Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А Макс Вэл? Вы пра яго забыліся? Ён жа жывы, здаровы…

— Але павіс у космасе, не даляцеў да Месяца — ён выключаецца з разліку, — катэгарычна зазначыў Поль Арноль.

— Значыць, вы шукаеце прэтэндэнта <���на яго долю?

Поль Арноль ажывіўся і, зазірнуўшы ў твар Віктару, радасна сказаў:

— О, вы разумееце мяне з поўслова, містэр. Гэта пахвальна, вельмі пахвальна.

— Вядома, разумею, — ужо зусім весела прамовіў Віктар, цешачыся намаганнямі чужака, ён памаўчаў хвіліну, потым дадаў: — На чужым гарбу хочаце ў рай прабрацца.

Поль Арноль прыкусіў губу. Аказваецца, яго старанне было дарэмным. Тэты рускі хлапец — заядлы комуніст. Які непрыстіупны і калючы! Голай рукой не возьмеш…

Капітан «Анаконды» засумаваў. А ён так спадзяваўся! Значыць, яго план нумар адзін праваліўся? Што-ж прыдумаць цяпер?

Віктар Машук спыніўся, паглядзеў на карту.

— Ну, містэр, — сказаў ён. — Мы тут павінны разыйсціся. Вы пойдзеце па правым баку Эўдокса, а я па левым. Бачыце па сваёй карце?

— Бачу, сэр.

— Калі што заўважыце, перадавайце па радыё. Сустрэнемся на поўднёвых адгор’ях кратэра.

Поль маўкліва кіўнуў галавой і, выбраўшы арыентыр для свайго руху, паволі накіраваўся па маршруту.

Цяпер гэтая прагулка страціла для яго ўсю цікавасць. Ён падскокваў, высока ўзлятаў у вышыню, падоўгу спыняўся на выпуклых валах, заглядаў у шырокія чорныя шчыліны. На паказанні рэнтгенометра не пазіраў. Навошта служыць комуністам? Гэта занадта. Калі Уолтэр даведаецца, будзе яшчэ адна лішняя падстава судзіць яго, як здрадніка Штатаў.

Даляцеўшы да гары з тупым пікам, ён пачаў старанна абследаваць яе. Гары фактычна не было, яна ляжала разваленай, раскіданай па ўсёй мясцовасці асобнымі вуглаватымі глыбамі, цяжкімі масіўнымі каменнямі. Выступы скал свяціліся на сонцы, адгор’і танулі ў густым непраглядным змроку ценяў.

Нечакана Арноль спыніўся і радасна ўстрапянуўся. Што гэта вунь там блішчыць? Ды так ярка, прамяніста! Божа, ці не натрапіў ён на самародак дыямента?

Сэрца моцна забілася, затрапятала. Поль, не зводзячы вачэй з дзівоснага агеньчыка, рушыў наперад. Адзін скачок, другі, і вось — адзінокая, падобная на вежу, скала.

Рукі недярпліва пацягнуліся да яе шурпатых, шэра-чорных бакоў. Ен адбіў кавалак скалы, прагна ўпіўся ў яго вачыма. На далоні ляжаў нейкі камень з сіняватымі, чырвонымі і зялёнымі прожылкамі, свядіўся пад промнямі Сонца то як дыямент, то як сапфір, то як малахіт.

Поль засумаваў. Як яму не шанцуе! Усё-ж ён паклау сваю знаходку ў сумку, каб паказаць яе совецкім астранаўтам.

Потым сеў, задумаўся. Што рабіць? Душа жыла нядобрымі прадчуваннямі. Ён на момант успомніў Элсі. Два дні назад, пасля прыходу ў лагер совецхіх астранаўтаў, ён паслаў ёй тэлеграму. Але нешта яна не адказвала. Забылася, знайшла другога ці ёй загадана маўчаць? Як відаць, не толькі Элсі, але і ўсе на радзіме не вельмі радаваліся іх выратаванню.

Павярнуўшыся назад, ён убачыў удалечыні высокія горы, якія вельмі нагадвалі панурыя, навальнічныя хмары. Гэта Каўказ. Ці не абследаваць яго? Можа там што-небудзь знойдзецца нечаканае?

Не доўга думаючы, ён пакінуў бераг кратэра і паімчаўся да ззяючых, асветленых сонцам хрыбтоў.

Вось круглая камяністая чаша вялікай яміны, нейкія хвалістыя горныя ланцугі, шырокая катлавіна, заціснутая скаламі. А далей… Ён нават спыніўся, каб крыхіу аддыхацца. Перад ім стаяла грамада высокіх гор, якія нагадвалі сабой дзівосны горад з незвычайнымі небаскробамі. «Гэта крыху падобна на галоўны горад Штатаў,—падумаў Поль. — Вунь там, здаецца, павінен праходзіць Брадвей, а крыху ўбок — Уол-стрыт. Эх, каб гэта быў сапраўды родны горад», — уздыхнуў сум-на Поль.

Доўга ён стаяў нерухома, зачараваны ўбачаным відовішчам. Потым рэзка ўзмахнуў рукамі, падскочыў угару і паляцеў да плоскай камяні-

стай скалы. Доўга ён блукаў па цяснінах, адгор’ях, узлазіў на высокія скалы, спускаўся ў халодныя змрочныя шчыліны— і ўсё дарэмна. Пад рукі траплялі вядомыя на зямлі мінералы — горныя шпаты, слюда, граніт — і толькі. Нідзе ніводнага алмаза! «Якая бедная планета, — падумаў Поль. — Нават першых сваіх жыхароў не можа нічым узнагародзіць».

Падарожжа на Каўказ не было лёгкай прагулкай. На кожным кроку яго падпільноўвалі нечаканасці. Апускаючыся на асобныя горныя пляцоўкі, ён то раптам тануў у дробным, пульхным, як попел, пыле, то ляцеў у прадонне з кавалкам адламанай пароды, якая тут-жа рассыпалася драбнюткім парашком.

Паглядзеўшы на гадзіннік, ён устрывожыўся. Аказваецца, ён аж пяць гадзін прабыў у каменных сутарэннях Каўказа. Трзба было спяшацца да кратэра Эўдокса. Там яго павінен чакаць Машук. Што ён скажа яму, чым вытлумачыць невыкананне задання?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x