• Пожаловаться

Л Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Л Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Л Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб неяк супакоiцца, Клён шмат чытаў, слухаў музыку, аддаючы перавагу забытым народным песням. Добра было пачуць вось такое:

Мой хвор мужычок,

Ды красен, як бурачок,

А я здарова,

Ды жоўтая, як маркова.

Аказваецца, задоўга да ВЭП у людзей было столькi гумару, здаровага смеху, людзi пасвойму былi шчаслiвыя. "Што са мною? - думаў Клён. - Чаму я ўвесь час адчуваю, што мне нечага не хапае? Ясна, што мне вельмi не хапае Радаслава Буслейкi. Але ён загiнуў, яго нiколi не будзе, i я гэта разумею. Дык чаго ж мне не хапае?"

Праз некалькi дзён у некаторых газетах упершыню з'явiлiся публiкацыi на тэму "Вiрус планеты Вар". Калi верыць журналiстам i вучоным, якiя давалi iнтэрв'ю, iснуе зусiм новы таямнiчы вiрус, што пакрысе пачаў гаспадарыць на ўсёй Зямлi, асаблiва ў Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi. Людзi, якiя iм заразiлiся, губляюць усялякую цiкавасць да жыцця, пакутуюць няўпэўненасцю, дэпрэсiяй, абсалютна абыякавыя да (падумаць толькi!) духоўных каштоўнасцей сваёй планеты. I хоць журналiстаў, як i ва ўсе часы, болыпасць зямлян лiчыла пляткарамi - з ветру вяроўку саўюць - але ў дадзеным выпадку чалавецтва задумалася i насцярожылася. I, трэба прызнацца, падставы былi. Пасля гераiчнай смерцi стрэсаператара Радаслава Буслейкi ў яго з'явiлася мноства паслядоўнiкаў. Гэтых маладых людзей называлi "ахвярнiкамi". Iх можна было распазнаць у вулiчным натоўпе па асаблiваму бляску вачэй, па бледнасцi тонкiх адухоўленых твараў i па каляровым партрэце Буслейкi, якi яны насiлi на майках. Навум Масейкiн у адной з тэлевiзiйных перадач назваў iх камiкадзе, i назаўтра яго закiдалi на вулiцы тухлымi яйкамi i гнiлымi грушамi. "Ахвярнiкi" паклялiся, чаго б гэта нi каштавала, памiрыць чалавецтва з СЦ. Сямёра з iх скончылi жыццё самагубствам у Шягарскiм вадаспадзе, трое скокнулi з Эйфелевай вежы, адзiн - жыхар Бабруйска Лявон Латушка - на ўласным верталёце ўзляцеў над Нараччу, выключыў рухавiк i разам з машынай рухнуў у возера. Ну й нацярпелiся тыя бацькi, хто меў сыноў цi дочак прыкладна такога ж узросту. Зачынялi дзяцей на замок, наймалi сакрэтных агентаў, каб тыя сачылi за iмi, ушывалi дзецям у адзенне радыёдатчыкi. Колькi было слёз, гарачых спрэчак, абяцанняў i расчараванняў! I СЦ, трэба аддаць ёй належнае, зразумела сiтуацыю, спынiла барацьбу, канчаткова памiрыўшыся з чалавецтвам. Праўда, той жа Навум Масейкiн едка заўважыў, што яна проста "лягла на дно", чакаючы зручнага моманту. як падводная лодка, што падпiльноўвае варожую эскадру. Але, як бы там нi было, многiя людзi, асаблiва ў паўночных шыротах, бачылi ў месячныя ночы дзесяткi, сотнi "вагонаў" (такая была форма ў касмiчных караблёў СЦ), што бясшумна адляталi ад Зямлi. Адбывалася вялiкае перасяленне. Куды трымалi курс плазмоiды, нiхто не ведаў. Можа, на Вар, можа, на Сiнюю Зорку. I яшчэ адзiн надзвычай цiкавы факт - у час адлёту "вагонаў" мяккiм срэбным святлом гарэлi начныя рэкi i азёры, а назаўтра ў лугах i лясах выпадала яркая вельмi буйная раса. Малады паэт Янка Палявiк напiсаў верш, якi адразу ж зрабiў яго вядомым i ў якiм быў радок: "То не раса, то слёзы плазмоiдаў".

А неўзабаве ў газеце "Крывiцкi шлях" была надрукавана iнфармацыя пад iнтрыгуючым загалоўкам "Чорны драпежнiк з Вара iдзе па Зямлi". У гэтай iнфармацыi журналiст, якi схаваў сваё прозвiшча пад iнiцыяламi N.N., настойлiва праводзiў думку аб тым, што вiрус, прынесены з планеты Вар, захоплiвае ўсё новыя i новыя рэгiёны. "Знiкла Вера Хрысцiнюк, - пiсаў журналiст. - Тая самая, што разам з Радаславам Буслейкам i Клёнам Дубровiчам знаходзiлася нейкi час на Вары. Яе няма дома, няма на службе, няма ў сяброў i знаёмых або ў бальнiцы. Яе няма ў санаторыi. Няма нiдзе. Куды ж дзелася гэта адважная жанчына? Пакуль што служба пошуку не можа даць канкрэтнага адказу. Мы ж бярэм на сябе смеласць заявiць, што яна ўслед за Буслейкам стала ахвярай бязлiтаснага вiрусу. Зараз яе шукаюць. Прынамсi, шматлiкая група вадалазаў метр за метрам абмацвае дно ракi Свiслач. З тройцы, якая лётала на планету Вар, толькi Клён Дубровiч у поўнай бяспецы. Ён знаходзiцца ў доме сваiх бацькоў. Дарэчы, яшчэ раз вiншуем нашага праслаўленага зямляка з надаццём яму звання Чалавека з брыльянтавым сэрцам. Па нашых падлiках, у гарадах i аграпасёлках Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi мясцовыя ўлады паставiлi ўжо дванаццаць помнiкаў герою. I, вядома ж, такi помнiк упрыгожвае вулiцу Заслаўскую ў горадзе Менску".

Клёну зусiм выпадкова трапiла ў рукi газета. Ён прачытаў iнфармацыю i адчуў востры халодны сум, якi аж зазвiнеў у сэрцы. Клён падышоў да акна, глянуў на вулiцу. Нiчога асаблiвага ён там не ўбачыў. Быў шэры цьмяны дзень. Пырскаў рэдкi дожджык. Будынак камерцыйнага банка засланяў, здавалася, паўнеба. Дзе ж Вера? Што з ёй? Амаль аўтаматычна Клён пачаў апранацца, каб выйсцi на вулiцу. Але зазiрнула ў пакой мацi, сказала мяккiм, нейкiм лiслiвым голасам:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.