Я ўключыў тэлевізар і, хоць на экране нікога пакуль не бачу, ветліва ўсміхаюся і дакладваю:
— Зямля! Зямля! «Вулкан» уступіў у зону прыцяжэння Месяца. Маторы выключаны. Хуткасць падзення 2 кілометры ў секунду. Праз пяць гадзін — пасадка!
Серп Месяца расце, павялічваецца. Ніхто не спіць. Мы чакаем сустрэчы з невядомым светам. Хутчэй-бы!
29 чэрвеня. 7.00.
Месяц — пад намі. Яго ўжо нельга назваць Месяцам. Гэта шэрая каменная чаша, якая займае большую палавіну неба і ўжо зусім не свеціць… Выразна i ярка відаць грабяністыя выспы невялікіх гор, контуры раскіданых ланцугамі кратэраў.
Карабель паскарае падзенне. Хутка запрацуюць у насавой частцы маторы. Мы загадзя кладземся на канапкі. Роўна і дакладна працуюць кантрольныя прыборы. 3 заміраючым сэрцам глядзім іна іх: хоць бы не падвялі! '
29 чэрвеня. 8.00
Ракета затарможана і, зрабіўшы манеўр, ляціць паралельна паверхні Месяца. Хуткасць— 1 590 метраў у секунду, вышыня — 200 кілометраў. Мы радасна махаем рукамі, вітаем суровую планету.
Вось мора Воблакаў, вобады застыўшых кратэраў. Я пазнаю іх. Гэта — Пітаб, Вернер, Пантан, Альмануп, Палібій…
Далей мяжа святла і цемры — тэрмінатар. Хвіліна — і карабель агортвае змрок. Але мы па-ранейшаму добра бачым незвычайны для вока ландшафт, заліты чырванаватым святлом Зямлі..
Праходзіць трыццаць хвілін — і карабель ляціць над поўшар'ем, якога ніколі не бачыў чалавек.
Можа што-небудзь новае, небывалае ёсць тут? Мы прынікаем да ілюмінатараў, пільна сочым, як нячутна сунецца пад намі паласа акамянелых пейзажаў Месяца, якая нібы раскручваецца з аграмаднага рулону. Тыя-ж шырокія шчыліны, правалы, востраканечныя ўцёсы, горы кратэраў з закругленымі вяршынямі.
— Алег, уключы дозіметрычныя апараты. Хутчэй! — загадаў раптам мне Дзянісаў.
— А што такое? — не зразумеў я ўсхваляванасці Івана Іванавіча.
— Мы-ж павінны адшукаць «Анаконду». А гэта не вельмі проста зрабіць. Бачыш, якія тут каменныя сутарэнні. Апараты нам адразу пакажуць: дзе радыёактыўнае выпраменьванне — там i шукай загінуўшую ракету.
— Праўда, — згадзіўся я і націснуў на кнопкі. Цяпер Віктар і Дзянісаў сачылі за Месяцам з акна, а я — па паказаннях апаратаў. Мінула ўсяго 'некалькі кароткіх хвілін — гляджу, а на шкле рэнтгенометра захісталася страла і паволі папаўзла ўгару.
— Іван Іванавіч, — закрычаў я. — Ракета недзе тут. Мы трапілі ў зону магнітнай радыёактыўнасці. 50 рэнтген у гадзіну!
Дзянісаў стаяў ля акна не зварухнуўшыся. Ен, мабьіць, не губляў надзеі заўважыць не толькі месца катастрофы, але і жывых членаў экіпажа ракеты. Я разумеў яго. Ндарэчна было ўявіць, што Поль Арноль i Роб Пітэрс недзе ляжаць мёртвыя пад абломкамі свайго карабля. Як хацелася ўбачыць іх жывых, выратаваць!
Калі я зноў паглядзеў на паказанні рэнтгенометра, мяне ахапіў страх: 200 рэнтген у гадзіну? Ад разбітага атамнага рэактара «Анаконды» не можа быць такая радыёактыўнасць, ды яшчэ на вялікай плошчы…
Я хацеў крануць Дзянісава за плячо, але ён сам, як-бы адчуваючы нешта нядобрае, павярнуўся да пульта кіравання і паглядзеў на шкалу апарата.
Скулы яго ледзь прыкметна ўздрыгнулі.
— Якое адкрыццё! Але яно можа нам дорага каштаваць, — сказаў ён стрымана. — Такіх магутных залежаў уранавых i торыевых руд Hiдзе няма на Зямлі.
Пакуль мы прымалі меры перасцярогі супраць нябачаных праменняў, зона небяспечнай радыёактыўнасці засталася ззаду.
28 чэрвеня. 10.00.
Мінула 2 гадзіны 7 хвілін 38 секунд. Наш «Вулкан» зрабіў кругавы аблёт вакол серабрыстага шара, пакрыўшы адлегласць 12 177 кілометраў. Знойдзены яшчэ тры мясціны, дзе заўважаны радыёактыўныя выпраменьванні. Мы іх старанна сфатаграфавалі і нанеслі на карты. Цяпер абавязкова будуць знойдзены рэшткі загінуўшага карабля, па якіх мы прачытаем сумную гісторыю людзей, што ступілі на новую нязведаную планету.
29 чэрвеня. 10 гадзін 15 хвілін.
Ура! Апошняе тармажэнне! «Вулкан» ідзе на пасадку. Мы з затоеным дыханнем сочым, як ракета паступова набліжаецца да паверхні Месяца. Іван Іванавіч вядзе рэпартаж для Зямлі, расказвае, удакладняе даныя аб ландшафце. Цікава назіраць за гарызонтам. Ён, нібы гумавы, — звужаецца, сціскае далягляд. Удалечыні і з бакоў відаць горы. Хвіліна — i ix ужо няма, яны як-бы ўраслі ў сярэдзіну планеты.
Нарэшце… О, што гэта? Ілюмінатары і шырокае акно абсерваторыі засланіў густы, непраглядны змрок. Я схапіўся за штурвал, міжвольна заплюшчыў вочы. Што рабіць? Даць поўны наперад?
Але на маё плячо раптам лягла рука Дзянісава. Я павярнуўся. Іван Іванавіч гразіў мне пальцам.
Читать дальше