Але нічога! Перамога аказалася ўсё-ж на яго, Роба, баку. Няхай цяпер паляжыць, пастогне, гад.
3 гэтага часу ўсё пойдзе інакш.
Роб пралез праз адтуліну ў ракету, забарыкадзіраваў уваход нейкімі скрынкамі.
А цяпер можна і ўладкавацца. Ён знайшоў абгарэлую канапку, лёг на яе і выцягнуў знясіленыя ногі.
I адразу вярнуўся спакой. У галаве з’явіліся спачатку бязладныя >а потым i больш выразныя думкі.
Хопіць! Надакучыла! Ён ужо як след навучаны гэтым мярзотнікам. Трэба, нарэшце, навучыць фанабэрыстага Поля паважаць людзей.
На чацвёртыя суткі з-за небасхілу ўзышло Сонца. Гэта былі апошнія суткі жыцця двух чалавек на Месяцы.
Роб Пітэрс з 72 гадзін пражытага часу пасля апошніх падзей зусім нямнога патраціў на адпачынак. Ён быў задаволены: перад ім ляжалГ тры тоўстыя спісаныя блакноты.
Такім чынам падарожжа заканчвалася. Можна было спакойна паміраць. Калі людзі знойдуць, нарэшце, гэтыя запісы, яны даведаюцца аб пакутлівых, драматычных гадзінах іхняга жыцця.
Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжала на падлозе. Роб паглядзеў на яго, і думкі аб смерці адразу зніклі. t
Смерць! Гэта-ж змрок, жудаснае бяздонне. I няўжо давядзецца трапіць у яе халодныя, жорсткія абдымкі? Ніколі ён, Роб, ляжа ля ракеты тварам уверх, будзе глядзець на Зямлю, нябачнымі ніцямі звяжацца з ёй і, калі надыйдзе апошняя хвіліна, пашле да яе сваю душу, сэрца„нязгасныя шчырыя думкі і парыванні.
Роб устаў з-за высокай скрынкі, якая служыла яму пісьмовым столікам, сабраў усе тры блакноты, звязаў іх шпагатам і паклаў на самым прыкметным месцы каюты.
— Вось і ўсё, — сказаў ёы тонам чалавека, які быў рады за вынікі сваёй працы. — Цяпер можна i адпачыць.
Ён злавіў рукамі сонечны прамень, глядзеў на яго з хвіліну, потым рашуча падышоў да адтуліны і раскідаў у бакі скрынкі, дошкі, кавалкі жалеза, што загароджвалі яе.
— Арноль, вы жывы? — сказаў ён іу бязлюдную ціхую прастору. — Заходзьце. Я вас чакаю.
Праз момант непадалёку ад ракеты заварушыўся доўгі цень, і ўслед за ім з’явіўся Арноль. Гэта быў ужо зусім другі чалавек — з шэрым змрочным тварам, з патухшымі вачыма.
Ён дрыжаў, як у ліхаманцы, аблізваў языком перасохлыя губы.
— Холадна? — спачувальна спытаў Роб.
Поль нічога не адказаў і, адшукаўшы месца, сеў.
Роб Пітэрс, заглушаючы трывогу, маўкліва прайшоўся па каюце Г, спыніўшыся ля вялікай сонечнай плямы, што ляжала перад адтулінай, сказаў:
— Хачу паведаміць вам, Поль: я сваю работу закончыў. Гісторыя нашага падарожжа будзе вядома людзям. А цяпер падзелім рэшткі нашых прыпасаў. Іх якраз хопіць роўна на 24 гадзіны… — Ён прыпыніўся, як-бы нешта абдумваючы, потым павярнуўся тварам да сва. йго кампаньёна і працягваў: — Дзе ваша абвінаваўчае заключэнне? Спадзяюся, яно вам больш не спатрэбіцца…
Поль Арноль, пачуўшы гэтыя словы, уздрыгнуў, нібы прачнуўшыся, потым неахвотна павярнуўся, дастаў з кішэні складзеныя паперкі i парваў іх.
Гэта было крыху нечакана для Роба: Поль, выходзіць, паразумнеў!
Канфлікт між двума жыхарамі Месяца быў ліквідаваны.
—: Поль, скажыце мне што-небудзь, — звярнуўся Роб да капітана ракеты, калі яны паснедалі і запоўнілі свае балоны рэшткамі кісларода.
Поль цяжка ўздыхнуў і панура апусціў галаву.
— Што я магу сказаць? — прамовіў ён ціхім, поўным суму голасам. — У душы пуста, у галаве — пуста, а на сэрцы — камень. Лепш давайце маўчаць, сэр.
— Я не згодзен з вамі, Поль, — энергічна махнуўшы. рукой, адказаў штурман. — Маўчаць гэта значыць аддаць сябе смерці. А я не хачу здавацца ёй, не хачу! Чуеце? Я паспрабую змагацца з ёю, — усклікнуў ён горача.
— Я ўжо змагаўся з ёю. Памятаеце? — хмура кінуў Арноль.
— Я не думаю карыстацца вашым метадам. Наколькі мне вядома, хітрасць нікога яшчэ не выручала, апрача лісіцы.
Поль узняў галаву і апаліў Роба злосным позіркам. Вусны яго заварушыліся, ён нешта хацеў сказаць, але Роб папярэдзіў:
— Не будзем зводзіць рахункі, капітан, — сказаў ён мякка. — Я рады, што мы сталі з вамі таварышамі. Дайце руку, містэр Арноль. Выйдзем з гэтай клеткі. Тут цесна i змрочна. Нам трэба бачыць усё: Сонца, Зямлю, неба i нашу пустынную планету.
Поль кіўнуў галавой. На твары яго нельга было прачытаць нічога. Роб дапамог яму ўстаць. Яны адзін за адным пралезлі праз адтуліну ракеты і апынуліся на волі,
Свяділа Сонца. Над галавой вісеў шэры, пабляднелы дыск Зямлі.
Два чалавекі азірнуліся, разглядаючы наваколле. Ні дрэў, ні кустоў — мёртвая аднастайная пустыня. Хрыбты невысокіх гор з усіх бакоў замыкалі небасхіл. Камень, цемра і Сонца— і больш нічога.
Читать дальше