Што цягіер будзе? Хіба ён вінаваты? Роб i Макс i ён сам дакажуць, што ўся справа ў нейкіх праліках канструктараў. Не можа быць, каб ударам метэора былі пашкоджаны адразу дзве антэны. Тут нейкая загадка, таямніца. Як разгадаць яе, як вырвацца з-пад удару лёсу?
Поль Арноль сеў на адвалены камень, задумаўся. Раптам ён заўважыў, што непадалёку каўзануў цень. Узняўшы галаву, ён сустрэўся лозіркам з Дзянісавым. Вочы ў гэтага чалавека — здзіўляюча праніклівыя і разумныя. «Няўжо ён заўважае, — падумаў капітан «Анаконды», — што я пакутую, хвалююся? А можа яму расказаць, i ён што-небудзь параіць?»
Дзянісаў падышоў бліжэй, спытаў:
— Ну, як, пакутнік, усё думаеце?
— О, так, сэр, — ветліва кіўнуўшы галавой, адказаў Арноль.
— I адгадалі загадку?
— Не, сэр. Мне цяжка рабіць вывады…
Іван Іванавіч Дзянісаў прыжмурыўся, адкінуў у бок каменьчык, што трымаў у руках, і разважліва сказаў:
— Калі гавораць долары, праўда маўчыць. Аднак падумайце…
— А што мне думаць? Цяпер усё прапала: і Элсі, i слава, i пяць мільёнаў. Калі Уолтэр і даруе, мяне разарвуць на часткі тірымальнікі лкцый яго кампаніі. Як бачыце, не вельмі прыемная будучыня…
— Як кажуць, у вужакі ног, а ў Уолтэра канцоў не знойдзеш, — сказаў стрымана Іван Іванавіч Дзянісаў і адышоў у бок.
Ён не дарэмна цікавіўся Полем. Хоць экіпаж «Анаконды» быў выратаваны ад гібелі, усіх членаў—i Поля, i Роба, i Макса — чакала на радзіме вялікая непрыемнасць. Авантурыстычны план Уолтэра праваліўся, i сенатар, вядома, каб выйсці сухім з вады, пастараецца перакласці ўсю віну за няўдачу на астранаўтаў. Ужо загадзя можна меркаваць, што іх абвінавацяць ва ўсіх смяротных грахах і абавязкова ў садзеянні комуністам па захопу Месяца.
Калі прасачыць ход усіх падзей, знайсці прычыны загадкавай катастрофы, экіпажу ракеты цяжка будзе адхіліць ад сябе паток паклёпу, хлусні, пагроз. Лёс яго загадзя вырашаны.
Дзянісава здзівіла маўклівасць i незразумелая замкнёнасць Поля Арноля. Чаму ён не хоча ні з кім параіцца аб сваёй бядзе? Гэта выпадковасць, ці загадзя прадуманы разлік? Можа ён спадзяецца на нешта? А перад імі тоіцца, хавае праўду?
Цікава было-б пагаварыць з Робам Пітэрсам. Але штурман яшчэ вельмі слабы.
Сёння па плану работ Віктар быў пасланы да кратэра Эўдокса, каб там правесці разведку, вызначыць раёны залягання радыёактыўных руд. У памочнікі яму Дзянісаў даў Поля Арноля.
— Глядзі-ж, Віктар, — папярэдзіў начальнік экспедыцыі,— заданне адказнае. Будзьце асцярожнымі.
Віктар бадзёра ўсміхнуўся і, па-сяброўску ляпнуўшы Поля па плячы, сказаў:.
— Я з гэтым волатам зрушу там усе горы…
Ён ускінуў на плечы рэнтгенометр, кіўнуў галавой Арнолю, i яны, уключыўшы рэактыўныя касцюмныя маторчыкі, імкліва панесліся ў далячынь.
Чым болыд прыглядаўся Арноль да Віктара Матука, тым болын выспявала ў яго думка выкарыстаць гэтага штурмана, яго нейкую незадаволенасць, для захопу ракеты. Тысяча д’яблаў! Ён вярнуўся-б назад на Зямлю не зганьбаваным няўдачнікам, а сапраўдньім героем. Выдатная думка!
Але як яе здзейсніць? «Вось каб што-небудзь здарылася з Дзянісавым i Алегам Драздом, — думаў ён. — Скалам, нечакана зваліўся на іх метэор, ці прываліла-б іх каменная скала. Стой! — супыніў ён свае думкі.— А навошта чакаць? Можна-б што-небудзь прыдумаць… А тым часам падвярнуўся ўдалы момант пагаварыць з гэтым рыжаватым фанабэрыстым юнаком».
Поль Арноль кашлянуў i нечакана спытаў:
— Містэр Машук, скажыце, вы шчаелівы?
— Вядома, — адказаў той, здзіўлена паглядзеўшы на кампаньёна.
— А багаты?
— Хіба вы не чулі: мільянер!
— Колькі-ж у вас мільёнаў? — вытрашчыў вочы Поль.
— 200 мільёнаў чалавек, якія працуюць на мяне, а я на іх!
— О, містэр, гэта пахвальна! Але не нова. Здаецца, сэр, — i ён прыжмурыў вочы, як-бы намагаючыся нешта прыпомніць, — вы паўтараеце чужыя словы…
— Словы свайго суайчынніка Валерыя Чкалава — адказаў Віктар.
Поль Арноль быў азадачаны адказам Віктара Машука. Але ён не
хацеў адступіцца.
— Я ведаю, вы тэта гаворыце не ад шчырага еэрца. Вы разлічвалі на эфект.
— А вы на што разлічваеце, сэр? — бліснуў злосна вачыма Віктар. — Хопіць! Усё для мяне зразумела.
— Сэр, — не сунімаўся Поль. — Я хацеў вам проста прыпомніць, што чалавек павінен браць ад жыцця ўсё, што можна, нават пры неспрыяльных умовах.
— Мы ўсё і бярэм, містэр.
— Для вашых 200 мільёнаў? — кпліва прамовіў капітан «Анаконды». — А вось мы бярэм для саміх сябе. Ведаеце вы, што ў сейфах нашых Штатаў падрыхтаваны для траіх чалавек пяць мільёнаў долараў? Вы ўяўляеце — бездань грошай! Ды вось крыху няскладна атрымліваецца, у нас нехапае трэцяга чалавека…
Читать дальше