ты, як выслужваецца! Чаго-б гэта?
— Я, містэр Арноль, не прэтэндую на грошы, як вы ведаеце, а тым больш на славу, — сказаў ён паважна праз момант.
— О, мне падабаецца ваша незалежнасць!
Хутка размова закончылася. Вядома, Віктар не мог здагадацца, што Поль падсунуў яму падманны план радыёактыўнага ўчастка.
Задаволеныя адзін адным, яны рушылі ў зваротны шлях.
У лагеры было пустынна і маўкліва. Ракета, як магутны абеліск, узвышалася на скалістым беразе мора Яснасці. Віктара крыху здзівіла панурая цішыня. Потым супакоіўся. «Мабыць, змарыліся за дзень, адпачываюць», — падумаў ён.
Дзянісаў быў у ракеце. Ен сядзеў ля пасцелі Роба, аб нечым з ім размаўляў.
— А-а! Нарэшце! — усклікнуў Іван Іванавіч. — А мы з Робам пачал! ўжо хвалявацца… Пара, сябры, абедаць, — устаў ён з лёгкага плеценага крэсла. — Ды вось нешта Алег затрымліваецца…
— А дзе ён? спытаў Віктар:
— Гадзіны тры назад папрасіўся на прагулку з кінокамерай. Хоча цэлы фільм прывезді на Зямлю.
— О, гэта пахвальна з яго боку! — усклікнуў Поль Арноль, і вочы яго хітравата заблішчэлі. — Ен такі дзелавіты, ініцыятыўны. Клянуся, містэр Дрозд далёка пойдзе, У яго — талент!
Іван Іванавіч доўгім дапытлівым позіркам паглядзеў на капітана «Анаконды», потым зусім лагодна спытаў:
— Мяне цікавіць, містэр Арноль, з якога часу вы сталі прадказальнікам лёсу?
— Калі пачуў сваю бяду, — хіхікнуў Віктар.
Поль Арноль спачатку нахмурыўся, але потым зусім бестурботна зарагатаў і сам.
— А вы гумарыст, містэр Машук, хе-хе-де, — сказаў ён. — У маёй краіне любяць такіх людзей.
Затрымка Алега ўжо не на жарт усхвалявала ўсіх. Дзянісаў некалькі разоў падаваў сігналы па радыё, хацеў звязацца з хлопцам, запытаць, чаго ён марудзіць са зваротам, але той маўчаў.
Што за ліха? Ці не забраўся куды-небудзь далёка?
Яны больш не сталі чакаць і сабраліся ў сталовай абедаць.
* * *
Бяда прыйшла ў лагер астранаўтаў. Нават пошукі ў ваколіцах мора Яснасці не далі вынікаў. Алег Дрозд не знаходзіўся і не адгукваўся па радыё.
— Дзянісаў сядзеў пахмуры і злосны. Згодна плана, трэба было збірацца назад, у дарогу. — I вось — маеш! Знік чалавек! Дзе яго шукаць? Былі ўключаны і працавалі ўсе радыёпрыёмнікі на ўльтракароткіх і сярэдніх хвалях, ярка свяціліся люстэркі тэлеэкранаў.
Віктар іустрывожана хадзіў па каюце, потым прыпыняўся, услухоўваўся ў манатоннае гудзенне дынамікаў і думаў, думаў…
Пошукам Алега замінала прысутнасць у лагеры замежных гасцей. Дзянісаў не давяраў ім. Гэтыя людзі могуць пайсці на любыя авантуры,
Роб Пітэрс паправіўся і адчуваў сябе добра. Дзянісаву і Віктару ён падабаўся: сціплы, удумлівы, разважлівы. Праўда, усё гэта магло быць паказным, знешнім. У чалавечую-ж душу не заглянеш… Адно абнадзейвала і давала падставу бачыць у асобе Роба не ворага, а сябра — тое, што ён рабочы. Дзянісаў гутарыў з Робам і ведаў, што доўгі час ён хадзіў беспрацоўным, спазнаў гора і галечу.
Але Поль Арноль! Гэты няўдалы капітан меў сілу і ўладу над Робам і мог выкарыстаць яго для выканання сваіх планаў.
А што планы ў Поля ёсць — у гэтым не было сумнення. Ен імкнуўся схаваць сваё нутро ад совецкіх людзей, прыкрываючыся маскай ветлівасці і бестурботнай весялосці. Гэта можна было зразумець, пільна прыгледзеўшыся да яго. Хоць ён імкнуўся, але не мог схаваць халоднай нянавісці, якая таілася ў вачах.
Читать дальше