• Пожаловаться

Л Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Л Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Л Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Зараз я згатую табе каву.

- Дзякуй, не хачу, - буркнуў Клён.

- Але ж ты заўсёды яе любiў.

- Сёння не люблю.

Яны пiльна глянулi ў вочы адно адному, глянулi не як сын i мацi, а як двое даўно знаёмых людзей, якiх трошкi ўжо стамiла гэтае знаёмства.

- Чаго ж ты хочаш, Клён? - асцярожна пагладзiла Бярозка сынаву галаву, нiбы баючыся, што ён не дазволiць ёй зрабiць такое.

Ён не адхiлiў галаву, але з лёгкай раздражнёнасцю сказаў:

- Проста я хачу пайсцi на вулiцу. I ўсё. Цi, можа, я не маю на гэта права?

- Ты што, сынок? - нервова засмяялася Бярозка. - Вядома, маеш. Але толькi праз дзесяць дзён. Доктар прыпiсаў табе пасцельны рэжым. Каранцiн...

- Якi доктар? - узвiўся Клён. - Якi каранцiн? Ён раптам у здагадцы звузiў вочы, сярдзiта зморшчыў лоб.

- Ды вы з бацькам убiлi сабе ў галовы газетную пiсанiну пра вiрус з планеты Вар. Ха-ха! Чорны звер iдзе па Зямлi. Буслейка загiнуў. Вера Хрысцiнюк знiкла. Чарга - за вашым адзiным чадам, за Клёнам Дубровiчам. Ён можа звар'яцець, можа пакусаць суседзяў. А калi гэтак - садзi яго пад шкляны каўпак, пад замок. Быццам ён не чалавек, а марская свiнка.

- Што ты кажаш, сынок? - спалохалася мацi. - Ты - чалавек, чалавек. I не думай пра нас з бацькам што-небудзь благое.

- Так, я чалавек, сын чалавека, - рашуча перапынiў яе Клён. - I таму я зараз жа iду на вулiцу.

Ён зрабiў крок да дзвярэй, але мацi паклiкала:

- Гай! Адзiны!

Гай Дубровiч iмклiва ўвайшоў у пакой. Быў ён у доўгiм квяцiстым халаце, у мяккiх сандалях без заднiкаў. Ён узяў сына за руку, пагладзiў яе, прытрымаў.

- Табе трэба адпачыць, Клён, - сказаў Дубровiч-старэйшы. - Рэдка каму выпадала перацярпець такое. Слухай музыку, чытай кнiгi. Можаш з Чарлi згуляць у шахматы. Чарлi, дзе ты там? Iдзi сюды!

- Да д'ябла i шахматы, i вашага Чарлi, - вырваў руку Клён i крыкнуў робату, якi быў уваткнуў галаву ў прачыненыя дзверы:

- Убiрайся прэч, бляшанка!

- Нядобра так, - садзячы сына на канапу i сядаючы побач, сказаў Гай.

- А што ты лiчыш добрым? Што такое - дабрыня? - дзёрзка спытаў Клён.

- Добра, калi спакойна, - асцярожна, як маленькаму, растлумачыў бацька. - Добра, калi ўсiм добра. I табе, i мацi, i мне. Усiм.

- Чаму ж тады так шмат "ахвярнiкаў"? Чаму знiкла Вера? - Ва ўпор глядзеў на яго суровымi вачамi Клён.

- Ва ўсе часы знаходзiлiся людзi, якiм рабiлася цесна i няўтульна ў шкарлупiне арэха, iмя якому грамадства, - па-фiласофску ўдумлiва, трохi любуючыся сабой i сваёй эрудыцыяй, сказаў Гай. - Нават ВЭП...

Ды Клён не даў яму дагаварыць, ускочыў з канапы.

- Што - ВЭП! - з'едлiва i злосна выдыхнуў ён. - Няўжо ты не бачыш, што ўсюды так многа хлуснi? Усе гэтыя словы, усе гэтыя помнiкi. Зямля пакрыта хлуснёй, як непраходным балотам.

- Супакойся, - мякка сказаў Гай. - Усё-ткi на сённяшнi дзень ВЭП, пры ўсiх яе недахопах, вышэйшая i справядлiвейшая форма чалавечай цывiлiзацыi. Твае ж словы, такiя гарачыя i ўсхваляваныя - адвечная праблема адносiн бацькоў i дзяцей. Вырасцеш, сам станеш бацькам, i некалi твой сын таксама пачне крытыкаваць цябе. I гэта, павер мне, будзе балюча.

Але Клён не супакоiўся, не сеў на канапу, а, наадварот, падышоў да самых дзвярэй, узяўся за дзвярную ручку. Бярозка разгублена пазiрала то на сына, то на мужа. Ёй так хацелася, каб яны памiрылiся.

- Ты нiкуды не пойдзеш, - рэзка сказаў сыну Гай, таксама ўскочыўшы з канапы.

- З якой нагоды ў нашай сямейцы ўведзена каменданцкая гадзiна? па-блазенску, з непрыхаваным здзекам пацiкавiўся Клён. Ён быў вышэйшы ростам за бацьку, пазiраў на яго зверху ўнiз.

Ды Гай Дубровiч не стаў дыскутаваць, крыкнуў:

- Вярнiдуб! Каратыст! Да мяне! У пакой адразу ж увайшлi, сутыкнуўшыся плячамi ў дзвярах, два робаты.

- За тое, што мы вельмi добра адносiмся да Чарлi, Упраўленне Хатнiх робатаў накiравала да нас сваiх стажораў, якiя шэсць месяцаў будуць працаваць у нашай сям'i, - растлумачыла Клёну мацi i дадала: - Яны будуць працаваць бясплатна.

- Пагуляйце з маiм сынам у дамiно, - загадаў Гай.

- Слухаемся, Абаронца Робатаў, - сiнхронна адрапартавалi Вярнiдуб i Каратыст.

- Дык у цябе ўжо i тытул з'явiўся, - цямнеючы тварам, сказаў Клён бацьку. - I хатняя палiцыя пад рукою. А куды ж дзеўся плюралiзм? Дзе яго, бедненькага, шукаць? Можа, пад сталом?

Ён зрабiў выгляд, што нешта ўважлiва разглядвае пад шахматным столiкам.

- Усё робiцца для твайго шчасця, сын, - цвёрда прамовiў Гай Дубровiч i выйшаў з пакоя.

- Сынок, не крыўдуй на нас, але доктар Берг (у нас зараз новы сямейны доктар) параiў, каб ты дзён дзесяць пабыў дома. Аказваецца, вiрус з планеты Вар не выдумка, - хвалюючыся, страшэнна перажываючы, умольна зiрнула на сына Бярозка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.