Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды яшчэ цішыня! Яна прыгнятала, давіла на сэрца нейкім жудасным цяжарам.

Неба, чорны, маўклівы акіян! Няўжо ты не можаш запаліць вясёлку, загрукаць маладым вясновым громам?

Маўклівасць. Цішыня. Спяць каменні, спіць пустыня, спіць неба…

Значыць і ўсё? А ты, Зямля? Што нам адкажаш ты?!

Роб Пітэрс першы адчуў, што яму нехапае паветра. Але ён нічога не сказаў Полю. Мацней сдіснулася ў грудзях сэрца, цела скурчылася, туга перавязанае акамянелымі мускуламі. Ён стаў дыхаць не так глыбока, невялікімі глыткамі. Спачатку ўдалося ашукаць самога сябе, але хутка нешта пякучае, цяжкае падкацілася да горла, нажом упілося ў грудзі. Роб задыхаў часцей. Перасыхала ў роце, i ён не паспяваў аблізваць языком засмяглыя губы.

Ён паміраў. На яго роўнадушна і холадна пазіраў навакольны свет. Роб заплюшчыў вочы, — толькі на адну хвіліну, — а яму здалося, што ён некуды праваліўся ў бяздонне. Гэта яго напалохала, і ён зноў расплюшчыў вочы.

Азірнуўся. Побач ляжыць Поль Арноль. Ён соладка i бестурботна спіць. «Разбудзіць? Навошта? — спытаў нейкі ўнутраны голас. — Каб ён убачыў твае пакуты? Хіба не можаш памерці моўчкі, не просячы паратунку? Дык маўчы, трывай, мацуйся!»

Роб моцна сціедуў зубы, каб хутчзй пагасіць ледзь пульсуючае жыццё. Але ненадоўга яму хапіла цярплівасці. Жыццё было яшчэ моцным — яно ўспыхнула з новай сілай у яго грудзях.

Роб доўга, з не выказаным смуткам пазіраў на блакітны, нізка навіслы шар Зямлі i раптам уздыхнуў. Уздых быў глыбокі і зусім не пакутлівы. «Ну вось i добра, — мільганула шчаслівая думка ў галаве. — Мне стала лёгка, прыемна i хораша».

Дзе падзеліся тупы боль у горле, слабасць i зняменне цела? На змену прыйшла саладкаватая стома, нейкая ўціхаміраная радасць.

Як ціха навокал! Нават не звініць у галаве, бо яе пакінулі думкі. А што гэта ўгары? Нейкая чорная, журботная рака? Куды яна плыве? Яна ўліваецца ў яго душу, затапляе яе цяжкім пякучым свінцом. Дзе ты, неба, Зямля? Усё знікла, затопленае небывалым чорным шквалам…

…Не, ён не памёр яшчэ, ён бачыць над сабой круглую светлую пляму, яна хістаецца, дрыжыць, то знікае на момант, то зноў з'явіцца. Што гэта? Ён напружваецца, хоча авалодаць атупелымі нервамі. На нейкае імгненне гэта яму ўдаецца, i ён раптам чуе ціхую гаворку.

Божа! Гэта сон ці проста ўяўленне? Не, выразна чуваць чалавечыя галасы, прытым на незразумелай мове. I ён некуды плыве, едзе. О, неба! Якая прыгожая смерць!

Роб збірае рэшткі растрачаных сіл і ўсміхаецца.

Усмешка надоўга застывае на яго вуснах…

Раздзел дваццаць пяты

На Месяцы пачаліся звычайныя працоўныя буднІ. Ужо трэці дзень ля кратэра Бург, які знаходзіцца на поўночным беразе мора Яснасці, ідуць работы па ўстанаўленню тэлевізійнай рэтрансляцыйнай станцыі. Закончаны мантаж лёгкай дзюралюмініевай вышкі, на якой размешчана магутная аўтаматычная антэна.

Цяпер астранаўты клапатліва завіхаюцца ля падножжа высокай каменнай сцяны, прабіваюць у ёй калідор, ствараюць у яе сутарэнні памяшканне, дзе будуць устаноўлены асноўныя прылады i апараты сонечнай энергастанцыі.

Непадалёку ўжо стаяць аграмадныя люстры, ловяць Сонца, даюць электраток для мініятурных буравых машын і адбойных малаткоў.

Вось моцна налягае на цвёрды каменны пласт высокі ў блакітным касцюме чалавек. Адвальваецца глыба, ён спрытна адскоквае ў бок і задаволена ўсміхаецца. Бялявыя валасы, смуглявы твар, гальштук у чырвоную гарошыну, — ды гэта-ж Поль Арноль, капітан загінуўшай «Анаконды»!

Дзе-ж Роб Пітэрс? Нешта яго не відаць Можа ён загінуў?

Не, ён жывы. Дапамога прышла своечасова. Але пакуты «паветранага голаду» так знясілілі яго, што ён не можа хадзіць i ляжыць у каюце ракеты.

Поль Арноль стараецца за дваіх. Ён хоча выдзеліцца сярод совецкіх астранаўтаў, паказаць сваю вынаходлівасць, спрыт, каб заслужыць пахвалу гэтага стрыманага з праніклівымі вачыма Дзянісава, які неяк вельмі пільна прыглядаецца да яго.

Ды i перад Робам ён вінаваты. Але гэта не вельмі турбуе яго. Роб — слуга, свой чалавек, з ім ён памірыцца. Адно яго непакоіць — невядомасць будучыні. Ён хацеў-бы ведаць, як складзецца далейшы лёс, як растлумачыць сваім гаспадарам, уладарам Штатаў, прычыну катастрофы. Вядома, яго напаткала няўдача, хоць гэта было горка і крыўдна ўсведамляць. Ён не зрабіў самага простага — не выратаваў сцяга

Штатаў, перад якім там, на Зямлі, пакляўся, што даставіць яго на Месяц. Сцяг згарэў, ператварыўся ў попел…

Замест яго на высокай скале, што ўзвышаецца шэрай, масіўнай пірамідай, гарыць, горда ўзляцеўшы ў вышыню, барвовы, як сонца, сцяг. Сцяг іншай краіны, чужога народа…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x